Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Славянскі базар у Віцебску
Пра Беларусь
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Магілёўская вобласць

Магілёўская вобласць

Гарадская ратуша. Магілёў
Гарадская ратуша. Магілёў

Магілёўская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на ўсходзе краіны.

Магілёўская вобласць – самы ўсходні рэгіён Беларусі, пагранічны з Расійскай Федэрацыяй. Усходнія суседзі рэгіёну – Смаленская і Бранская вобласці Расіі. На поўначы вобласць мяжуе з Віцебскай, на захадзе – з Мінскай, а на поўдні – з Гомельскай абласцямі.

Лясы  займаюць амаль 37% тэрыторыі вобласці, 50,3% прыпадае на сельскагаспадарчыя землі.

Насельніцтва Магілёўскай вобласці:

  • Больш як 1,1 мільёна чалавек пражываюць у Магілёўскай вобласці
  • 70% насельніцтва жывуць у гарадах і пасёлках
  • 86% насельніцтва складаюць беларусы

У вобласці веравызнаюць 17 рэлігій. Асноўная – праваслаўе.

Пасёлкі і гарады Магілёўскай вобласці

У склад вобласці ўваходзяць два гарады абласнога падпарадкавання – Магілёў і Бабруйск – і 21 раён, што ўключае 15 гарадоў, 6 пасёлкаў гарадскога тыпу, 3 рабочыя пасёлкі, 194 сельскія Саветы з  3120 сельскімі населенымі пунктамі.

Транспартныя зносіны Магілёўскай вобласці

Беларусь – важны транзітны маршрут паміж Расіяй і Еўропай, і Магілёўская вобласць мае развітую дарожную інфраструктуру.

Чыгунка звязвае вобласць з усімі рэгіёнамі Беларусі, Украінай, Малдовай, краінамі Балтыі, шэрагам рэгіёнаў Расіі.
Прамымі аўтобуснымі рэйсамі вобласць звязана з Мінскам, Навагрудкам, Гомелем, Наваполацкам, Віцебскам, Оршай, Масквой, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам і інш.

Вобласць перасякаюць сярэднія цячэнні трох вялікіх рэк – Дняпра, Сожа і Бярэзіны.

Прамысловасць Магілёўскай вобласці

Магілёўская вобласць – адзін з асноўных прамысловых рэгіёнаў Беларусі, які прадстаўлены больш як 230 прадпрыемствамі.

Вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці самаходных скрэпераў і падземных аўтапаяздоў, прычапной сельгастэхнікі, пасажырскіх ліфтаў у СНД. У Беларусі Магілёўская вобласць з’яўляецца галоўным вытворцам шын, цэменту, цэнтрабежных помпаў, электрарухавікоў, гумавага абутку, перавязачных матэрыялаў, мяккага даху і інш.

Асноўныя індустрыяльныя цэнтры вобласці - Магілёў і Бабруйск. У Магілёве размешчана свабодная эканамічная зона і тэхнапарк «Магілёў».

Прыродныя рэсурсы Магілёўскай вобласці

Магілёўская вобласць багата на прыродныя рэсурсы і карысныя выкапні. Вядомы 1800 радовішчаў:

  • цэментная сыравіна (буйнейшыя ў краіне запасы мелу, мергелю, гліны і суглінкаў цэментных)
  • фасфарыты (унікальныя для Беларусі радовішчы)
  • пясчана-гравійныя сумесі
  • будаўнічыя і сілікатныя пяскі
  • торф
  • сапрапель
  • мінеральныя воды
  • трэпел (самае вялікае ў Беларусі радовішча)
  • нафта

Сельская гаспадарка Магілёўскай вобласці

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 50,3% тэрыторыі вобласці, у т.л.:

  • ворыва – 33,1%
  • паша – 9,1%
  • сенажаці – 8,1%

Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе займае раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры размешчаны паўсюль. Больш як на 70% плошчаў яны даюць фуражнае збожжа і амаль 30% – харчовае.

Жывёлагадоўля мае малочна-мясны напрамак. У шэрагу раёнаў спецыялізаваныя гаспадаркі займаюцца пушной зверагадоўляй, развядзеннем коней, вытворчасцю рыбы.

Сярод важнейшых экалагічных праблем рэгіёну – радыеактыўнае забруджванне тэрыторыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Усяго забруджана амаль 35 % тэрыторыі вобласці.

Культура і сродкі масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці

Багатая гісторыя, мастацкая літаратура Магілёўшчыны адлюстраваны ў шматлікіх помніках археалогіі, самабытнай архітэктурнай спадчыне, помніках манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод выдатных мясцін:

  • 27 музеяў і філіялаў
  • 3 прафесійныя тэатры
  • філармонія

Некалькі штогадовых міжнародных музычных і тэатральных фестываляў праводзіцца ў Магілёўскай вобласці.
У вобласці выдаюцца 3 абласныя і 21 мясцовая газета. Таксама ёсць абласныя і гарадскія радыё- і тэлеканалы.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: