Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Славянскі базар у Віцебску
Турызм
| Галоўная | Турызм | Грошы

Грошы ў Беларусі

Грошы ў Беларусі  – наяўнасць, крэдытныя карткі, дарожныя чэкі

Нацыянальная валюта Беларусі

Беларускі рубель – нацыянальная валюта Беларусі, нез’яўляецца свабодна канверсоўнай, таму яе нельга набыць да прыбыцця ў краіну.

У Беларусі ў абарачэнні знаходзіцца 11 відаў банкнотаў наміналам ад 10 да 100 000 рублёў.

Дзе ў Беларусі можна атрымаць наяўныя грошы?

Ва ўсіх гарадах Беларусі шмат пунктаў абмену валюты. Яны найчасцей размешчаны ў:

  • гасцініцах
  • аэрапортах
  • чыгуначных вакзалах
  • аўтавакзалах
  • на цэнтральных вуліцах

Таксама можна абмяняць грошы амаль ва ўсіх аддзяленнях банкаў.

У Беларусі, асабліва ў Мінску, шмат банкаматаў для атрымання наяўных грошай.

Найбольш распаўсюджаная валюта, якую прымаюць банкі і пункты абмену:

  • долары ЗША
  • еўра
  • расійскія рублі

Майце на ўвазе, што беларускі рубель – адзіная валюта,  якую ў Беларусі можна выкарыстоўваць пры разліках. Аплата тавараў і паслуг у іншых валютах  процізаконная.

Крэдытныя карткі і дарожныя чэкі

Крэдытныя карткі пакуль шырока не выкарыстоўваюцца ў магазінах і рэстаранах.

Большасць буйных гасцініц прымуць аплату крэдытнай карткай, аднак трэба пераканацца ў гэтым загадзя.

Дарожныя чэкі можна абмяняць у буйных банках за плату.

Жэтоны і плацежныя карткі

Паколькі ў Беларусі няма манет, замест іх шырока выкарыстоўваюцца жэтоны і плацежныя карткі.

У метро выкарыстоўваюцца спецыяльныя пластыкавыя карткі і жэтоны, якія можна купіць на кожнай станцыі.

Таксафоны прымаюць смарт-карткі, якія можна набыць у газетных кіёсках.

Гандлёвыя аўтаматы рэдка сустракаюцца ў Беларусі. Яны прымаюць жэтоны, якія можна купіць у газетных кіёсках.

Кафейныя аўтаматы прымаюць банкноты.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: