Брэсцкая вобласць, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Брэсцкая вобласць

Брэсцкая вобласць

Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці
Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці

Брэсцкая вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на паўднёвым захадзе краіны.

На захадзе Брэсцкая вобласць мяжуе з Польшчай, на поўдні – з Украінай.

Брэсцкая вобласць – край дзіўнай прыроды. На тэрыторыі вобласці размешчаны запаведнікі і заказнікі, якія маюць статус асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.

Насельніцтва Брэсцкай вобласці

  • 1 млн 308,5 тыс. чалавек пражываюць у Брэсцкай вобласці (на 1 студзеня 2024 г.)
  • 88% насельніцтва складаюць беларусы
  • 6,4% – рускія
  • 2,86% – украінцы

Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца праваслаўе.

Пасёлкі і гарады Брэсцкай вобласці

Брэст – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзяць 16 раёнаў, 20 гарадоў (з іх тры абласнога падпарадкавання – Брэст, Баранавічы, Пінск), 9 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2178 сельскіх населеных пунктаў.

Транспартныя зносіны Брэсцкай вобласці

Брэсцкая вобласць мае адну з самых развітых транспартных сетак у Беларусі. Праз тэрыторыю вобласці праходзяць найважнейшыя чыгуначныя, аўтамабільныя, суднаходныя рачныя і паветраныя шляхі.

Па Брэсцкай вобласці праходзіць транспартны калідор Берлін – Варшава – Брэст – Мінск – Масква, прамыя шляхі звязваюць рэгіён з Вільнюсам і Кіевам.

Брэсцкі чыгуначны вузел з’яўляецца адным з буйнейшых у Цэнтральнай Еўропе, забяспечвае транзіт краін СНД і Заходняй Еўропы. Буйныя чыгуначныя вузлы размешчаны ў Брэсце, Баранавічах, Лунінцы і Жабінцы.

Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскім і Мікашэвіцкім каналах ажыццяўляецца суднаходства.

У Брэсце размешчаны міжнародны аэрапорт.

Прамысловасць Брэсцкай вобласці

Брэсцкая вобласць мае развітую прамысловасць. Сярод асноўных галін прамысловасці:

  • лёгкая
  • харчовая
  • дрэваапрацоўчая
  • машынабудаванне
  • вытворчасць будаўнічага каменю

Па тэрыторыі вобласці праходзяць нафтаправод "Дружба" і газаправоды Таржок – Мінск – Івацэвічы і Кобрын – Брэст – Варшава.

У Брэсце размешчана  свабодная эканамічная зона.

Прыродныя рэсурсы Брэсцкай вобласці

Брэсцкая вобласць мае паклады карысных выкапняў, у т.л.:

  • будаўнічага каменю
  • гліны
  • пяску
  • гравію
  • гаручых сланцаў
  • бурага вугалю

Сельская гаспадарка Брэсцкай вобласці

Сельская гаспадарка вобласці спецыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, бульбаводстве, вырошчванні збожжавых, цукровых буракоў, агародніны.

Культура і сродкі масавай інфармацыі Брэсцкай вобласці

У вобласці 21 музей (3 музеі нацыянальнага маштабу) і 3 выставачныя залы.

Дзяржаўная інфармацыйная прастора Брэсцкай вобласці прадстаўлена дзвюма абласнымі, дзвюма гарадскімі, адной аб’яднанай і 15 раённымі газетамі. Выдаюцца 2 дзяржаўныя часопісы: "Вестник Брестского государственного университета им. А.С. Пушкина", "Вестник Брестского технического университета". На тэрыторыі вобласці дзейнічае 16 рэдакцый мясцовага радыёвяшчання, 5 дзяржаўных тэлестудый, 2 FM-станцыі.

Выдатныя мясціны Брэсцкай вобласці

У спісе гістарычных, культурных і архітэктурных помнікаў Брэстчыны больш як 2 тыс. аб’ектаў. Візітнай карткай вобласці з’яўляюцца мемарыял "Брэсцкая крэпасць-герой" і нацыянальны парк "Белавежская пушча".

Таксама сярод найбольш гістарычна значных:

  • Палац Пуслоўскіх  (г.Косава, Івацэвіцкі раён)
  • Сядзіба Нямцэвічаў  (в.Скокі, Брэсцкі раён)
  • Францысканскі манастыр у Пінску
  • Сядзіба Пузынаў (в.Грымяча, Камянецкі раён)
  • Палацавы комплекс Сапегаў (г.Ружаны, Пружанскі раён)
  • Капліца ў памяць бітвы 1812 года (в.Гарадзечна, Пружанскі раён)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі