Брэсцкая крэпасць, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Брэсцкая крэпасць

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"
Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"

Брэсцкая крэпасць – адно са знакавых месц Беларусі, сімвал савецкага супраціўлення ў час Другой сусветнай вайны

Паглядзець відэа пра Брэсцкую крэпасць

Гісторыя Брэсцкай крэпасці

Брэсцкая крэпасць у XIX стагоддзіБрэсцкая крэпасць была пабудавана ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя каля перакрыжавання рэк Заходні Буг і Мухавец на месцы старога Брэста. У час будаўніцтва ўвесь горад быў перамешчаны на новую тэрыторыю на ўсход ад Цытадэлі.

Крэпасць размяшчалася на 4 астравах, утвораных рукавамі рэк Мухавец і Заходні Буг і сістэмай каналаў.

У цэнтры крэпасці размешчана Цытадэль, або Цэнтральнае ўмацаванне, якое мастамі звязана з 3 штучнымі астраўнымі ўмацаваннямі. Гэта:

  • Кобрынскае ўмацаванне (паўночна-ўсходні бок)
  • Цярэспальскае ўмацаванне (заходні бок)
  • Валынскае ўмацаванне (паўднёва-ўсходні востраў)

Мікалаеўская царкваАрхітэктурны цэнтр Цытадэлі – гарнізонная Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1851–76 гг.

Агульная плошча крэпасці - каля 4 квадратных кіламетраў.

Са жніўня 1915 г. і да канца Першай сусветнай вайны Брэсцкая крэпасць была занята германскімі войскамі. У 1921 г. паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора адышла да Польшчы, у складзе якой знаходзілася да 1939 г.

У 1939 г. Брэсцкая крэпасць была перададзена Савецкаму Саюзу.

Брэсцкая крэпасць у час Вялікай Айчыннай вайны22 чэрвеня 1941 г. гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм, праяўленыя абаронцамі крэпасці ў час яе абароны, цытадэль атрымала ганаровае званне "Крэпасць-герой".

Для народа Беларусі Брэсцкая крэпасць з’яўляецца выдатным сімвалам супраціўлення ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Брэсцкая крэпасць сёння

Брэсцкая крэпасць сённяБрэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце.

Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс.

Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю "Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей.

Галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.

Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.

100-метровы абеліск "Штык" відаць з любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3 радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут абаронцаў крэпасці.

Скульптурная кампазіцыя "Смага"Скульптурная кампазіцыя "Смага" - фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён трымалі абарону.

Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці.

Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь.

У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка.

Як дабрацца да Брэсцкай крэпасці і дзе спыніцца

Экскурсіі ў Брэсцкай крэпасціУ Брэсцкую крэпасць лепш прыйсці пяшком. Яна размешчана прыкладна ў 30 мінутах хады ад цэнтра Брэста.

З горада туды кожную гадзіну адпраўляецца аўтобус.

Спыніцца можна ў любой са шматлікіх гасцініц Брэста.

Славутыя турыстычныя мясціны паблізу Брэсцкай крэпасці

Каб агледзець усё ў Брэсцкай крэпасці, спатрэбіцца цэлы дзень. Калі вы маеце час, можаце таксама наведаць:

Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор

            • адзіны ў Еўропе музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада "Бярэсце"
            • Музей чыгуначнай тэхнікі
            • Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор (XIX ст.)

 

 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі