Турыстычныя візы, Беларусь | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Візы ў Беларусь

Турыстычныя візы для Беларусі


Большасці замежных гасцей для ўезду ў Беларусь неабходна атрымаць візу. У залежнасці ад мэты візіту і тэрмінаў знаходжання яна можа быць транзітная, кароткатэрміновая і доўгатэрміновая, таксама ўязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя.

Грамадзяне шэрага дзяржаў свету могуць прыязджаць у Беларусь без візы, калі такі парадак прадугледжаны міжнароднымі дагаворамі.

Акрамя таго, у Беларусі дзейнічаюць некалькі бязвізавых рэжымаў, устаноўленых рашэннем кіраўніка дзяржавы – з зацверджанымі тэрмінамі і ўмовамі знаходжання. Дзякуючы гэтаму іншаземцы, якім, як правіла, беларуская віза патрэбна, таксама могуць наведаць краіну ў спрошчаным парадку:

  • да 30 дзён – пабываць у любой кропцы Беларусі пры ўмове прылёту і вылету праз Нацыянальны аэрапорт Мінск;
  • да 10 дзён – наведаць дзве бязвізавыя зоны (яны распаўсюджваюцца, у тым ліку, на буйнейшыя гарады на захадзе краіны – Гродна і Брэст) пры наяўнасці папярэдне аформленага дакумента на індывідуальнае або групавое наведванне зоны.

Падрабязней аб тым, як наведаць Беларусь без візы і грамадзяне якіх дзяржаў могуць скарыстацца гэтай магчымасцю – глядзіце тут.

Каму неабходна беларуская віза

Большасці іншаземцаў для наведвання Беларусі неабходна атрымаць візу, за выключэннем выпадкаў, калі турысту падыходзяць умовы бязвізавых рэжымаў.

Згодна з дзеючымі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь віза не патрэбна:

  • грамадзянам Азербайджана
  • грамадзянам Аргенціны (для знаходжання працягласцю да 90 дзён)
  • грамадзянам Арменіі
  • грамадзянам Бразіліі (для знаходжання працягласцю да 90 дзён)
  • грамадзянам Венесуэлы (для знаходжання працягласцю да 90 дзён)
  • грамадзянам Грузіі
  • грамадзянам Ізраіля (для знаходжання працягласцю да 90 дзён у кожны перыяд з 180 дзён)
  • грамадзянам Казахстана
  • грамадзянам Катара (для знаходжання працягласцю да 30 сутак з дня ўезду)
  • грамадзянам Кітая (для знаходжання працягласцю да 30 дзён)
  • грамадзянам Кубы (для знаходжання працягласцю да 30 дзён)
  • грамадзянам Кыргызстана
  • грамадзянам Македоніі (пры наяўнасці запрашэння або турыстычнага ваўчара)
  • грамадзянам Малдовы
  • грамадзянам Манголіі (для знаходжання працягласцю да 90 дзён)
  • грамадзянам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (для знаходжання працягласцю да 30 дзён)
  • грамадзянам Расіі
  • грамадзянам Сербіі (для знаходжання працягласцю да 30 дзён)
  • грамадзянам Таджыкістана
  • грамадзянам Турцыі (для знаходжання працягласцю да 30 дзён)
  • грамадзянам Узбекістана
  • грамадзянам Украіны
  • грамадзянам Чарнагорыі (для знаходжання працягласцю да 30 дзён пры наяўнасці запрашэння або турыстычнага ваўчара)
  • грамадзянам Эквадора (для знаходжання працягласцю да 30 дзён)

Без віз (да 180 дзён) могуць уязджаць інвестары і іншыя асобы па спісах, складзеных адміністрацыяй індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Акрамя таго, дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ўстанаўліваецца бязвізавы парадак уезду для замежных грамадзян, якія наймаюцца на работу рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, а таксама для заснавальнікаў рэзідэнтаў ПВТ.

Выключэнне таксама складаюць уладальнікі дыпламатычных пашпартоў з:

  • Бангладэш
  • Балівіі
  • Венгрыі
  • В'етнама
  • Егіпта
  • Індыі
  • Інданезіі
  • Ірана
  • Камбоджы
  • КНР
  • Рэспублікі Карэі
  • Лаоса
  • М'янмы
  • ААЭ
  • Амана
  • Перу
  • Польшчы
  • Румыніі
  • Сірыі
  • Cлавакіі
  • Туркменістана
  • Тайланда

Усім астатнім іншаземцам для наведвання Беларусі патрэбны візы.

Як выбраць візу

Кароткатэрміновая віза – тып візы, які найбольш часта выкарыстоўваецца. Такія візы выдаюцца на тэрмін да  90 дзён і падыходзяць для:

  • бізнесменаў
  • студэнтаў
  • уезду па прыватных справах

Кароткатэрминовыя візы могуць быць для аднаразовага, двухразовага або шматразовага ўезду ў залежнасці ад неабходнасці.

Турысты звычайна атрымліваюць групавую кароткатэрміновую візу праз турыстычнае агенцтва.

Доўгатэрміновыя візы звычайна сапраўдныя на працягу аднаго года і прадугледжваюць шматразовы ўезд у Беларусь. Яны падыходзяць для:

  • бізнесменаў, якія часта прыязджаюць
  • турыстаў, якія жадаюць застацца ў краіне на больш працяглы час

Транзітная віза выдаецца на тэрмін да аднаго года і прадастаўляе два дні для праезду праз Беларусь.

Як атрымаць візу

Візы выдаюцца:

  • консульскімі аддзяленнямі Беларусі
  • дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Беларусі
  • консульскім цэнтрам Міністэрства замежных спраў у аэрапорце Мінска (для грамадзян з краін, дзе няма прадстаўніцтваў Беларусі)

Для атрымання візы неабходна прадаставіць наступныя дакументы ў мясцовае консульскае аддзяленне або прадстаўніцтва:

  • запоўненую анкету для атрымання візы
  • 1 фатаграфію пашпартнага ўзору
  • суправаджальныя дакументы (арыгінал пісьмовага запрашэння  з подпісам і пячаткай запрашаючага боку ў выпадку, калі запрашае кампанія)
  • іншыя дакументы, агавораныя консульскім аддзелам (у залежнасці ад мэты візіту і тыпу неабходнай візы)
  • пашпарт (дата заканчэння тэрміну дзеяння павінна быць не менш як 90 дзён ад даты заканчэння тэрміну дзеяння візы)

Віза пасля прыбыцця

Усе замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, могуць атрымаць ўязную візу непасрэдна ў аэрапорце.

Для гэтага неабходна загадзя (не пазней ўстаноўленых тэрмінаў) прадставіць дакументы ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі, якое знаходзіцца ў аэрапорце:

  • для афармлення кароткатэрміновых віз – за 3 рабочыя дні да прадугледжанай даты прыбыцця,
  • для афармлення доўгатэрміновых віз – за 5 рабочых дзён да прадугледжанай даты прыбыцця.

Падаць дакументы можна самастойна або па пошце з улікам тэрмінаў дастаўкі.

Адрас: 220054, г. Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск, упраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Кантактны тэлефон: +375 17 279 20 58

У выпадку цяжкага захворвання або смерці блізкага сваяка (члена сям'і) дакументы можна прадставіць у момант звароту па візу.

Тэрмін выдачы візы

У выпадку прыняцця станоўчага рашэння выдача візы займае максімум 5 рабочых дзён з моманту атрымання заявы.

Кошт візы

З 1 студзеня 2017 года ўстаноўлены наступныя стаўкі консульскіх збораў за выдачу беларускіх віз:

  • індывідуальная – 60 еўра (для ўсіх тыпаў віз з любой колькасцю ўездаў);
  • групавая (з чалавека) – 10 еўра.

Для грамадзян і жыхароў з асаблівым статусам Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі ўстаноўлены зніжаныя стаўкі консульскіх збораў:

транзітная віза (тып B):

  • аднаразовая – 10 еўра;
  • двухразовая – 15 еўра;
  • групавая аднаразовая (з чалавека) – 10 еўра;
  • групавая двухразовая (з чалавека) – 18 еўра;
  • шматразовая – 35 еўра.

 кароткатэрміновая віза (тып С):

  • аднаразовая – 25 еўра;
  • двухразовая – 35 еўра;
  • групавая аднаразовая (з чалавека) – 10 еўра;
  • групавая двухразовая (з чалавека) – 18 еўра;
  • шматразовая – 60 еўра.

доўгатэрміновая віза (тып D) – 60 еўра.

Консульскі збор за выдачу віз грамадзянам (і жыхарам з асаблівым статусам) Латвіі, Літвы, Польшчы малодшым за 6 гадоў не бярэцца.

Грамадзяне Японіі і Сербіі вызвалены ад выплаты консульскага збору за выдачу любога тыпу візы.

Павышаныя стаўкі консульскага збору пры выдачы беларускай візы для замежных грамадзян прымяняюцца:

  • пры разглядзе візавых запытаў загранустановамі Рэспублікі Беларусь у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) – на 100 працэнтаў;
  • пры разглядзе галоўным консульскім упраўленнем візавых запытаў замежных грамадзян, у дзяржавах дзяржаўнай прыналежнасці або звычайнага месца пражывання якіх адсутнічаюць беларускія загранустановы – на 50 працэнтаў;
  • пры разглядзе галоўным консульскім упраўленнем візавых запытаў замежных грамадзян, у дзяржавах дзяржаўнай прыналежнасці або звычайнага месца пражывання якіх размешчаны беларускія загранустановы – на 200 працэнтаў.

Ад консульскага збору за разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь вызваляюцца непаўналетнія замежныя грамадзяне (да 14 гадоў).

Візы, што выдаюцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, каштуюць прыкладна ўдвая больш за звычайны тарыф.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прадастаўляе спіс консульскіх збораў, які рэгулярна абнаўляецца.

Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску