Музеі Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Музеі Беларусі

Музеі Беларусі

Лошыцкі сядзібна-паркавы ансамбль у Мінску
Лошыцкі сядзібна-паркавы ансамбль у Мінску

Якія цікавыя мясціны наведаць у час паездкі ў Беларусь? Дзе ўбачыць рэдкасці і абсалютна ўнікальныя артэфакты?

Сёння ў Беларусі дзейнічае каля 160 музеяў, сярод якіх гістарычныя палацава-паркавыя ансамблі і сярэдневяковыя замкі, сядзібы  і дамы вядомых асоб, сховішчы багатых калекцый і ўтульныя тэматычныя міні-музеі...

Буйнейшыя дзяржаўныя музеі краіны знаходяцца ў сталіцы: многія размешчаны ў цэнтральных кварталах Мінска і карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод гасцей.

Музей гісторыі Мінска за апошнія гады ператварыўся ў цэлы комплекс экспазіцый у розных кропках горада. Акрамя асноўнага будынка на вуліцы Рэвалюцыйнай яго філіяламі з’яўляюцца: гарадская Ратуша, музей карэт, галерэя народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага, музей-майстэрня скульптара Івана Міско і стары куток Мінска – Лошыцкі сядзібна-паркавы ансамбль.

Сярод самых наведвальных і галоўны з беларускіх ваенных музеяў – першы ў свеце музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які адкрыўся ў новым будынку-сімвале на мінскім праспекце Пераможцаў у 2014 годзе.

Сапраўдныя музейныя скарбніцы Беларусі – гэта, безумоўна, старажытныя гарады, дзе захаваліся старадаўнія кварталы і заснаваны шматлікія мемарыяльныя экспазіцыі, а таксама помнікі беларускай архітэктуры – замкі і палацы, дзе калекцыі рарытэтаў дэманструюцца ў гістарычных і адноўленых інтэр’ерах. 

Практычна ў кожным беларускім горадзе працуе краязнаўчы музей, які расказвае пра гісторыю, культуру, традыцыі мясцовага насельніцтва ад старажытнасці да нашых дзён.

І ў розных кутках Беларусі дзейнічаюць тэматычныя музеі, прысвечаныя яркім падзеям гісторыі і выдатным людзям, культуры, этнаграфіі і кулінарным традыцыям, дзіўнай беларускай прыродзе

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі