Аквапаркі ў Беларусі
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Актыўны адпачынак | Аквапаркі ў Беларусі

Аквапаркі ў Беларусі

Аквапаркі Беларусі – у спісе самых папулярных месц актыўнага адпачынку жыхароў і гасцей краіны. Экстрэмальныя спускі, "горныя рэкі" і басейны з хвалямі, расслабляючыя спа-рытуалы і тэрмальныя комплексы для аздараўлення і амаладжэння, водныя забавы з прафесійнымі аніматарамі для дзяцей – беларускія аквапаркі прапануюць адпачынак на любы густ.

Калі вы хочаце стаць героем "пляжнай" вечарынкі, адчуць шчырае захапленне ад водных прыгод або проста адпачыць ад мітусні, аквапарк – сапраўды цудоўны выбар. Многія аквапаркі Беларусі маюць гасцінічныя комплексы або знаходзяцца ў санаторыях, прапануючы наведвальнікам камфортныя нумары, зоны адпачынку і дадатковыя магчымасці.

Аквапарк "Лябяжы"

Буйнейшы парк водных забаў у Беларусі, пяты па велічыні ў Еўропе, – "Лябяжы" займае пачэснае месца ў топ-25 лепшых аквапаркаў кантынента. Ён размешчаны ў экалагічна чыстым раёне Мінска побач з унікальным біялагічным заказнікам "Лябяжы" – у межах мегаполіса гэта сапраўды рэдкасць! – на беразе вадасховішча Дразды.

Адрас: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 120
Час работы: Пн – Пт  11:00-23:00
                      Сб – Нд 09:00-23:00
Тэрыторыя: пяціўзроўневы комплекс, плошча 32 135 квадратных метраў
Колькасць горак:

  • закрытая зона – 7 горак
  • адкрытая зона – 4 горкі
  • басейн "лянівая рака"
  • сёрфінг-трэнажор "Flowrider
  •  атракцыён "Дажджавы грот"

Дзіцячая зона:

  • 2 дзіцячыя водныя гарадкі (у закрытай і адкрытай зонах)
  • забаўляльны цэнтр "KaZki" – больш за 40 разнастайных гульнявых атракцыёнаў, сярод якіх механічны музычны тэатр і 3D-лабірынт
  • касмічны забаўляльны цэнтр Dark Ride (атракцыёны віртуальнай рэальнасці і гульнявыя аўтаматы)

Спа:

  • розныя спа-праграмы
  • гідратэрапія
  • таласатэрапія
  • стоўн-тэрапія
  • усе віды масажу
  • сухі floating
  • касметалогія твару і цела
  • пакой солетэрапіі і рэлаксу
  • водна-тэрмальны комплекс (руская парыльня, фінская саўна, турэцкі хамам, лаконіум, тэпідарыум, калдарыум)

Спорт:

  • трэнажорная зала
  • 2 фітнес-залы
  • зона баявых мастацтваў
  • аквааэробіка
  • workout-зона

Харчаванне: 3 кафэ, 4 бары
Пражыванне: "Аква-Мінск" – двухзоркавы атэль на беразе вадасховішча "Дразды". Пражыванне магчыма як у будынку атэля, так і ў двухпавярховых гасцявых доміках тыпу бунгала. Гасцям прадастаўляецца магчымасць бясплатнага наведвання аквазоны парку водных забаў і трэнажорнай залы на працягу ўсяго часу пражывання.
Дадатковыя магчымасці:

  • вейкбордрынг, SUP-сёрфінг
  • пракат катамаранаў
  • пракат веласіпедаў, скейтаў, электраскейтаў
  • катанне на маторным катары, яхце
  • скачкі на батуце

Аквапарк Dreamland

Dreamland – сапраўдны "трапічны востраў" Мінска: дызайн гэтага комплексу ў цэнтры горада стварае ў наведвальнікаў адчуванне "поўнага  адпачынку на далёкім узбярэжжы. Некалькі басейнаў, водныя горкі, незвычайныя бунгала і экзатычныя пальмы прыцягваюць гасцей у гарачыя дні. Тэрыторыя ўмяшчае больш за 2000 шэзлонгаў, дзякуючы чаму Dreamland уваходзіць у спіс самых вялікіх водных паркаў Еўропы пад адкрытым небам. Але ў гэтым і заключаецца абмежаванне: у халодную пару года тут – закрыты сезон дажджоў і снягоў.

Адрас: г. Мінск, вул. Арлоўская, 80
Час работы (у летні сезон!): Пн – Нд 10:00-21:00
Тэрыторыя: адкрытая тэрыторыя 9 гектараў
Колькасць горак: 4 горкі, басейн "лянівая рака", дзіцячы басейн
Дзіцячая зона: дзіцячы гарадок з прафесійнымі аніматарамі
Спорт:

  • спецыяльна абсталяваная кросфіт-зона
  • рэгулярныя майстар-класы па ёзе, пілатэсе, аэробіцы
  • трэніроўкі па розных напрамках у выхадныя

Харчаванне: кафэ і пункты хуткага харчавання на тэрыторыі аквапарку
Дадатковыя магчымасці: Dreamland – месца, дзе рэгулярна праводзяцца розныя фестывалі і гарадскія святы

Аквапарк "Фрыстайл"

Мінскі "Фрыстайл" – унікальнае месца не толькі для Беларусі, але і свету. Пад адным купалам тут аб'яднаны атракцыёны водных забаў для наведвальнікаў, лазнева-тэрмальная зона, а галоўнае, высокатэхналагічны, які не мае аналагаў, крыты комплекс для фрыстайлістаў. Акрамя таго, створаны лепшыя ўмовы для трэніровак і спаборніцтваў па скачках з трампліна і сінхронным плаванні. У аквапарку ўсе жадаючыя могуць атрымаць асалоду ад водных забаў і спа-тэрапіі, а таксама паназіраць за трэніроўкамі прафесіяналаў. Вялікім попытам у гасцей карыстаецца асаблівы атракцыён комплексу – гідраўлічная катапульта.

Адрас: г. Мінск, вул. Сурганава, 4а
Час работы: Пн – Пт 11:00-22:00
                      Сб – Нд 09:00-22:00
Колькасць горак: 6 горак, "лянівая рака"
Дзіцячая зона: дзіцячы водны гарадок з двума басейнамі
Спа:

  • лазнева-тэрмальны комплекс ("снежны пакой", тэпідарыум, паравая лазня, тэрма, руская і фінская лазні, хамам)
  • floating-цэнтр
  • спа-праграмы і рытуалы

Спорт: 

  • трэнажорная зала
  • фітнес-зала
  • аквааэробіка

Харчаванне: кафэ, 2 бары на тэрыторыі лазнева-тэрмальнага комплексу, міні-кафэ на тэрыторыі дзіцячага гульнявога комплексу, бар у зоне боўлінга і більярда
Дадатковыя магчымасці:

  • більярд 
  • боўлінг

Аквапарк гасцініцы "Беларусь"

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс, размешчаны ў гасцініцы "Беларусь", уключае ў сябе басейн з элементамі аквапарку, фінскую саўну і трэнажорную залу. Інтэр'ер самога басейна прыцягвае ўвагу наведвальнікаў: над стварэннем мазаічнага пано "Беларусь", якое ўпрыгожвае сцены памяшкання, працаваў вядомы беларускі мастак Аляксандр Кішчанка. Варта адзначыць таксама выдатную інфраструктуру, паколькі атэль знаходзіцца ў цэнтры горада.

Адрас: г. Мінск, вул. Старажоўская, 15
Час работы: Пн  14:00-23:00
                      Аў – Нд 07:00-23:00
Тэрыторыя: знаходзіцца на першым паверсе гасцініцы "Беларусь"
Дзіцячая зона: дзіцячы басейн
Спа: 

  • СПА-працэдуры і масаж у салоне прыгажосці
  • саўна
  • джакузі
  • падводны масаж
  • кедравая бочка

Спорт: трэнажорная зала
Харчаванне: рэстаран з агляднай пляцоўкай на вышыні 73 метры, 2 кафэ
Пражыванне: 484 нумары гасцініцы "Беларусь" розных катэгорый (ад стандартных да нумароў катэгорыі люкс і апартаментаў)
Дадатковыя магчымасці:

  • салон прыгажосці
  • пракат веласіпедаў
  • аглядная пляцоўка

Аквапарк "Маладзечна"

Лядовы палац у Маладзечне прадастаўляе гасцям мноства аздараўленчых і забаўляльных паслуг. Найбольшай папулярнасцю, безумоўна, тут карыстаецца аквапарк, аснашчаны лазнева-тэрмальным комплексам і дзіцячай зонай.

Размяшчэнне: Мінская вобласць, г. Маладзечна, вул. В.Гасцінец, 102
Час работы: Пн – Пт 15:00-21:00
                      Сб – Нд 12:00-21:00
Колькасць горак: 3 горкі, басейн
Дзіцячая зона: асобная гульнявая зона для дзяцей
Спа: 

  • саўна, турэцкая лазня
  • джакузі
  • масаж

Спорт: 

  • трэнажорная зала
  • фітнес-зала
  • зала настольнага тэніса
  • футбольная пляцоўка
  • баскетбольная пляцоўка
  • валейбольная пляцоўка
  • тэнісны корт
  • каток

Харчаванне: кафэ, 2 бары
Дадатковыя магчымасці:

  • більярд
  • боўлінг

"Аквацэнтр" у Гродне

Больш за трыццаць відаў спартыўна-аздараўленчых і забаўляльных паслуг прапануе гасцям гродзенскі "Аквацэнтр" – адзін з першых водных паркаў Беларусі. Сёння комплекс аб'ядноўвае тры басейны (у тым ліку самы доўгі ў Гродзенскай вобласці) з рознай тэмпературай вады, трамплінамі і воднымі атракцыёнамі, каскадамі, гейзерамі, джакузі, штучнай ракой і гідрамасажнымі струменямі.

Адрас: г. Гродна, вул. Горкага, 82
Час работы: Пн – Сб 7:00-22:00
                      Нд 10:00-22:00
Колькасць горак: 3
Дзіцячая зона: дзіцячы басейн
Спа: 

  • спа-праграмы
  • турэцкія лазні, фінская саўна і руская лазня з мікрабасейнамі
  • масаж
  • гідрамасаж
  • душ Шарко

Спорт: трэнажорная і спартыўная залы
Харчаванне: кафэ, бар

Аквапарк "Азёрны"

Сумясціць аздараўленне і адпачынак можна ў аквапарку, які знаходзіцца на тэрыторыі санаторыя "Азёрны". Адметная асаблівасць басейнаў аквапарку – інавацыйная тэхналогія ачысткі вады натуральнай соллю. Дадаткова гасцям прапануюць адпачыць у спа-зоне, вывучыць прылеглыя да тэрыторыі эка-сцежкі і наведаць розныя аздараўленчыя працэдуры.
 
Размяшчэнне: Гродзенскі раён, аграгарадок Азёры
Час работы: Пн – Пт 15:30-22:00
                      Сб – Нд 11:30-22:00
Тэрыторыя: аквапарк размяшчаецца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе санаторыя "Азёрны"
Колькасць горак: 3
Спа: 

  • трапічны душ
  • снежны пакой
  • ІЧ-саўна
  • руская, фінская, турэцкая лазні

Спорт: трэнажорная і спартыўная залы
Харчаванне: бар, кафэ
Пражыванне: адна-трохмесныя нумары класа паўлюкс і люкс у санаторыі "Азёрны"
Дадатковыя магчымасці:

  •  більярд
  • боўлінг
  • 2 тэнісныя корты
  • баскетбольная пляцоўка
  • лыжаролерная траса
  • сцежка здароўя

Аквапарк "Кобрын"

Аздараўленчы цэнтр з водагразелячэбніцай і паркам водных забаў у Кобрыне прапануе гасцям шматдзённыя лячэбна-аздараўленчыя праграмы і захапляючыя туры выхаднога дня. Комплекс зручна размяшчаецца ў цэнтры Кобрына побач з гарадскім паркам.

Адрас: Брэсцкая вобласць, г. Кобрын, вул. Гастэлы, 15
Час работы: Пн – Пт 16:00-22:00
                      Сб – Нд 10:00-22:00
Колькасць горак: 4
Дзіцячая зона: дзіцячы басейн і дзіцячы гульнявы пакой
Спа: 

  • 9 спа-праграм
  • руская лазня, фінская саўна, турэцкі хамам
  • ручны і падводны масаж
  • салярый
  • бескантактны гідрамасаж
  • віхравыя, гальванічныя, жамчужныя ванны
  • гразевыя аплікацыі
  • душ Шарко
  • спелеагалакамера
  • цыркулярны душ

Спорт:

  • спартыўная і трэнажорная залы
  • аэробіка
  • аквааэробіка
  • валейбольная пляцоўка

Харчаванне: кафетэрый
Пражыванне: гасцініца "Беларусь"
Дадатковыя магчымасці:
У аквапарку ёсць спецыяльная гульнявая зона: тут можна асвоіць більярд, аматарам віртуальных забаў прапануюць гульні на прыстаўках. У крокавай даступнасці ад цэнтра – лыжаролерная траса і стадыён з вела- і бегавымі дарожкамі, тэніснымі кортамі, баскетбольнымі і валейбольнымі пляцоўкамі, поле для хакея на траве. Таксама госці горада могуць пабываць у ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава.

Аквапарк "Пружаны"

Водны палац у Пружанах – папулярнае месца адпачынку жыхароў і гасцей горада. Камфортны басейн з цёплай вадой, экстрэмальныя горкі, мноства вадаспадаў і танізуючых атракцыёнаў, асобная дзіцячая зона спадабаюцца ўсім, хто любіць водныя забавы.

Адрас: Брэсцкая вобласць, г. Пружаны, вул. Заводская, 19
Час работы: Пн 14:00-22:00
                      Аў – Нд 10:00-22:00
Колькасць горак: 2, атракцыён "горная рака"
Дзіцячая зона: басейн з дзіцячымі горкамі, вадаспадам і "Далінай гейзераў" 
Спа: 

  • саўна
  • джакузі
  • вібрацыйны масаж

Спорт: спартыўная і трэнажорная залы, більярд
Харчаванне: кафэ
Дадатковыя магчымасці:
Для аматараў спартыўных забаў у крокавай даступнасці знаходзіцца лядовы палац. І сам горад прыцягвае гасцей унікальнай архітэктурнай спадчынай XIX стагоддзя: тут размешчаны сядзібны комплекс-музей "Пружанскі палацык", касцёл Узнясення Дзевы Марыі, Сабор Святога Аляксандра Неўскага, цэнтральная плошча з гандлёвымі радамі (будынак рынку XIX стагоддзя – адзін з нямногіх, што захаваліся да нашага часу). Акрамя таго, непадалёку, у пасёлку Ружаны, знаходзіцца знакаміты "беларускі Версаль"– палац роду Сапегаў.

Аквапарк "Жлобін"

Галоўная арэна горада металургаў – Цэнтр алімпійскага рэзерву Жлобіна – з'яўляецца не толькі зручнай трэніровачнай базай для спартсменаў па хакеі з шайбай, плаванні і веславанні, але і папулярным цэнтрам актыўнага адпачынку гараджан і гасцей. Комплекс аб'ядноўвае лядовы палац, плавальны басейн і аквапарк. У распараджэнні наведвальнікаў – экстрэмальныя горкі, водныя атракцыёны, зоны джакузі і гідрамасажу, расслабляючыя спа-праграмы.

Адрас: Гомельская вобласць, г. Жлобін, вул. К. Маркса, 3/1
Час работы: Ср – Пт 11:00-21:00 
                      Сб – Нд 10:00-21:00
                      Пн, Аў – выхадны
Тэрыторыя: аквапарк знаходзіцца ў цэнтры алімпійскага рэзерву г. Жлобіна
Колькасць горак: 1 горка, атракцыён "горная рака"
Спа:

  • розныя спа-працэдуры
  • джакузі, гідрамасаж
  • руская лазня, фінская саўна, турэцкі хамам
  • салярый
  • масаж

Дзіцячая зона: дзіцячы басейн з горкамі і гейзерам, дзіцячы гульнявы пакой
Спорт: трэнажорная і спартыўная залы
Харчаванне: 2 кафэ
Пражыванне: гасцінічны комплекс з нумарамі розных катэгорый (стандарт, паўлюкс, люкс)
Дадатковыя магчымасці: 

  • лыжаролерная траса
  • більярд
  • боўлінг
  • пракат веласіпедаў
  • пракат катамаранаў

 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску