Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Поиск отеля

| Галоўная | Пра Беларусь | Рэлігія

Рэлігія ў Беларусі

Прадстаўнікі рэлігійных канфесій на цырымоніі ўскладання вянкоў на мемарыяльным комплексе "Яма" ў памяць аб ахвярах Халакоста ў Беларусі. Мінск
Прадстаўнікі рэлігійных канфесій на цырымоніі ўскладання вянкоў на мемарыяльным комплексе "Яма" ў памяць аб ахвярах Халакоста ў Беларусі. Мінск

Жыхары Беларусі свабодна вызнаюць мноства рэлігій

Рэлігіі ў Беларусі

Самай распаўсюджанай рэлігіяй у рэспубліцы з’яўляецца хрысціянства. Хрысціяне Беларусі вызнаюць:

  • праваслаўе
  • каталіцызм
  • уніяцтва
  • пратэстантызм

Сярод іншых рэлігій найбольш распаўсюджаны:

  • іудаізм
  • іслам

Усяго ў Беларусі налічваецца да 25 рэлігійных канфесій, агульная колькасць рэлігійных абшчын на пачатак 2008 г. склала больш як 3 тыс.

Праваслаўе

Праваслаўнае веравызнанне самае распаўсюджанае ў Беларусі.

У краіне больш за тысячу праваслаўных храмаў і манастыроў, штогод іх колькасць павялічваецца.

Многія з самых вядомых помнікаў і архітэктурных славутасцей Беларусі адлюстроўваюць традыцыі праваслаўя.

Свабода рэлігій і верацярпімасць

У Беларусі свабода веравызнання гарантавана Канстытуцыяй краіны. У рэспубліцы з кожным годам павялічваецца колькасць вернікаў, расце колькасць храмаў. Пастаянна развіваецца сетка навучальных устаноў, у якіх прадстаўнікі розных канфесій могуць атрымаць рэлігійную адукацыю. У іх лік уваходзіць і Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы, што існуе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. І хоць інстытут працуе пад патранажам Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы і яго рэктарам з’яўляецца Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, багаслоўскую адукацыю тут атрымліваюць праваслаўныя, каталіцкія і уніяцкія студэнты, якія вызнаюць праваслаўе, каталіцызм і уніяцтва.

Дзяржава падтрымлівае канструктыўныя ініцыятывы прадстаўнікоў розных рэлігій. У той жа час вядзецца работа па прадухіленні дзейнасці дэструктыўных рэлігійных сектаў.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: