Гродзенская вобласць, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Гродзенская вобласць

Гродзенская вобласць

Від на гістарычны цэнтр Гродна
Від на гістарычны цэнтр Гродна

Гродзенская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана на захадзе краіны.

На захадзе Гродзенская вобласць мяжуе з Польшчай, на поўначы – з Літвой. Рэгіён актыўна развівае партнёрскія адносіны як з Еўропай, так і з Расіяй.

Насельніцтва Гродзенскай вобласці

  • У Гродзенскай вобласці пражываюць 992,5 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 г.)
  • 66,7% насельніцтва складаюць беларусы
  • 21,52% – палякі
  • 8,15% – рускія
  • 1,4% – украінцы

Большая частка насельніцтва прытрымліваецца праваслаўя і каталіцызму.

У вобласці размешчана 498 культавых будынкащ, сярод якіх 248 праваслаўных храмаў, 228 – каталіцкіх, 17 – пратэстанцкіх, 4 мячэці і сінагога.

У Гродзенскай вобласці функцыянуюць 23 нацыянальна-культурных аб’яднанні.

Пасёлкі і гарады Гродзенскай вобласці

Гродна – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзяць 17 раёнаў, 12 гарадоў, у тым ліку 6 – абласнога падпарадкавання, 21 пасёлак гарадскога тыпу.

Транспартныя зносіны Гродзенскай вобласці

Гродзенская вобласць мае развітую дарожную інфраструктуру.

Праз вобласць праходзяць міжнародныя аўтамагістралі, якія злучаюць краіны Еўропы і СНД. Галоўныя аўтатрасы рэгіёну ідуць у напрамку Мінска, Вільнюса, Баранавіч і Брэста.

Гродзенская вобласць мае шырокую чыгуначную сетку. Міжнародныя лініі звязваюць вобласць з Польшчай і Літвой.

У Гродзенскай вобласці таксама развітая сетка воднага транспарту. Суднаходныя рэкі – Нёман і Шчара.

Прамысловасць Гродзенскай вобласці

Хімічная прамысловасць з’яўляецца дамінуючай у Гродзенскай вобласці. Асноўныя вытворчыя магутнасці размешчаны ў Гродне і Лідзе.

Сярод іншых значных галін прамысловасці:

  • харчовая
  • машынабудаванне
  • металаапрацоўка
  • вытворчасць будаўнічых матэрыялаў

Большасць буйных прадпрыемстваў сканцэнтравана вакол Гродна. У прамысловай зоне цэнтра, а таксама ў Лідзе, размешчана свабодная эканамічная зона "Гроднаінвест".

Сельская гаспадарка Гродзенскай вобласці

Эканоміка Гродзенскай вобласці арыентавана на сельскую гаспадарку. Гэта сфера дынамічна і стабільна развіваецца. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з’яўляецца малочная і мясная жывёлагадоўля, значнай – птушкагадоўля. Удзельная вага жывёлагадоўчай прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці складае 57,4 працэнты.

Ворнае земляробства – таксама важная галіна эканомікі рэгіёну. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры:

  • збожжа
  • бульба
  • лён
  • цукровыя буракі
  • рапс

Культура і сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці

У культурнай спадчыне Гродзеншчыны вядучую ролю адыгрываюць старадаўнія архітэктурныя ансамблі. У Гродзенскай вобласці дзейнічаюць:

  • 19 музеяў
  • 3 тэатры
  • філармонія
  • 2 музычныя каледжы

Штогод у Гродне і вобласці праводзіцца мноства міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў. Найбольш вядомыя з іх – Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, рэгіянальны фестываль мастацтваў "Мірскі замак".

У ліку сучасных спартыўных збудаванняў Гродзенскай вобласці – Цэнтральны спартыўны комплекс "Нёман".

Выдатныя мясціны Гродзенскай вобласці

Гродна – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Сярод выдатных мясцін горада – каралеўскія замкі і архітэктурныя помнікі.

Адна з найбольш важных мясцін паломніцтва ў Беларусі – Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр. У адным з храмаў манастыра знаходзіцца знакаміты Абраз Божай Маці.

У ліку асноўных знакамітасцей рэгіёну:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі