Прамысловы турызм у Беларусі
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Прамысловы турызм

Прамысловы турызм у Беларусі


Што можна ўбачыць на заводах і фабрыках Беларусі? Дзе прапануюць унікальныя вытворчыя экскурсіі і гатовы прыадкрыць сакрэты брэндаў? Што пакаштаваць на фірменнай дэгустацыі і якія сувеніры атрымаць непасрэдна з канвеера?

Экскурсіі на фабрыкі і заводы, наведванне рамесных майстэрняў, сельгаспрадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак – усё больш папулярны напрамак турызму ў Беларусі.

Прайсці па цэхах і выставачных павільёнах, паназіраць за працэсамі ў дэталях і ўбачыць, як ствараюцца брэнды "Зроблена ў Беларусі", запрашаюць прадпрыемствы ў розных рэгіёнах краіны. І як заяўляюць самі вытворцы, у бліжэйшыя гады адкрытых для турыстаў фабрык і заводаў стане больш.

Сёння вытворчыя экскурсіі прапануюць знакамітыя машынабудаўнічыя гіганты (БЕЛАЗ, МТЗ), брэнды харчовай індустрыі (малочныя, кандытарскія, хлебабулачныя, піваварныя), фабрыкі сувеніраў і цацак... Больш таго, аматараў прамысловага турызму прымаюць не толькі асобныя кампаніі – усё часцей у час аднаго туру госці могуць убачыць адразу некалькі прадпрыемстваў.

Напрыклад, у горадзе Баранавічы, здаўна вядомым як буйны прамысловы і чыгуначны вузел, распрацавана сетка турыстычных маршрутаў з наведваннем кампаній-вытворцаў тэкстылю, касметыкі, мэблі, станкоў і інш. Першы ў краіне вялікі рачны круіз "Белая Русь", які доўжыцца 8 дзён, уключае вытворчыя экскурсіі на знакамітыя брэнды Палесся – трыкатажную фабрыку ў Пінску і малочны камбінат у Тураве.

Парада! Плануючы прамысловую экскурсію, абавязкова ўдакладніце падрабязнасці ў арганізатараў, паглядзіце інфармацыю пра даты і іншыя нюансы на сайце прадпрыемства. У сувязі з вытворчым працэсам у заводаў і фабрык нярэдка ёсць асаблівы расклад для турыстаў, магчымы папярэдні запіс і рэгістрацыя для фарміравання груп ці ёсць санітарна-гігіенічныя правілы (на харчовых вытворчасцях – абавязкова), пра якія трэба ведаць загадзя.

І калі вы вырашылі скласці ўласны маршрут па беларускіх заводах і фабрыках – даведнік Belarus.by падкажа арыенціры.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску