
Беларусь як папулярны напрамак паляўнічага турызму: умовы і асаблівасці арганізацыі палявання, угоддзі і ўнікальныя прыродныя тэрыторыі, віды палявання і даступныя прадстаўнікі фаўны, магчымасць атрымаць самы рэдкі трафей Еўропы.
Са старажытных часоў беларускія землі славіліся багаццем лясоў і разнастайнасцю фаўны, развітымі традыцыямі народнага, арыстакратычнага і, зразумела, самага статуснага княжацка-каралеўскага або імператарскага палявання.

Больш таго, першы ў Еўропе паляўнічы запаведнік быў створаны менавіта на тэрыторыі цяперашняй Беларусі – у легендарнай Белавежскай пушчы. Стагоддзі таму ў рэліктавым лесе арганізоўваліся неверагодна маштабныя па колькасці ўдзельнікаў і здабычы паляванні, што прывяло ў тым ліку да негатыўных наступстваў. Аднак і навучыла шмат чаму: берагчы відавую разнастайнасць, дакладна рэгламентаваць паляванне як забаву і важны элемент сістэмы кантролю за колькасцю папуляцый у дзікай прыродзе.
І сёння ў краіне не толькі захоўваюцца шырокія магчымасці арганізацыі захапляючага еўрапейскага палявання, але і створаны вельмі камфортныя ўмовы для паляўнічых з усяго свету. Беларусь як напрамак паляўнічага турызму стала асабліва папулярнай сярод грамадзян Расіі, Германіі, Польшчы, Аўстрыі, Італіі і інш. У 2024 годзе краіну наведалі больш за 2500 замежных паляўнічых.

У Беларусі налічваецца больш за 92 тыс. паляўнічых (2024), з іх каля 1,4 тыс. – жанчыны.

Фаўна Беларусі налічвае больш за 500 відаў пазваночных і звыш 30 тыс. відаў беспазваночных жывёл. У прыродных умовах паляўнічыя могуць убачыць нямала прадстаўнікоў фаўны, што, безумоўна, дадасць уражанняў да стасункаў з прыродай. Пры гэтым паляваць у краіне дазволена на больш як 50 відаў жывёл, і выбар шырокі. Сярод трафеяў могуць быць: буры мядзведзь (самы буйны прадстаўнік атрада драпежных у Еўропе), рысь (самая вялікая з еўрапейскіх дзікіх кошак), дзік, лось, алень, казуля, воўк, ліса, глушэц, цецярук і інш.
Густыя лясы, характэрныя для Паўночнага паўшар'я (хвойныя, лісцевыя і мяшаныя), дзе ў кожны сезон мяняюцца пейзажы і ўмовы, шырокія водна-балотныя масівы, рачныя даліны, адкрытыя палявыя ўчасткі – у Беларусі ёсць прасторы, якія робяць паляванне цікавым, разнастайным і даволі складаным. Плошча паляўнічых угоддзяў краіны складае 17,1 млн га.

Акрамя таго, у Беларусі паляўнічым даступны тэрыторыі, якія з’яўляюцца рэдкімі або нават унікальнымі не толькі для Еўропы, але і ўсёй планеты. Сярод іх – старажытная Белавежская пушча, даліна "палескай Амазонкі" Прыпяці, Альманскія балоты, наваколлі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, дзе ў дзікіх умовах пражывае "вялікая еўрапейская пяцёрка" буйных млекакормячых: зубр, лось, мядзведзь, воўк і рысь. Спецыяльныя ўмовы палявання сёння прапануе Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік – першы ў свеце рэзерват такога тыпу, унікальная тэрыторыя, якая стала закрытай у выніку заражэння пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У Беларусі дзейнічае больш за 200 паляўнічых гаспадарак, а таксама шматлікія паляўнічыя комплексы і базы адпачынку, якія прапануюць камфортныя ўмовы пражывання ўдзельнікам паляўнічых тураў.
Грамадзяне дзясяткаў дзяржаў свету могуць скарыстацца зручнымі бязвізавымі рэжымамі і значна спрасціць падарожжа ў Беларусь. Паляўнічаму застаецца толькі вырашыць пытанні па арганізацыі непасрэдна паляўнічага туру з дазволамі на ўвоз зброі і боепрыпасаў, вываз трафеяў і да т. п.

На працягу года ў Беларусі традыцыйна праводзяцца:
Дазволены розныя віды палявання – калектыўнае (загонам дзікіх жывёл на стралкоў або стралковую лінію з сабакамі), індывідуальнае (з падыходу, з пад'езду, з засады), паляванне на вадаплаўную, балотную і баравую дзічыну, на пушнога звера, а таксама паляванне на ваўка (з флажкамі, з засады, на вабу) і інш.
Кожны сезон прадугледжвае свае асаблівасці, звязаныя з жыццёвымі цыкламі жывёл, і найбольш прыдатныя віды палявання для дасягнення жаданага выніку.

Напрыклад, зімой папулярныя аблаўнае паляванне на ваўка, паляванне на секача з вышкі. Вясной найбольш удачнымі стануць паляванне на мігрыруючых качак, глушца і цецерука. Летам арганізуюцца індывідуальнае паляванне на казулю з падыходу або з засідкі, паляванне на бакаса. Жнівень – месяц палявання на дзіка на аўсах. У асенні перыяд праводзіцца паляванне на большасць капытных: можна вабіць лася ў час гону, паляваць на аленя на роў. Таксама папулярныя паляванні з сабакамі на курапатак, цецерукоў, качак. Кастрычнік лічыцца месяцам пачатку загонных паляванняў. Амаль круглы год у Беларусі палююць на кабана, лісоў, янотападобных сабак і інш.
Cамым незвычайным паляваннем, даступным у Беларусі і практычна немагчымым у іншых краінах свету (за рэдкім выключэннем і з яшчэ большымі абмежаваннямі!), з’яўляецца паляванне на зубра.

Зубр (лац. Bison bonasus) – адна з самых старажытных жывёл планеты, самае буйное і цяжкае наземнае млекакормячае ў Еўропе і апошні еўрапейскі прадстаўнік дзікіх быкоў – доўгі час знаходзіўся пад пагрозай знікнення. У пачатку ХХ стагоддзя ён практычна знік з кантынента: спачатку ад бяздумнага браканьерства, а ў цяжкія гады Першай сусветнай вайны яго знішчалі для пракармлення. У 1919 годзе ў Белавежскай пушчы загінула апошняя вольнажывучая зубрыца. Даўжэй за ўсіх быкі горнага падвіду жылі на Каўказе, але і там апошні быў забіты ў 1926-1927 гг. У пачатку XX стагоддзя ў заапарках Заходняй Еўропы налічвалася толькі 52 чыстакроўныя зубры, большасць якіх некалі былі вывезены з Белавежскай пушчы.
Адраджэнне папуляцыі зубра ў Белавежскай пушчы пачалося з трох белавежска-каўказскіх асобін, завезеных у 1929-1930 гг. У беларускую частку пушчы ў 1946 годзе даставілі першых 5 зуброў, купленых у Польшчы. Многія дзесяцігоддзі спатрэбіліся для таго, каб еўрапейскія бізоны перасталі быць знікаючым відам. І сёння Беларусь з’яўляецца адной з некалькіх краін, дзе ёсць гэтыя жывёлы, уваходзіць у тройку лідараў як па колькасці зуброў, так і па колькасці тых, якія жывуць на волі. У Беларусі – каля 2,7 тыс. асобін і 11 мікрапапуляцый. У свеце цяпер налічваецца крыху больш за 11 тыс. зуброў. Лідарамі па колькасці з'яўляюцца Польшча, Беларусь і Расія: у розныя гады першынство мяняецца па натуральных прычынах. Пры гэтым зубр па-ранейшаму ўваходзіць у Чырвоную кнігу Беларусі, хоць ў рэдакцыі 2025 года яго статус быў паніжаны да IV катэгорыі з прычыны павелічэння папуляцыі (у 2014 – III).

Паляванне на зубра ў Беларусі праводзіцца толькі па спецыяльных дазволах – з рэзервовага генафонду. Да яго адносяцца старыя асобіны (самкі старэйшыя за 18 і самцы старэйшыя за 14 гадоў), а таксама параненыя, хворыя, народжаныя з адхіленнямі ў фізічным развіцці жывёлы. І гэты від палявання сапраўды незвычайны, элітарны: за год па ўсёй рэспубліцы выдаецца вельмі абмежаваная колькасць дазволаў на здабычу.

Дзякуючы развітым традыцыям палявання і папулярнасці гэтага віду адпачынку, у Беларусі сёння ёсць нямала высакакласных майстроў-вабільшчыкаў, якія імітуюць галасы ласёў, аленяў, казуль, ваўкоў, качак, гусей, рабчыкаў і г.д. Паляванне з іх удзелам становіцца яшчэ больш азартным, займальным і выніковым.
Паляванне ў Беларусі дазволена на 56 відаў дзікіх жывёл, у тым ліку на 24 віды млекакормячых і 32 віды птушак. Пры тым паляўнічыя жывёлы дзеляцца на ненарміруемыя і нарміруемыя віды: здабыча апошніх магчыма выключна па спецыяльных дазволах.
Да нарміруемых відаў адносяцца: зубр (рэзервовы генафонд), дзік, казуля, лань, лось, муфлон, алень высакародны, алень плямісты, бабёр, выдра, мядзведзь, рысь, глушэц, цецярук.
Зубр – самы рэдкі паляўнічы трафей з Беларусі і, напэўна, усёй Еўропы, асабліва каштоўны для паляўнічых-калекцыянераў. Здабываюць звера з вышкі або з падыходу. Паляванне магчыма ў любы сезон, але найлепшым перыядам лічыцца канец студзеня – люты, калі ў зубра самая лепшая па якасных характарыстыках поўсць. Зрэшты, як правіла, паляўнічых цікавіць галава з рагамі. Кошт здабычы трафейнага зубра пачынаецца ад некалькіх тысяч еўра і можа даходзіць да 40-50 тысяч.
У Беларусі актыўна працуюць над захаваннем і павелічэннем колькасці паляўнічых відаў жывёл, каб забяспечыць устойлівыя папуляцыі для будучых пакаленняў. Спецыялісты пастаянна займаюцца паляпшэннем умоў для дзікіх жывёл, рассяленнем па тэрыторыі краіны, што дае магчымасць зрабіць больш разнастайнай фаўну і павялічыць прадукцыйнасць паляўнічых угоддзяў. Напрыклад, у рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Налібоцкая пушча" арганізаваны гадавальнік для ўзнаўлення цецеруковых птушак, у Навагрудскім лясгасе – гадавальнік для развядзення глушца заходнееўрапейскага падвіду, практычна ўсе мікрапапуляцыі зубра ў Беларусі "выйшлі" з Белавежскай пушчы…

Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Беларусь – нягледзячы на ўсе войны і спусташальныя падзеі мінулага – захавала надзвычайныя прыродныя багацці, у тым ліку вялікія лясныя і водна-балотныя масівы. Сёння яны актыўна выкарыстоўваюцца для розных відаў адпачынку, у тым ліку паляўнічага, які прадугледжвае і азарт высочвання здабычы, і любаванне прыгажосцю прыроды.
У Беларусі дазволена паляваць на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў. Згодна з правіламі, яны падзелены на зоны:
Паляўнічыя гаспадаркі Беларусі – іх звыш 200 – знаходзяцца ў веданні:
Напрыклад, пад патранажам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі – больш за 70 паляўнічых комплексаў у складзе лесагаспадарчых устаноў. Большасць з іх аказваюць не толькі паляўнічыя, але і дадатковыя паслугі ў сферы экатурызму – арганізацыя экалагічных сцежак, арэнда веласіпедаў, квадрацыклаў, пешыя і водныя турыстычныя маршруты, праводзяць мерапрыемствы.
Прыязджаючы ў Беларусь, паляўнічыя могуць пабываць у надзвычай прыгожых і цікавых мясцінах.

Паляўнічы турызм у Беларусі развіваецца актыўна: па ўсёй краіне арганізуюцца займальныя туры – шматдзённыя і паляванні выхаднога дня, трафейныя паляванні, сямейныя выезды на паляванне з пражываннем у камфартабельных базах.
Пры арганізацыі палявання для замежных грамадзян у пакеце паслуг:
Дакументы, неабходныя замежным паляўнічым для афармлення дазволу на ўвоз зброі:

Кошт паляўнічага туру ў Беларусь
залежыць ад колькасці дзён і пераліку аказаных паслуг. Арыенціровачныя цэны:Акрамя таго, паляўнічыя туры могуць уключаць дадатковыя віды экаадпачынку, экскурсіі па адметных мясцінах Беларусі, наведванне мерапрыемстваў.

На працягу года ў розных рэгіёнах Беларусі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя паляванню. Гэта і падзеі выключна для паляўнічых, і забаўляльныя фестывалі для больш шырокага кола ўдзельнікаў, якім цікавы традыцыі аднаго з самых старадаўніх заняткаў чалавека.
Упершыню ў такім фармаце прайшоў у жніўні 2025 года. Эпіцэнтрам фестывалю стала "Царская паляна", дзе можна было акунуцца ў шматвяковую гісторыю палявання, убачыць узоры старажытных прылад палявання і рыбалоўства, унікальныя трафеі, наведаць выстаўку сабак паляўнічых парод і паназіраць за іх паказальнымі выступленнямі. У рамках фестывалю адбыліся чэмпіянат вабільшчыкаў, стралкова-паляўнічыя спаборніцтвы, конкурс паляўнічай кухні, спаборніцтвы па стральбе з лука, у тым ліку па 3D-стральбе, спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і іншыя спаборніцтвы і мерапрыемствы.
Асноўная частка фестывалю – паляванне на зайцоў з гончымі сабакамі.
Асноўная частка фестывалю – паляванне на фазана.
Асноўная частка фестывалю – устаноўка штучных гняздоўяў для качак. Паўдзельнічаць у ёй можа любы жадаючы. Галоўнае патрабаванне: жаданне дапамагчы ва ўзнаўленні вадаплаўных птушак.

У ліку папулярных – кіналагічныя мерапрыемствы:
Штогод у Мінску праходзіць Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш "Паляванне і рыбалоўства", экспаненты якой прэзентуюць папулярныя тавары і паслугі, навінкі ў сферы гэтых відаў актыўнага адпачынку. Традыцыйныя профільныя раздзелы – "Паляўнічым", "Рыбакам і аматарам падводнага палявання", "Арганізатарам актыўнага адпачынку". У прыватнасці, паляўнічыя могуць набыць паляўнічыя і турыстычныя нажы, аптычныя прыцэлы, прыборы начнога бачання, сродкі радыёнавігацыі, аксесуары, адзенне і амуніцыю. Знатакам рыбалкі прадстаўлены снасці для розных відаў летняй і зімовай лоўлі, рыштунак для падводнага палявання, маламерныя судны для рыбалкі і інш.
