Транспарт Беларусі. Як перамяшчацца па Беларусі? Грамадскі транспарт Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Транспарт

Транспарт Беларусі


Як перамяшчацца па Беларусі? Колькі каштуе праезд у грамадскім транспарце? Дзе забраніраваць і купіць білеты?

Беларусь – краіна з развітой транспартнай сістэмай, таму адпраўляючыся ў падарожжа без дапамогі турфірмы, вы можаце самастойна распрацаваць  маршрут і выбраць найбольш зручны спосаб перамяшчэння.

Чыгуначны транспарт Беларусі

Беларуская чыгунка Адзін з самых кафортных і надзейных варыянтаў – паездка па чыгунцы. Маршрутная сетка ўнутры краіны ахоплівае больш як 2100 населеных пунктаў.

Беларуская чыгунка прапануе зручны фармат пасажырскіх перавозак:

 

  • Гарадскія лініі – у межах Мінска або абласнога цэнтра, а таксама не далей за станцыі ў гарадах-спадарожніках
  • Рэгіянальныя лініі – у межах вобласці або да бліжэйшага горада абласнога падпарадкавання ў суседнім рэгіёне
  • Міжрэгіянальныя лініі – паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі, паміж абласнымі цэнтрамі
  • Міжнародныя лініі – звязваюць Беларусь і іншыя краіны

Электрапоезд рэгіянальных ліній бізнес-класа Беларускай чыгункіУ залежнасці ад скорасці руху паяздоў, часу спынення ў населеных пунктах рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі падзяляюцца на бізнес-клас і эканом-клас.

Расклад руху паяздоў па Беларусі вы знойдзеце тут.

Купіць білеты на поезд можна асабіста ў касах на станцыях, а таксама заказаць па тэлефоне або анлайнз дастаўкай (у Мінску, Гомелі, Магілёве) і без дастаўкі (аформіць у касе на працягу названага аператарам тэрміну).

Чыгуначныя касыНа ўнутраныя і некаторыя міжнародныя лініі можна аформіць электронны білет, аплаціўшы яго праз Інтэрнэт з дапамогай банкаўскай пластыкавай карткі, сістэм электронных грошай EasyPay і WebMoney. Пры наяўнасці электроннай рэгістрацыі, пры пасадцы ў поезд, дастаткова прад'явіць пашпарт.

Кошт праезду на чыгунцы Беларусі невысокі і вар'іруецца ў залежнасці ад лініі, класу, катэгорыі вагона. Напрыклад, білет з Брэста ў Віцебск – практычна праз усю краіну – на поездзе міжрэгіянальных ліній каштуе:

  • плацкарт – каля Br18 (7-8$)
  • купэ – каля Br25 (9-10$)

У паяздах Беларускай чыгункі аказваюць платныя і бясплатныя паслугі.

Бясплатна вам:

Беларуская чыгунка

            • даставяць і прыбяруць пасцельную бялізну, а таксама падрыхтуюць пасцель пасажырам, якія маюць патрэбу ў дапамозе (карыстанне камплектам бялізны платнае, калі кошт не ўключаны ў білет)
            • прапануюць настольныя гульні
            • акажуць першасную медыцынскую дапамогу
            • выдадуць рамяні бяспекі
            • прадаставяць даведачную інфармацыю

Курэнне ў вагонах забаронена, акрамя паяздоў міжнародных зносін, дзе для курэння ёсць спецыяльна адведзеныя месцы.

У Беларусі дзейнічае 20 буйных чыгуначных вакзалаў з развітой інфраструктурай і комплексам паслуг для пасажыраў. На станцыях у гарадах і пасёлках вам таксама прапануюць добры сэрвіс. На невялікіх станцыях працуюць білетныя касы і гандлёвыя кіёскі.

Аўтамабільны транспарт Беларусі

Аўтамабільны транспарт БеларусіПадарожнічаць па Беларусі можна на аўтобусе або маршрутным таксі.

Расклад прыгарадных, міжгародніх і міжнародных рэйсаў, а таксама кошт білетаў і інфармацыю аб наяўнасці месц можна знайсці тут.

Білеты на праезд у аўтобусах міжгародніх і прыгарадных зносін можна набыць анлайн з выкарыстаннем плацежных сістэм WebPay і iPay.

Аўтавакзал "Цэнтральны" ў МінскуВа ўсіх гарадах Беларусі дзейнічаюць аўтавакзалы або аўтастанцыі, дзе можна купіць білеты, правесці час у чаканні рэйса, перакусіць.

У Мінску пасажыраў прымаюць аўтавакзал Цэнтральны і аўтастанцыі Паўднёва-Заходняя, Аўтазаводская.

Акрамя аўтаперавозчыкаў сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый, у Беларусі развітая сетка прыватных маршрутных таксі.

Паветраны транспарт Беларусі

Нацыянальны аэрапорт "Мінск"Беларусь – адносна невялікая краіна, таму рэгулярных унутраных авіярэйсаў няма. Нацыянальны аэрапорт "Мінск" прымае міжнародныя рэйсы, якія звязваюць беларускую сталіцу з рознымі краінамі свету.

Дзеючыя аэрапорты абласных цэнтраў прымаюць чартарныя самалёты, грузавы транспарт, лайнеры, якія робяць непрадбачаную пасадку. Акрамя таго, з Гомеля, Гродна і Брэста ажыццяўляюцца рэгулярныя авіярэйсы ў расійскі Калінінград.

Водны транспарт Беларусі

Цеплаход на рацэ МухавецУ Беларусі 10 рачных партоў, водныя шляхі адкрыты на рэках Днепр, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Нёман, Мухавец, Днепра-Бугскім канале. Аднак пасажырскія перавозкі па вадзе мала запатрабаваны. У перыяд навігацыі некалькі разоў на тыдзень ажыццяўляюцца рэйсы з партоў Рэчыцы, Гомеля, Пінска.

Затое ў цёплы сезон вялікай папулярнасцю карыстаюцца водныя турыстычныя экскурсіі. Прагулкі на цеплаходах арганізуюцца ў:

Рачны трамвай на Аўгустоўскім каналеПа знакамітым Аўгустоўскім канале таксама ходзіць рачны трамвай на 12 пасажыраў: ён больш мабільны, чым цеплаход, лягчэй вытрымлівае шлюзаванне, менш шумны.

Да берага Прыпяці ў Тураве прышвартавана плывучая гасцініца "Палессе". Гэты камфартабельны атэль на 8 кают ажыццяўляе рачныя круізы па 6 распрацаваных маршрутах працягласцю да трох сутак. На цеплаходзе-буксіры "Прыпяць" таксама ёсць 5 кают для адпачывальнікаў.

Гарадскі транспарт у Беларусі

 У Мінску і іншых гарадах Беларусі вы можаце скарыстацца грамадскім транспартам:

Гарадскі транспарт у Беларусі

            • аўтобусы (амаль ва ўсіх гарадах краіны, за выключэннем невялікіх, дзе да патрэбнага прыпынку можна пад'ехаць на міжгароднім транспарце)
            • тралейбусы (Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск)
            • трамваі (Мінск, Віцебск, Мазыр, Наваполацк)
            • маршрутныя таксі (у Мінску і буйных гарадах)
            • таксі (у Мінску і буйных гарадах)

У Мінску працуе адзіны ў Беларусі метрапалітэн.

Білеты для аплаты праезду ў грамадскім гарадскім транспарце можна набыць у кіёску на прыпынку, у кандуктара або ў вадзіцеля.

Сёння ў Мінску праезд у наземным грамадскім транспарце – аўтобусе, тралейбусе, трамваі – каштуе Br0,95 за адну паездку (пры куплі ў вадзіцеля Br1), у метрапалітэне – Br1. У іншых гарадах краіны, як правіла, кошт праезду меншы.

Для шматразовых паездак па Мінску можна набыць праязны білет на адзін або ўсе віды транспарту тэрмінам на 1 і 3 (турыстычныя), 10, 15, 30 сутак (з даты продажу) або 1 месяц (каляндарны). Таксама вы можаце выбраць праязны на вызначаную колькасць паездак – 3, 7, 10, 25, 30, 40, 60.

Маршруты і расклад руху гарадскога транспарту ў Мінску можна знайсці  тут.

Штраф за безбілетны праезд

За безбілетны праезд у грамадскім транспарце ў Беларусі прадугледжаны штрафы:

  • усе віды гарадскога транспарту – ад Br21 да Br42
  • паязды рэгіянальных ліній, прыгарадныя аўтобусы – Br29,4
  • паязды міжрэгіянальных і міжнародных ліній, аўтобусы і маршрутныя таксі міжгародніх зносін – Br42
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі