Агратурызм у Беларусі: адпачынак у вёсцы, сядзібы ў этнастылі, незвычайныя забавы | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Агратурызм

Агратурызм у Беларусі


Сельскі турызм – адзін з самых прывабных варыянтаў адпачынку ў Беларусі. Маляўнічыя пейзажы, добрая экалогія і непаўторны вясковы каларыт прывабліваюць гасцей у аграсядзібы краіны. Беларусь двойчы аказвалася на першым радку рэйтынгу лепшых краін для агратурызму па версіі National Geographic.

Прыехаўшы на вялікія канікулы або нават на некалькі выхадных дзён, вы можаце:

Аграсядзібы ў Беларусі

Сёння ў Беларусі больш за 2900 аграсядзіб. Яны размешчаны ў самых маляўнічых мясцовасцях, аформлены з нацыянальным беларускім каларытам або ў сучасным экастылі.

Шмат сельскіх домікаў для турыстаў знаходзіцца на тэрыторыі або паблізу нацыянальных паркаў "Белавежская пушча", "Нарачанскі", "Прыпяцкі".

Гаспадары аграсядзіб прапануюць гасцям розныя варыянты забаў у адпаведнасці са сваёй спецыялізацыяй. Гэта можа быць:

  • актыўны адпачынак (рыбалка і паляванне, катанне на лодках, "зялёныя" паходы, камандныя гульні, знаёмства з беларускай кухняй, экскурсіі па мясцовых выдатных мясцінах);
  • сямейны адпачынак (прагулкі ў лесе, збіранне ягад і грыбоў, купанне ў возеры, забавы для дзяцей і дарослых, ежа з экалагічна чыстых вясковых прадуктаў, выраб сувеніраў);
  • знаёмства з унікальнымі беларускімі традыцыямі і бытам сельскіх жыхароў.

Менавіта беларускі каларыт – галоўная адметнасць аграсядзіб у нацыянальным стылі, гаспадары якіх распрацоўваюць спецыяльныя культурныя праграмы. Тут можна пачуць мясцовыя легенды і аўтэнтычныя песні, развучыць беларускія танцы і прыняць удзел у старадаўніх народных абрадах, напрыклад, на Каляды, Масленіцу або Купалле. Можна нават згуляць вяселле ў беларускіх традыцыях.

Калі вы цікавіцеся бытам беларускіх вяскоўцаў і хочаце выпрабаваць на сабе старадаўнія заняткі, гаспадары могуць прапанаваць вам адправіцца на сенажаць раніцай (пасля касьбы абавязкова будзе свежае снеданне на лузе), накарміць жывёлу на свойскім падворку, праверыць соты на пчальніку або спячы сапраўдны беларускі хлеб.

І вядома, у аграсядзібе вы папарыцеся ў лазні, дзе прыгатаваны духмяныя венікі і лекавыя травы, азнаёміцеся з народнымі рэцэптамі.

Штогод у трэцюю нядзелю мая праходзіць Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх сядзібах.

Па традыцыі, у гэты дзень гаспадары сядзіб паказваюць жадаючым свае дамы, расказваюць пра паслугі, выдатныя мясціны, гатуюць пачастунак. Многія ўдзельнікі акцыі распрацоўваюць асаблівыя праграмы з экскурсіямі і эксклюзіўнымі стравамі.

Аграэкатурызм у Беларусі становіцца ўсё больш запатрабаваным. Сёння гаспадары аграсядзіб, фермеры, рамеснікі, прадстаўнікі турбізнесу аб’ядноўваюцца ў кластары, прапануючы гасцям шырокі комплекс паслуг, ствараючы ўнікальныя турыстычныя прапановы і ўласныя брэнды.

Фестывалі ў Беларусі

На працягу года ў розных кутках Беларусі – сельскай мясцовасці і малых гарадах – праходзяць цікавыя фестывалі і святы, многія з якіх набылі міжнародны фармат. Сярод папулярных:

  • фестываль сельскага турызму "Заборскi фэст" (Расонскі раён, Віцебская вобласць)
  • міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы" (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць)
  • міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскiя прысмакi" (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць)
  • фестываль гумару "Спораўскія жарты" і конкурс касцоў "Спораўскія сенакосы" (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць)
  • Усебеларускі фестываль народнага гумару "Аўцюкі" (Калінкавіцкі раён,  Гомельская вобласць)
  • рэспубліканскае свята "Александрыя збірае сяброў" (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць)
  • міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка" (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць)
  • фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі" (г.п. Дрыбін, Магілёўская вобласць)
  • фестываль этнакультурных традыцый "Зоў Палесся" (аграгарадок Ляскавічы, Нацыянальны парк "Прыпяцкі")
  • рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагiня" (г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць)
  • форум традыцыйных рамёстваў "Неглюбскія ручнікі" (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць)
  • свята народнай творчасці "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў" і фестываль народнай творчасці "Аўгустоўскі  канал у культуры трох народаў" (Гродзенскі раён)
  • свята "Ганненскі кірмаш" (Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць)
  • фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй" (Мар’іна Горка, Мінская вобласць)
  • свята народнай творчасці "Слуцкія паясы" (Мінская вобласць)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі