Шопінг у Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Шопінг

Шопінг у Беларусі


Што прывезці з Беларусі? Чаму рабіць тут пакупкі – зручна і выгадна? І якія беларускія брэнды цэняцца ў свеце?

У Беларусь прыязджаюць убачыць унікальныя славутасці і пазнаёміцца з самабытнай культурай, атрымаць асалоду ад адпачынку на прыродзе і аздаравіцца ў санаторыях, убачыць топавыя спартыўныя спаборніцтвы. Пры гэтым беларускія канікулы можна сумясціць з добрым шопінгам.

Шопінг у Беларусі – гэта:

  • якасныя беларускія брэнды (адзенне, абутак, аксесуары, касметыка)
  • эксклюзіўныя сувеніры
  • смачныя, натуральныя прадукты і напіткі
  • сусветныя брэнды і навінкі дызайнераў
  • прымальныя цэны
  • святочныя распродажы, скідкі, пастаянныя дысконтныя праграмы
  • добры сэрвіс

Робячы пакупкі ў Беларусі, кожны знойдзе найбольш зручныя гандлёвыя аб’екты, сярод якіх: буйныя магазіны і гандлёвыя цэнтры (молы), фірменныя магазіны вядучых прадпрыемстваў краіны,  бутыкі, гіпермаркеты, рынкі (рэчавыя і прадуктовыя) і выстаўкі-кірмашы (у тым ліку міжнародныя).

Для жадаючых зрабіць самыя выгадныя пакупкі ў беларускіх магазінах часта праводзяцца акцыі са скідкамі і іншымі прыемнымі бонусамі:

  • калядныя і пераднавагоднія распродажы
  • святочныя акцыі да 8 Сакавіка, 23 лютага, Дня святога Валянціна, Вялікадня
  • школьныя выстаўкі-кірмашы
  • модныя акцыі з пашыранымі продажамі: "Беларускі лён", "Беларускі трыкатаж", "Сустракаем лета ў беларускім стылі" і г.д.
  • ночы "глабальнага" распродажу і многія іншыя

Акрамя таго, буйныя гандлёвыя цэнтры і фірменныя сеткі пастаянна прапануюць сваім наведвальнікам выгадныя дысконтныя праграмы.

Шэраг магазінаў у розных гарадах краіны – удзельнікі міжнародных праграм (сістэмы "AUTOHELP"):

  • "Картка госця горада Мінска"
  • "Картка гостя Рэспублікі Беларусь"

Большасць беларускіх магазінаў адкрыты для наведвальнікаў з 9.00-10.00 да 20.00-21.00, буйныя гандлёвыя цэнтры – да 22.00. Супермаркеты і гіпермаркеты працуюць з 8.00-9.00 да 23.00-24.00.

Што купіць у Беларусі?

Адпраўляючыся на шопінг, госці нашай краіны ў першую чаргу купляюць тавары беларускіх вытворцаў, ацаніўшы іх якасць, натуральнасць, даступнасць, модны дызайн.

Сярод найбольш частых пакупак – адзенне, абутак і галантарэя, касметыка, хатні тэкстыль і посуд, сувеніры, цукеркі і шакалад, алкаголь.

Што купіць у Беларусі, якія незвычайныя рэчы прадаюцца ў магазінах і чым славяцца беларускія вытворцы – пра ўсё гэта вы можаце даведацца тут і загадзя скласці свой спіс пакупак

Шопінг у Мінску

У Мінску ёсць свае папулярныя гандлёвыя цэнтры, якія прапануюць добры выбар аматарам шопінгу. Гэта знакамітыя ГУМ і ЦУМ, гандлёвы дом "На Нямізе", універмаг "Беларусь", гандлёвыя цэнтры "Сталіца", "Ждановічы", "Замак", "Арэна-Сіці", "Дана Мол", "Галерэя Мінск", "Галілеа"...

Топ лепшых месцаў для шопінгу ў Мінску дапаможа вам распланаваць паход па магазінах беларускай сталіцы.

Як расплаціцца ў беларускіх магазінах?

Разлічыцца за пакупкі можна наяўнымі грашыма ў беларускіх рублях. У гандлёвых цэнтрах працуюць пункты абмену валют і банкаматы.

Таксама да аплаты прымаюцца карткі распаўсюджаных у Беларусі міжнародных плацёжных сістэм.

Tax Free ў Беларусі

З 2013 года ў Беларусі ўведзена сістэма tax free, з дапамогай якой замежныя грамадзяне могуць вярнуць ПДВ з купленых у нашай краіне беларускіх тавараў.

Паслугай Tax Free можа скарыстацца любы жыхар замежнай краіны (нерэзідэнт ЕАЭС). Калі вы жывяце на тэрыторыі Мытнага саюза ЕАЭС, то скарыстацца паслугай Tax Free Вы не зможаце. Сёння ў Мытны саюз ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан.

Да сістэмы Tax Free ў Беларусі падключаны больш за 400 магазінаў. Пакупнікам вяртаюць 12,5% ад сумы пакупкі.

Каб аформіць Tax Free, трэба:

  • на працягу аднаго дня зрабіць пакупку ў адным магазіне (дзе працуе сістэма Tax Free) на суму не меншую за Br80;
  • аформіць у магазіне чэк Tax Free (пры сабе мець пашпарт або дакумент, які замяняе яго) у 3 экзэмплярах. Забраць першы чэк Tax Free і копію яго другога экзэмпляра (для супрацоўніка мытні), а таксама спецыяльны перадаплачаны канверт;
  • пры выездзе з краіны ў пункце пропуску на граніцы прад'явіць чэкі для атрымання мытнай пячаці. Пры гэтым набытыя тавары павінны быць нявыкарыстанымі, у непашкоджанай упакоўцы;
  • у сваім чэку Tax Free запоўніць поле "Спосаб вяртання" (звесткі пра банкаўскую картку, куды будзе пералічана сума вяртання ПДВ, подпіс), укласці чэк у канверт і апусціць у скрыню на пункце мытнага афармлення або прыслаць па пошце з тэрыторыі любой дзяржавы (на працягу 6 месяцаў пасля вывазу тавараў);
  • пасля атрымання Вашага пісьма на працягу 30 дзён грошы будуць пералічаны на пазначаную банкаўскую картку.

Сума падатку не вяртаецца:

  • калі тавар у Беларусі вызвалены ад ПДВ або па ім прымяняецца паніжаная стаўка (харчовыя тавары);
  • калі тавар падакцызны.
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі