Турысты з абмежаванымі рухальнымі функцыямі ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Прыём турыстаў-інвалідаў

Прыём турыстаў з абмежаванымі рухальнымі функцыямі ў Беларусі


Як перамяшчацца і на што звярнуць увагу інвалідам у Беларусі.

Падарожжа па Беларусі для інваліда

У Беларусі праводзіцца вялікая работа па стварэнню камфортных умоў для інвалідаў, але, на жаль, зроблена яшчэ не ўсё.

Калі вы перамяшчаецеся ў інвалідным крэсле і сабраліся наведаць Беларусь, то лепш загадзя папрасіць арганізатараў вашай паездкі ўдакладніць некаторыя важныя моманты:

  • у якіх беларускіх гасцініцах створаны камфортныя ўмовы для пражывання інвалідаў, і менавіта там забраніраваць нумар
  • у якіх паяздах ёсць вагоны, спецыяльна абсталяваныя для перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў
  • ці курсіруюць у горадзе, які вы збіраецеся наведаць, аўтобусы з нізкай падлогай і ці ёсць магчымасць выклікаць спецыяльнае таксі
  • якія рэстараны і кафэ горада найбольш камфортныя для інвалідаў-калясачнікаў
  • якія тэатры, музеі, кінатэатры зручныя для наведвання інвалідамі-калясачнікамі
  • у якіх месцах інвалідам найбольш камфортна арганізоўваць дзелавыя сустрэчы

З найменшай колькасцю нязручнасцей вы сутыкняцеся, наведваючы горад Мінск і абласныя цэнтры. Праблемы існуюць у малых гарадах і сельскай мясцовасці.

Інфармацыя для інвалідаў, якія падарожнічаюць па Беларусі

Пакуль яшчэ беларускія гасцініцы і аб'екты турыстычнай інфраструктуры ў цэлым не маюць вялікага вопыту работы з людзьмі з асаблівымі патрэбнасцямі. Тым не менш яны зробяць усё магчымае, каб вам дапамагчы.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск ёсць спецыяльнае абсталяванне для пасадкі інвалідаў-калясачнікаў на борт паветранага судна, перамяшчэння ўнутры яго.

Колькасць грамадскіх устаноў – такіх як музеі і тэатры, банкі, гандлёвыя цэнтры, прыстасаваных для інвалідаў, пастаянна павялічваецца.

Новыя станцыі Мінскага метро былі пабудаваны з улікам патрэбнасцей інвалідаў, але больш старыя абсталяваны горш.

У вас не ўзнікне праблем пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску.

У многіх санаторыях Беларусі ёсць месцы, арганізаваныя спецыяльна для пражывання і адпачынку інвалідаў-калясачнікаў. Сярод іх:

  • «Прыдняпроўскі» (Гомельская вобласць) – 20 месц
  • Лясныя азёры» (Віцебская вобласць) – 8 месц
  • «Юнацтва» (25 км ад Мінска) – 10 месц
  • «Прыазёрны» (Нарачанскі край) – 25 месц
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі