Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ІII Минскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Ваджэнне ў Беларусі

Ваджэнне ў Беларусі

На вуліцах Мінска
На вуліцах Мінска

Усё, што трэба ведаць аўтамабілісту ў Беларусі, уключаючы звесткі аб пракаце аўтамашын, правілы дарожнага руху і пытанні страхавання

Падарожнічаючы ў Беларусь на сваім аўтамабілі

Вы можаце прыехаць у Беларусь на сваім аўтамабілі. Пры гэтым вы абавязаны мець з сабой вадзіцельскія правы міжнароднага ўзору і арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць, што вы ўладальнік аўтамабіля.

Кантрольна-прапускныя пункты размешчаны на дарогах і перасячэннях граніц Беларусі. Пры перасячэнні граніцы вы павінны:

  • унесці даныя аўтамабіля ў мытную дэкларацыю;
  • аформіць поліс страхавання грамадзянскай адказнасці.

За рухам на дарогах у Беларусі строга сочыць дарожная міліцыя, якая скарочана называецца ГАИ (рускі варыянт) або ДАI (беларускі варыянт). Інспектары ДАІ маюць уніформу з жоўтымі флуарэсцэнтнымі палосамі. Пры спыненні аўтамабіля інспектар павінен паказаць на яго спецыяльным жазлом (паласатым або чырвоным святловяртальнікам). Калі вас спыніць дзяржаўтаінспектар, вам трэба будзе прад’явіць вадзіцельскія правы і страхоўку.

Вулічны рух у Беларусі не такі інтэнсіўны, як у большасці іншых еўрапейскіх краін.

Платныя дарогі ў БеларусіЗ 1 жніўня 2013 года ў Беларусі дзейнічае электронная сістэма збору платы за праезд па аўтадарогах – BelToll.

Платнымі з'яўляюцца дарогі агульнай працягласцю 1 613,6 км (НА КАРЦЕ):

  • аўтамагістраль М1/Е 30 Брэст (Казловічы) – Мінск – граніца з Расійскай Федэрацыяй (Рэдзькі) (610 км),

а таксама асобныя ўчасткі аўтамабільных трас:

  • M2 Мінск – Нацыянальны аэрапорт Мінск,
  • M3 Мінск – Віцебск,
  • M4 Мінск – Магілёў,
  • M5/Е271 Мінск – Гомель,
  • M6/ Е28 Мінск – Гродна – граніца з Польшчай (Брузгі),
  • М7/ Е28 Мінск – Ашмяны – граніца з Літвой (Каменны Лог),
  • Р1 Мінск – Дзяржынск,
  • Р21 Віцебск – граніца з Расійскай Федэрацыяй (Лёзна),
  • Р23 Мінск – Мікашэвічы,
  • Р99 Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Гродна,
  • пад'езд да граніцы з Польшчай (Бераставіца): ад аўтабарогі Р99 Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Гродна.

Праезд па дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll:

платны – для вадзіцеляў транспартных сродкаў:

  • з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т (легкавыя аўтамабілі, пасажырскія мікрааўтобусы), якія зарэгістраваны за межамі Мытнага саюза,
  • з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 т (грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, дамы на колах).

бясплатны – для вадзіцеляў аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 т з краін Мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан).

Ад платы таксама вызвалены: мапеды і матацыклы; зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі колавыя трактары і самаходныя машыны; транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння; маршрутныя транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў; транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку, аказання медыцынскай дапамогі, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі.

Тарыфы за перамяшчэнне па беларускіх аўтамагістралях устаноўлены ў залежнасці ад тэхнічна дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродку і колькасці восей і складаюць ад 0,04 еўра да 0,145 еўра за кіламетр.

Абавязковая ўмова – наяўнасць у аўтамабілі спецыялізаванага бартавога ўстройства.

Дадатковае страхаванне ў Беларусі

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прызнаюцца міжнародныя страхавыя сертыфікаты "Зялёная картка".

У выпадку адсутнасці міжнароднага страхавога сертыфіката "Зялёная картка", вы павінны набыць аўтамабільную страхоўку ў прадстаўнікоў беларускіх страхавых кампаній. Бюро продажу страхавых полісаў ёсць на кожным прапускным пункце, час яго афармлення звычайна не перавышае 10 хвілін. Кошт вар’іруецца ад €5 да €50 у залежнасці ад часу знаходжання ў Беларусі.

Правілы дарожнага руху ў Беларусі

  • У Беларусі правабаковы рух.
  • Скорасныя абмежаванні: у населеных пунктах - не больш за 60 км/гадз, калі гэта не прадугледжана іншымі знакамі; па-за населенымі пунктамі – 90 км/гадз; на аўтамагістралях – 110 км/гадз.
  • У Беларусі забаронена ўжыванне любой колькасці алкаголю за рулём (у тым ліку і піва).

Большасць дарожных знакаў у Беларусі на кірыліцы (не на англійскай мове).

Вадзіцельскія правы ў Беларусі

Калі Вы маеце намер правесці ў Беларусі працяглы час і пры гэтым самастойна кіраваць аўтамабілем, то Вам неабходна ведаць, што вадзіцельскія правы замежнай дзяржавы або  вадзіцельскія правы міжнароднага ўзору будуць сапраўдныя ў Беларусі толькі на працягу 3 месяцаў з моманту ўезду ў краіну.

Каб кіраваць аўтамабілем пасля заканчэння гэтага тэрміну, неабходна атрымаць беларускае вадзіцельскае пасведчанне. Яно выдаецца Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй (аналаг дарожнай паліцыі) толькі ў тым выпадку, калі Вы прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў  аўташколе на тэрыторыі Беларусі (або іншай краіны СНД) і паспяхова здалі экзамены па правілах дарожнага руху і ваджэнню аўтамабіля. Тэрмін падрыхтоўкі ў аўташколе для кіравання легкавым аўтамабілем складае 3 месяцы.

Пракат аўтамабіляў у Беларусі

Пракат аўтамабіляў у Беларусі – новая сфера паслуг, якая хутка развіваецца. У буйных гарадах рэспублікі дастатковая колькасць фірм, якія прадаставяць вам аўтамабіль у карыстанне. Яго можна ўзяць напракат як з вадзіцелем, так і без.

Пракат аўтамабіля лепш рэзерваваць загадзя.

Калі ў час візіту ў Беларусь вам патрэбна машына, звярніцеся да персаналу гасцініцы з просьбай зарэзерваваць вам аўтамабіль.

Хоць у Беларусі ўзровень злачыннасці, звязаны з крадзяжамі аўтамабіляў, невялікі, не пакідайце машыну ў аддаленых месцах.

Дасканала вывучыце страхавыя дакументы, удакладніце, якія кампенсацыі прадугледжаны на выпадак крадзяжу аўтамабіля.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі