Актыўны адпачынак, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак у Беларусі


Водпуск у Беларусі – адпачывайце актыўна: паляванне, рыбалка, лыжы, і гэта яшчэ далёка не ўсё.

Актыўны адпачынак у Беларусі

Беларусь – адзін з рэдкіх куткоў некранутай прыроды ў Еўропе. Беларускі ландшафт і клімат ідэальныя для адпачынку, у т.л.:

  • палявання
  • рыбалкі
  • турызму
  • лыжнага спорту

Паляванне ў Беларусі

Лясы, балоты, сельскагаспадарчыя землі займаюць  70% тэрыторыі Беларусі.

Краіна ідэальна падыходзіць аматарам палявання.

Усё больш папулярнымі становяцца арганізаваныя выезды на паляванне, якое праходзіць у натуральных прыродных умовах. Асноўня віды дзічыны:

  • перапёлкі
  • алені
  • дзікі
  • ваўкі
  • курапаткі
  • цецерукі
  • зайцы

Рыбалка ў Беларусі

У Беларусі мноства азёр. Асабліва для рыбалкі падыходзіць Віцебская вобласць, размешчаная на поўначы краіны.

У рэгіёне больш як 2800 азёр і шматлікія рэкі. Нацыянальны парк  "Браслаўскія азёры" з’яўляецца адным з самых папулярных у рыбакоў месц – тут больш як 30 відаў рыбы, у т.л.:

  • вугор
  • шчупак
  • сом
  • акунь
  • плотка

Штогод у Беларусі (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) праходзіць неардынарнае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка", якое аб'ядноўвае аматараў бардаўскай песні, рыбалкі і актыўнага адпачынку на прыродзе з розных краін свету.

Лыжны спорт у Беларусі

Хоць перапады вышынь у Беларусі адносна нязначныя – найвышэйшы пункт знаходзіцца на вышыні ўсяго 345 метраў над узроўнем мора – у краіне пачаў актыўна развівацца гарналыжны спорт.

Візітнай карткай Беларусі сталі сучасныя гарналыжныя комплексы, пабудаваныя ў маляўнічых узгоркавых мясцовасцях. Тут ёсць усё неабходнае для актыўнага адпачынку: складаныя трасы для прафесіяналаў і вучэбныя схілы для навічкоў, развітая інфраструктура.

Пешы турызм у Беларусі

Прыгажосць беларускай прыроды з яе  шматлікімі азёрамі, рэкамі і лясамі заўсёды вабіла аматараў пешага турызму.

Турысты з-за мяжы таксама пачынаюць адкрываць для сябе Беларусь – іх чакаюць цікавыя маршруты і забавы.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі