Гасцініцы Беларусі: варыянты размяшчэння, незвычайныя атэлі, сэрвіс | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Гасцініцы

Гасцініцы Беларусі

"Прэзідэнт-атэль" у Мінску
"Прэзідэнт-атэль" у Мінску

Збіраючыся ў падарожжа, плануючы бізнес-паездку або транзітны прыпынак у Беларусі, вы можаце загадзя знайсці і забраніраваць атэль.
 
Да паслуг гасцей – разнастайныя па ўзроўні і цэнах гасцініцы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Сярод іх вялікія комплексы і міні-атэлі, люксавыя апартаменты і бюджэтныя хостэлы, гасцінпцы ў сучасным стылі і нумары з асаблівай атмасферай даўніны…

Беларускія атэлі

Атэль "Гарні" ў МінскуСёння гасцінічная сетка Беларусі налічвае больш за 380 атэляў і амаль 210 іншых комплексаў для размяшчэння гасцей. Кожная дзясятая гасцініца ў Беларусі мае катэгорыю зоркавасці – у асноўным 3 зоркі, у Мінску і абласных цэнтрах ёсць 4 і 5-зоркавыя атэлі.

Утульныя атэлі з унікальным гістарычным каларытам адкрыты ў выдатных турыстычных мясцінах Беларусі – Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі і Мірскім замку.

Гасцініца "Палац" у Нясвіжы прапануе гасцям старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў 22 камфартабельныя нумары і VIP-апартаменты. Замкавы атэль у Міры на 15 нумароў можа прыняць да 30 гасцей.

Цяпер у Беларусі мадэрнізуюцца ўжо існуючыя атэлі і пабудаваны новыя, у тым ліку ад вядомых гасцінічных аператараў свету (Crowne Plaza, Renaissance, Hilton, Marriott).

Гасцініца "Дзвіна" ў Полацку Выбар атэляў у вялікіх гарадах больш разнастайны і багацейшы, але і ў невялікіх раённых цэнтрах ёсць як мінімум адна гасцініца, гатовая прыняць пастаяльцаў.

Большасць гасцініц Беларусі (асабліва ў раённых гарадах) не сертыфікаваны па сістэме зорак, аднак маюць свае катэгорыі па ўзроўні камфорту і абслугоўвання.

Сярод іх ёсць як вельмі добрыя, нядаўна абноўленыя гасцініцы, так і яшчэ не мадэрнізаваныя (санвузлы не ў кожным нумары, устарэлыя інтэр’еры і да т.п.). Таму важна загадзя ўдакладніць інфармацыю  аб умовах пражывання.  

Пры гэтым у Беларусі актыўна адкрываюцца прыватныя міні-атэлі і прыдарожныя гасцініцы, якія афіцыйна не маюць зорак (у тым ліку па прычыне невялікай колькасці нумароў), але прапануюць дамашнюю ўтульнасць, сучасны камфорт і высокі ўзровень абслугоўвання. 

Сэрвіс у беларускіх гасцініцах

Гасцінічны комплекс "Сямашка" ў Гродне У высакакласных зоркавых атэлях персанал падрыхтаваны па сусветных стандартах, валодае замежнымі мовамі  (англійская абавязкова). У гасцініцах без зорак сэрвіс прасцейшы, супрацоўнікі размаўляюць па-русску.

Незалежна ад катэгорыі ў беларускіх атэлях служба прыёму і размяшчэння (reception) працуе кругласутачна. Часцей за ўсё афіцыйны час заезду – 14.00, выезду – 12.00.

У рэстаранах зоркавых атэляў снеданне арганізавана па сістэме "шведскі стол" або кантынентальны (як правіла, уключаны ў тарыфы), у астатні час вы можаце заказаць стравы па меню (беларуская і еўрапейская кухні).

У гасцініцах без зорак часцей за ўсё харчаванне па меню, у шэрагу гасцініц ёсць толькі міні-буфет (або гандлёвы кіёск), а рэстараны і кафэ знаходзяцца ў горадзе.
 
Курэнне ў гасцініцах дазволена толькі ў спецыяльна адведзеных месцах.

Аўтастаянкі ў гасцініцах, як правіла, ёсць, у атэлях высокага класа – ахоўныя.

Гасцініцы Мінска

У "Прэзідэнт-атэлі"Найбольшая колькасць гасцініц сканцэнтравана ў Мінску. І паколькі Беларусь – адносна невялікая краіна з добра развітымі транспартнымі зносінамі, часта госці спыняюцца менавіта ў сталічных атэлях.

Сёння гасцініцы Мінска – іх 55 – гатовы прыняць больш за 11 тысяч пастаяльцаў. Лепшымі з мінскіх атэляў з'яўляюцца пяцізоркавыя "Прэзідэнт-атэль", "Еўропа", "Краўн Плаза", "Пекін", чатырохзоркавыя "Вікторыя", "Мінск", "Вікторыя-Алімп", "Манастырская", "На Замкавай", "Рэнесанс".

Гасцініцы ўзроўню да 3 зорак таксама прапануюць пастаяльцам камфортныя ўмовы і добры сэрвіс. Сярод іх трохзоркавыя "Беларусь", "Планета", "Юбілейная", "Гарні", "Спадарожнік", "Арэна", БонАтэль", двухзоркавы атэль "Звязда", адназоркавы "Ваяж"… Да ЧС-2014 па хакеі ў Мінску адкрыліся новыя камфортныя атэлі эканомкласа Sport Time, East Time, IT Time.

Апарт-атэль "Камфорт" у МінскуУ мінскім апарт-атэлі "Камфорт" – першым у Беларусі і адным з першых у СНД – 135 апартаментаў. Гэта кватэры з рознай колькасцю пакояў, абсталяваныя міні-кухнямі і ўсім неабходным, каб адчуваць сябе як дома. Сэрвіс апарт-атэля адпавядае ўзроўню гасцініцы 3 зоркі.

Цяпер у беларускай сталіцы на розных стадыях распрацоўкі знаходзяцца праекты ад гасцінічных аператараў Беларусі і свету.

Мінскія атэлі прапануюць гасцям розныя варыянты камфортнага знаходжання. Тут вы знойдзеце:

  • сямейныя нумары і іншыя магчымасці размяшчэння з дзецьмі
  • рамантычныя апартаменты

Ёсць таксама і эксклюзіўныя варыянты для тых, хто аддае перавагу не вялікім шматпавярховым комплексам, а камерным міні-атэлям з асаблівай атмасферай. Напрыклад, мінскі буцік-атэль "Губернскі", дзе ўсяго 11 нумароў, размешчаны ў будынку XIX стагоддзя і прапануе эксклюзіўныя ўмовы.

У вялікіх атэлях абсталяваны залы для правядзення бізнес-сустрэч, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні.

Для турыстаў, якія жадаюць сэканоміць на пражыванні, у Мінску ёсць бюджэтныя і пры гэтым вельмі камфортныя варыянты размяшчэння:

  • гасцініцы без зоркавай катэгорыі
  • хостэлы

Хостэл TrinityСетка хостэлаў у беларускай сталіцы актыўна расце: цяпер іх 9 агульнай умяшчальнасцю амаль 400 месц. Нярэдка тут прапануюць не толькі бюджэтнае размяшчэнне, але і асаблівыя ўмовы для пастаяльцаў.

Напрыклад, у  Мінску ёсць арт-хостэл, дзе госці могуць убачыць карціны сучасных беларускіх мастакоў і правесці час ў цікавай кампаніі. Тут арганізуюцца творчыя вечарыны, кінапаказы…

Цэны ў гасцініцах Мінска

Кошт пражывання ў атэлях Мінска складае ад 15$ (у хостэле) да 320$ за суткі (у стандартным нумары пяцізоркавай гасцініцы).

Сярэдні кошт нумара ў 4-зоркавым атэлі Мінска – 180-190$. Нумар у гасцініцы эканом-класа – 40-50$ за суткі.

Люксавыя апартаменты абыдуцца даражэй. Напрыклад, Apartment у "Прэзідэнт-атэлі" каштуе ад 420$ за суткі.

Як забраніраваць атэль у Беларусі?

Забраніраваць гасцініцу ў Беларусі можна праз міжнародную сістэму Booking.com, а таксама беларускія сэрвісы рэзервавання атэляў: belhotel.by, hotel.by.

На сайтах атэляў Мінска і іншых вялікіх гарадоў ёсць уласныя формы анлайн-браніравання, дзе вы можаце выбраць прыдатны варыянт і ўдакладніць усе нюансы размяшчэння.

Забраніраваць гасцініцу ў Мінску зручна на інтэрнэт-сайце атэля, які вы выбралі. Тут вы атрымаеце максімум інфармацыі аб гасцініцы і ўсіх даступных паслугах.  

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі