Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка" | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Актыўны адпачынак | Вялікая бард-рыбалка

Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"

Вялікая бард-рыбалка
Вялікая бард-рыбалка

У 2010 годзе ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці – на маляўнічым беразе Чыгірынскага вадасховішча – стартаваў праект "Вялікая бард-рыбалка". Усяго за некалькі гадоў ён ператварыўся ў міжнародную падзею, аналагаў якой няма ў СНД, а магчыма, і ў свеце.

Вялікая бард-рыбалкаУнікальнасць і своеасаблівасць беларускай "Вялікай бард-рыбалкі" ў тым, што свята, якое на працягу некалькіх дзён праходзіць пад адкрытым небам, аб'ядноўвае музыку, спорт, экатурызм, актыўны адпачынак. Толькі за першыя тры гады бард-рыбалку наведалі больш за 5 тысяч чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Італіі і іншых краін.

Па традыцыі ў рамках свята праводзяццa:

Канцэрт бардаўскай песні

            • конкурс аўтарскай песні "Гітара па крузе" (па прынцыпе Гамбургскага ліку, калі самі ўдзельнікі вызначаюць пераможцаў)
            • рыбалоўныя спаборніцтвы і майстар-класы
            • адкрыты чэмпіянат Беларусі па гатаванню рыбнай поліўкі "Чыгірынская юшка"
            • канцэрты аўтарскай песні, інструментальнай музыкі і класічнай гітары

Кожны год у праграме "Вялікай бард-рыбалкі" з'яўляюцца новыя праекты і мерапрыемствы

Напрыклад, у 2013 годзе на фестывалі прыгатавалі самую вялікую вялікую юшку ў свеце – каля 3200 літраў – зафіксаваўшы новае дасягненне ў Кнізе рэкордаў Гінеса.

Акрамя таго, на  "Вялікай бард-рыбалцы"-2013 упершыню былі арганізаваны маладзёжная бард-акадэмія, музычны праект "І не толькі джаз...", праграма "Жанчыны на рыбалцы" з кулінарным конкурсам і дэфіле, турнір па пляжным валейболе.

Лазневае святаУ рамках традыцыйнага "Кірмашу здароўя" адбылося першае лазневае свята "Лазенькі". І цяпер штогод лепшыя спецыялісты з розных краін праводзяць майстар-класы па лазневым паранні, тэхналогіях будаўніцтва і добраўпарадкавання лазні, вязанні венікаў, а таксама розных відах масажу, арома- і фітатэрапіі, SPA-комплексах.

Па традыцыі, кожны год папаўняецца і фестывальная бард-сцежка, у якую закладваюць валуны з сімвалічным адбіткам ступні і ініцыяламі вядомых людзей, што ўнеслі вялікі ўклад у развіццё аўтарскай песні і самога свята. У іх ліку – Галіна і Барыс Вайханскія (Мінск), Барыс Бурда (Адэса), Віктар Байрак (Варонеж) і іншыя.

"Вялікая бард-рыбалка"-2018

IX Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка" адбылося 27-29 ліпеня. У новым сезоне бард-рыбалка зробіла акцэнт на тэматычныя музычныя праграмы з удзелам вядомых бардаў і музыкантаў з васьмі краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, Славакіі, Грузіі і ЗША. Традыцыйна замежныя госці прынялі ўдзел у праекце "Суседзі", дзе спявалі песні на родных мовах. Спецыяльным госцем творчага праекта стаў знаток, бард, тэлевядучы Барыс Бурда, які ўзяўся за арганізацыю і правядзенне кулінарнага шоу "Кірмаш смаку" і інтэлектуальных гульняў. Гледачоў таксама чакала сустрэча з вядомым расійскім аўтарам – выканаўцам і акцёрам Аляксеем Івашчанкам, які выступіў на фестывалі з сольным канцэртам. Таксама ў ліку знакамітых гасцей была вядомая грузінская паэтэса Ірына Парошына, уладальніца ўнікальнага тэмбру і пранікнёнай манеры выканання.

Сродкі Кубка "Вялікай бард-рыбалкі" па бегу накіруюць на адраджэнне Быхаўскага замка

"Вялікая бард-рыбалка"-2019

Міжнародны музычны фэст "Вялікая бард-рыбалка" ў чарговы раз прайшоў у пасёлку Грудзічына на беразе Чыгірынскага вадасховішча (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць). Гасцей чакала мноства займальных мерапрыемстваў, душэўная музыка і прыемная сяброўская атмасфера.

У канцэртнай праграме былі задзейнічаны больш за 70 аўтараў-выканаўцаў, артыстаў і музыкантаў з васьмі краін. У ліку хэдлайнераў – папулярны расійскі бард і сатырык, паэт і музыкант Цімур Шааў. Ён ужо даўно не бываў у Беларусі з канцэртамі, таму прыезд для многіх аматараў гэтага аўтара стаў сапраўдным падарункам. Яшчэ адным хэдлайнерам быў расійскі музыкант, паэт, аўтар-выканаўца, мастак, а таксама лідар і аўтар песень гурта "Башакоў Бэнд" Міхаіл Башакоў.

Упершыню ў 2019 годзе "Вялікая бард-рыбалка" запусціла новы праект – "Паэтычныя майстэрні" ад Міжнароднай літаратурнай прэміі "Антонаўка 40+". Іх праводзілі члены аргкамітэта і журы прэміі "Антонаўка 40+": Вольга Анікіна і Дзмітрый Легеза (Санкт-Пецярбург), Ірына Карэніна і Алесь Емельянаў-Шыловіч (Мінск). Удзельнікі чыталі свае творы, атрымлівалі кансультацыі прафесійных літаратараў.

Падчас фестывалю таксама прайшло свята "Лазенькі-2019", якое сабрала майстроў лазні з пяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі.

Акрамя таго, на бард-рыбалцы-2019 кожны змог паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы бутэрброд. Усім прадаставілі аднолькавы набор абсталявання і прадуктаў харчавання. Удзельнікі змагаліся ў абавязковай і адвольнай праграмах. Па камандзе вядучага конкурсу Барыса Бурды – вядомага ўдзельніка інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?", аўтара і вядучага кулінарнай тэлепраграмы "Смачна з Барысам Бурдой" – канкурсанты пачыналі прыгатаванне бутэрбродаў. На гэта ім адводзілася ўсяго 20 мінут.

"Вялікая бард-рыбалка" ў 2020 і 2021 гадах не адбылася: у сувязі з асаблівай эпідэміялагічнай сітуацыяй фестываль было вырашана не праводзіць.

"Вялікая бард-рыбалка"-2022

Пасля двухгадовага перапынку "Вялікая бард-рыбалка" вярнулася на бераг Чыгірынскага вадасховішча, змяніўшы лакацыю. Новым месцам фестывалю стала вёска Чачэвічы, дзе арганізатарам удалося стварыць яшчэ больш камфортныя ўмовы для адпачынку гасцей. Пры гэтым традыцыі бард-рыбалкі захоўваюцца. Адным са знакавых момантаў адкрыцця стала закладка ў бард-сцяжыну імянных камянёў Вячаслава Малежыка і братоў Вадзіма і Валерыя Мішчукоў. Як адзначыў ідэйны натхніцель і адзін з арганізатараў свята Сяргей Кулягін, аснова гэтай сімвалічнай сцяжыны – вялікі валун з рыбай, зроблены ў 2010 годзе, калі стартаваў першы фестываль. Тут па-ранейшаму будуць з'яўляцца імёны людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё аўтарскай песні, музычнага руху і самога фестывалю.

"Вялікая бард-рыбалка"-2023

"Вялікая бард-рыбалка" пройдзе ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы 28-30 ліпеня. Традыцыйнае свята адбудзецца на тэрыторыі базы адпачынку "Чачэвічы". Для гасцей і ўдзельнікаў падрыхтаваны насычаныя музычная, творчая, аздараўленчая, турыстычная і спартыўная праграмы.

Як прыняць удзел у "Вялікай бард-рыбалцы"?

Усе жадаючыя могуць загадзя прыслаць у аргкамітэт або размясціць на афіцыйным сайце "Вялікай бард-рыбалкі" заяўку.

Пражыванне ўдзельнікаў арганізавана ў палатачным лагеры на беразе Чыгірынскага вадасховішча, а таксама ў мясцовых базах адпачынку і аграсядзібах вёскі Грудзічына Быхаўскага раёна. На "Вялікай бард-рыбалцы" адкрыецца спецыяльны лагер для караванераў.

На свяце кругласутачна працуюць гандлёвыя кропкі. Для дзяцей прадугледжана пляцоўка са спецыяльнай забаўляльнай праграмай.

Месца правядзення "Вялікай бард-рыбалкі": Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, в. Грудзічына, аграсядзібы "Пясчаны бераг" і "Адпачынак на паляне". Дабрацца можна на аўтамабілі з Магілёва, Бабруйска, Быхава.

Чыгірынскае вадасховішча

Чыгірынскае вадасховішчаГэта адна з самых маляўнічых мясцін у Магілёўскай вобласці і ўсёй Беларусі. Водны басейн на мяжы Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў быў створаны на рацэ Друць у 1960 годзе.

Плошча вадасховішча – 21,1 кв. км, найбольшая глыбіня – 8,1 м., даўжыня берагавой лініі – 55 км.

Тут працуе Чыгірынская гідраэлектрастанцыя, аднак найбольшую папулярнасць вадаём заваяваў як цудоўная мясціна для адпачынку на прыродзе і добрай рыбалкі. У Чыгірынскім вадасховішчы водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, лінь, пячкур, карп, сом.

На беразе вадаёма размешчаны базы адпачынку і аграсядзібы, дзе для гасцей арганізуюцца рыбалка, паляванне, прагулкі на конях, адпачынак на пляжы і г.д.

У навакольнай мясцовасці Чыгірынскага вадасховішча знаходзяцца ўнікальныя помнікі прыроды:

400-гадовы дуб-гігант

            • "Каскад трох крыніц" (в. Гамарня)
            • 400-гадовы дуб-гігант – вышыня 28 м, дыяметр 2 м, у абхваце 5,2 м (в. Хамічы)
            • "Сосны-гіганты" – 15 дрэў вышынёй каля 30 метраў (Новабаяршчынскае лясніцтва)
            • ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння "Старыца"

 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі