
Сёння грамадзяне дзясяткаў дзяржаў свету, якім для паездкі ў Беларусь, як правіла, неабходна атрымаць візу, маюць некалькі магчымасцей наведаць краіну ў спрошчаным парадку. Такое падарожжа можна арганізаваць дзякуючы дзеючым у Беларусі бязвізавым рэжымам, устаноўленым указамі кіраўніка дзяржавы.
30-дзённы бязвізавы рэжым даступны грамадзянам 76 дзяржаў свету (поўны пералік глядзіце тут).
На працягу ўстаноўленага тэрміну можна пабываць у любой кропцы Беларусі, аднак прыбыць і пакінуць краіну неабходна толькі праз паветраныя гавані Беларусі:
На сухапутнай граніцы ў міжнародных пунктах пропуску гэты парадак не дзейнічае.
Бязвізавы ўезд іншаземцаў у Беларусь не распаўсюджваецца на прыбываючых з расійскіх аэрапортаў, а таксама тых, хто збіраецца вылецець у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).
Бязвізавы рэжым таксама не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў Беларусь для працаўладкавання, вядзення камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перасягае 30 сутак.
Для ўезду па бязвізавай праграме на 30 дзён неабходна мець пры сабе:
Звярніце ўвагу! Адлік 30 дзён знаходжання без візы ў Беларусі ідзе з даты прастаўлення штампа ў пашпарце. Таму калі вы прыляцелі ўвечары і прайшлі пагранічны кантроль да 24.00, першы дзень знаходжання ў краіне ўжо будзе залічаны.
Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 10 сутак, павінны будуць зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў краіне. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя ажыццяўляецца адміністрацыямі гэтых устаноў па змоўчанні ў час засялення.
Іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія часова прыбываюць у Беларусь, могуць прайсці рэгістрацыю на партале электронных паслуг portal.gov.by, не звяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў. Паслуга бясплатная і даступная иншаземцам, якія ўехалі ў краину ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу Рэспублікі Беларусь. Падрабязнасці – тут.
З 15 красавіка 2022 года Беларусь увяла бязвізавы парадак уезду для грамадзян Літвы і Латвіі (а таксама асоб, маючых статус неграмадзяніна Латвіі), а з 1 ліпеня 2022 года – для грамадзян Польшчы. Ён прадастаўляе магчымасць уезду праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.
Бязвізавы рэжым для грамадзян дзяржаў-суседзяў аказаўся настолькі запатрабаваным, што рашэннем Прэзідэнта Беларусі быў прадоўжаны на 2023 і 2024 гады. А з ліпеня 2024-га такую магчымасць атрымалі грамадзяне яшчэ 35 еўрапейскіх дзяржаў. Наведваць Беларусь без візы могуць грамадзяне Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі).
Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін прадоўжаны да канца 2025 года
Лукашэнка прыняў рашэнне аб прадаўжэнні на 2026 год бязвізу для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў
Уезд ажыццяўляецца па дзеючых дакументах для выезду за граніцу на тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі:
Бязвізавы парадак уезду на 30 дзён праз аэрапорты Беларусі для грамадзян гэтых дзяржаў таксама захоўваецца.
Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў бязвізавым парадку на тэрыторыю Беларусі, могуць перамяшчацца транзітам, у тым ліку і праз пункты пропуску ў аэрапортах, у трэція краіны, за выключэннем Расіі.
Прыехаць у Беларусь без візы грамадзяне шэрага дзяржаў могуць таксама на 15 дзён. Аднак гэта праграма распаўсюджваецца не на ўсю краіну, а ахоплівае аб'яднаную турысцка-рэкрэацыйную зону, якая ўключае знакамітыя выдатныя мясціны і вялікія гарады на захадзе Беларусі. Гэта:
Згодна з указам, 15-дзённы бязвізавы рэжым даступны грамадзянам больш як 70 дзяржаў, у тым ліку асобам, якія маюць статус неграмадзяніна ў Латвіі, і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстоніі.
Правілы ўезду на 15 дзён у бязвізавую зону адрозніваюцца ад правіл для турыстаў, якія прыбываюць у краіну на 30 дзён праз паветраныя гавані.
Каб наведаць бязвізавую тэрыторыю, замежнаму госцю неабходны наступныя дакументы:
Даведацца пра ўсе падрабязнасці і выбраць тураператара можна тут: grodnovisafree.by
Прыехаць у бязвізавую зону турысты могуць праз міжнародны пункт пропуску Брэст (Цярэспаль).
Важна! Замежным гасцям, якія прыехалі ў бязвізавую зону, неабходна зарэгістравацца ў органах унутраных спраў на працягу 5 дзён. Як правіла, гэта аўтаматычна робяць супрацоўнікі гасцініц, аграсядзіб, санаторыяў, дзе спыняюцца турысты, а таксама прадпрымальнікі, якія афіцыйна здаюць іншаземцам кватэры ўнаём.
Пры ўездзе ў Беларусь у госця павінна быць з сабой грашовая сума ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентная не менш як дзвюм базавым велічыням* на кожны дзень знаходжання.
* з 1 студзеня 2026 г. адна базавая велічыня складае Br45
Кантрольна-прапускных пунктаў і якіх-небудзь загарод на граніцах бязвізавай турыстычнай зоны ўнутры Беларусі няма (могуць быць устаноўлены толькі папераджальныя знакі), але парушаць правілы наведвання краіны па 15-дзённай праграме і пакідаць бязвізавую тэрыторыю, зразумела, забаронена. У адваротным выпадку, турыст будзе несці адказнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (папярэджанне, накладанне штрафу, дэпартацыя).
Важна! Пры наведванні ў складзе арганізаванай групы турысты могуць выехаць за межы бязвізавай тэрыторыі і пабываць у іншых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, але толькі калі гэта ўваходзіць у запланаваны тураператарм маршрут падарожжа.
З 3 красавіка 2022 г. у Беларусі адменены раней уведзеныя абмежаванні на перасячэнне граніцы ва ўмовах COVID-19.
Цяпер у наземных і паветраных міжнародных пунктах пропуску Рэспублікі Беларусь уезд і выезд не абмежаваны:
З 28 мая 2022 года замежныя грамадзяне могуць уязджаць у Беларусь без ПЛР-тэстаў і дакументаў, якімі пацвярджаецца вакцынацыя супраць каранавіруса.
Усю падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і дакументах, неабходных для прадастаўлення ў пункце пропуску, вы можаце паглядзець на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.