Што можна купіць у Беларусі: беларускія брэнды і тавары | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Шопінг | Што можна купіць у Беларусі?

Што можна купіць у Беларусі?


У беларускіх магазінах вы знойдзеце стыльнае адзенне і абутак, натуральную касметыку, прыгожыя рэчы для дома, прадметы дызайну, арыгінальныя  сувеніры для родных і сяброў.

Беларускае адзенне

Вялікай папулярнасцю ў пакупнікоў з розных краін свету карыстаюцца стаўшыя сапраўднымі брэндамі беларускі трыкатаж, беларуская бялізна, беларускі лён

Напрыклад, бялізна "Мілавіца" (Milavitsa) цэняць за элегантны і прыгожы дызайн і высокую якасць. У фірменнай сетцы знакамітай кампаніі – больш за 600 магазінаў у 20 дзяржавах.

Лён – не толькі сімвал Беларусі, адлюстраваны на дзяржаўным гербе, але сапраўды нацыянальны здабытак. І беларускія дызайнеры адзення прапануюць вялікі выбар цікавых мадэлей з натуральных тканін аднаго з вядучых вытворцаў у СНД – Аршанскага льнокамбіната.

Асаблівай папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаецца і беларускі трыкатаж. Вядомыя брэнды "Світанак" і "Купалінка" выпускаюць модныя калекцыі з гігіенічнага, дыхаючага трыкатажу для нованароджаных і малышоў, падлеткаў і дарослых (тэрмабялізна, джэмперы, сукенкі, калекцыі для цяжарных).

Жакеты і сукенкі, джэмперы і світары з натуральнай шарсцяной пражы – візітка славутых марак "Алеся", "Палессе".

Вядомыя беларускія брэнды адзення:

  • жаночае і мужчынскае адзенне: "Калінка", "Элема", "8 Сакавіка", "Надэкс", "Эліз", "Камінтэрн", "Славянка", "Бугалюкс"
  • верхні трыкатаж: "Алеся", "Палессе", "Элма"
  • трыкатажная бялізна: "Світанак", "Купалінка", "Любава", "Марк-Фармэль"
  • ніжняя бялізна: "Мілавіца", Serge
  • панчошна-шкарпэтачныя вырабы: Conte, Брэсцкі панчошны камбінат
  • футра: Віцебскі футравы камбінат
  • галаўныя ўборы: "Людміла"
  • дзіцячае адзенне: Marusya

Сёння ў Беларусі працуе шмат невялікіх фірм, якія шыюць актуальнае стыльнае адзенне, выпускаюць эксклюзіўныя калекцыі таленавітых мадэльераў.

Беларускія дызайнеры заваявалі паклоннікаў не толькі на радзіме, але і за мяжой. Гэта Іван Айплатаў (брэнды Ivan Aiplatov, FELICITY), сестры Марына, Вольга і Алена Парфяновіч (Sisters Parfenovich), Людміла Тараканава (Tarakanova), Людміла Лабкова (LUDMILA LABKOVA), Алена Цакаленка (lena tsokalenko), Вольга Кучарэнка-Лабурдава (KUCHERENKO), Наташа Цуран (Natasha TSU RAN), Таццяна Сычова (Rada Style), Апці Эзіеў (APTI EZIEV), дызайнерскія брэнды O. Jen, "Аранжавы верблюд" (моднае дзіцячае адзенне) і шмат іншых.

Вядучая мадэлюючая арганізацыя краіны – Беларускі цэнтр моды – працуе з кампаніямі Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Швецыі, Італіі. Тут ствараюць эксклюзіўныя калекцыі адзення, праводзяць модныя паказы, фестывалі fashion-вытворцаў і дызайнераў-пачаткоўцаў.

Стыльнае жаночае адзенне Беларускі цэнтр моды выпускае пад уласнай маркай "BfC".

Беларускі абутак і галантарэя

Абутак з Беларусі заваяваў давер пакупнікоў дзякуючы якасці матэрыялаў і пашыву ў еўрапейскіх традыцыях, камфорту і моднаму дызайну.

Адзін з самых вядомых абутковых брэндаў Беларусі, папулярны ў краінах СНД і Балтыі – "Белвест". Гэтае прадпрыемства было створана найстарэйшымі вытворцамі абутку ў Еўропе – нямецкай фірмай "Salamander" і Віцебскай фабрыкай "Чырвоны Кастрычнік". Сёння "Белвест" выпускае звыш 2 мільёнаў пар скуранога абутку у год, выкарыстоўваючы найноўшыя тэхналогіі 3D-мадэлявання і вытворчасці. 

Беларускаая скурана-абутковая кампанія "Марка" – адзін з самых вялікіх вытворцаў у СНД – выпускае каля 4 мільёнаў пар абутку ў год.

У Беларусі яшчэ нямала знакамітых абутковых брэндаў, якія спалучаюць якасць з сусветнымі тэндэнцыямі моды і нацыянальным каларытам.

Напрыклад, візітка Лідскай абутковай фабрыкі – стыльны абутак з ільну пад маркай "Green Line". На валюшна-лямцавай фабрыцы ў Смілавічах робяць валёнкі, якія з задавальненнем раскупляюць у Расіі, Украіне, Польшчы, Даніі, Літве, Латвіі і іншых краінах свету.

Вядомыя беларускія брэнды абутку:

  • жаночы і мужчынскі абутак: "Белвест", "Марка", "Прамень", "Белкельме", "Нёман", Лідская абутковая фабрыка
  • дзіцячы абутак: "ШагаВіта", "Батычэлі"
  • сумкі і галантарэя: "Галантэя", "Матыёлі"
  • пальчаткі: "Акцэнт" (Гродзенская пальчаткавая фірма)

Беларуская касметыка і парфумерыя

Беларускія касметычныя брэнды заснаваны адносна нядаўна, але папулярныя ўжо на радзіме і за мяжой. У першую чаргу, дзякуючы выкарыстанню натуральных кампанентаў, якасці і даступнасці.

Прызнаныя лідары – кампаніі "Беліта" і "Вітэкс" – выпускаюць больш за 100 брэндаў, 220 ліній і 1100 найменняў касметычных сродкаў, у тым ліку прафесійных для салонаў прыгажосці і SPA-цэнтраў. Ва ўласным навуковым цэнтры тут пастаянна вядуць распрацоўкі новых формул і рэцэптаў.

Парфумерная галіна ў Беларусі таксама маладая, асабліва ў параўнанні з вядучымі парфумернымі дамамі Еўропы, аднак прапануе ўжо знатакам нямала добрых араматаў.

У краіне працуе некалькі парфумерных кампаній, буйнейшая з якіх беларуска-французская "Дыліс касметык". Пры стварэнні духоў, туалетных вод і адэкалонаў DILIS PARFUM выкарыстоўваюцца высакаякасныя парфумерныя кампазіцыі вядомых французскіх фірм.

У 2012 годзе адзін з лепшых парфумераў свету, аўтар знакамітага Tresor ураджэнка Беларусі Сафія Гройсман прадставіла арамат "Белая Русь №5", створаны ў памяць па радзіме. Гэта формула стала асновай арыгінальных жаночых духоў "Désir Coulant" і парфумаванай касметыкі.

Вядомыя брэнды беларускай касметыкі:

  • касметыка для догляду скуры: "Беліта-Вітэкс", "БелКасмекс", "Модум", "Флараліс", Markell
  • дэкаратыўная касметыка: "Белор-Дызайн", Relouis, Luxvisage
  • парфумерыя: DILIS PARFUM

Беларускія гадзіннікі

Мінскі гадзіннікавы завод – брэнд "Прамень" – вось ужо больш за паўстагоддзя з’яўляецца лідарам на прасторы СНД. І сёння, працуючы ў супрацоўніцтве са швейцарскай кампаніяй "Франк Мюлер", прадпрыемства выпускае сучасныя гадзіннікі самай высокай якасці.
 
Гэта калекцыі мужчынскіх, жаночых, дзіцячых, настольных і кішэнных гадзіннікаў розных стыляў і ўзроўню – сasual, прэстыж, рэтра, элітны клас – усяго больш за 1700 мадэляў…
 
Навінкай маркі "Прамень" у 2013-2014 гг. сталі гадзіннікі з павышанай зносастойкасцю, якія Мінскі гадзіннікавы завод пачаў выпускаць першым у СНД. Зноса- і каразійную стойкасць, цвёрдасць і гладкасць корпусу надае ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё на аснове алмазападобнага вугляроду.

Ювелірныя ўпрыгажэнні з Беларусі

Упрыгажэнні з каштоўных металаў і камянёў, якія робяць беларускія ювеліры, і на радзіме, і за мяжой цэняць за якасць (абавязковая наяўнасць кляйма Беларускай інспекцыі прабірнага нагляду), тонкую работу і прыгажосць.

Знакамітыя брэнды – "Крышталь" (Гомель) і Zorka (Мінск) – прапаноўваюць пярсцёнкі, завушніцы, падвескі і калье, брошкі, заколкі, заціскачкі і шпількі, ланцужкі і бранзалеты з золата і серабра, з каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі.

Многія дзесяцігоддзі гомельскія ювеліры робяць брыльянты розных форм агранкі, вагі, чысціні і колерных характарыстык. І больш за 90% алмазаў, аграненых майстрамі з Беларусі, экспартуецца ў сусветныя цэнтры гандлю брыльянтамі (ЗША, Бельгія, Ізраіль, Паўднёва-Усходняя Азія).

Па ўласнай унікальнай тэхналогіі беларускія  вучоныя вырошчваюць сінтэтычныя каштоўныя камяні – рубіны і ізумруды (нават самыя рэдкія чырвоныя), якія выкарыстоўваюцца ў ювелірных упрыгажэннях. Па ўласцівасцях яны не ўступаюць прыродным, маюць менш дэфектаў і элегантна выглядаюць у калье і гарнітурах.

Вядомыя беларускія ювелірныя брэнды:

  • "Крышталь" (Гомель)
  • Zorka (Мінск)

Дамашні тэкстыль, посуд і прадметы інтэр’еру

Нязменнай папулярнасцю ў гасцей краіны карыстаюцца беларускі тэкстыль і прадметы ўпрыгажэння інтэр’еру, беларускі посуд (хрусталь і шкло, фарфор і кераміка), беларускія дываны.

Прыгожая пасцельная і сталовая бялізна з натуральных тканін – гэта брэнды "Блакіт" і "Беларускі лён". Гігіенічныя махровыя ручнікі і халаты выпускае знакаміты "Рэчыцкі тэкстыль".

Тканіны і камплекты для ўпрыгажэння інтэр’еру – візітка буйнейшага вытворцы тэкстылю ў СНД магілёўскага прадпрыемства "Магатэкс".

"Фарфор Белай Русі", які выпускае адзіны ў краіне і адзін з буйнейшых вытворцаў фарфоравага посуду ў СНД Добрушскі завод, ведаюць далёка за межамі Беларусі.

Знакаміты брэнд вырабаў са шкла і крышталю – візітка горада беларускіх шкловыдзімальшчыкаў Бярозаўкі. Захоўваючы традыцыі з 1883 года, сёння шклозавод "Нёман" выпускае больш за 5 тысяч відаў вырабаў: посуд для сервіроўкі стала, інтэр'ернае шкло, аксэсуары для фларыстыкі і эксклюзіўныя дэкаратыўныя творы, якія стануць выдатным сувенірам з Беларусі.

Яшчэ адзін сапраўдны беларускі падарунак – кераміка з Радашковіч. Гэта і посуд (у гаршчочках з гліны асабліва смачныя стравы нацыянальнай беларускай кухні), і прадметы для ўпрыгажэння інтэр’еру (вазы, пано), і арыгінальныя сувеніры

Вядомыя беларускія брэнды:

  • дамашні тэкстыль (сталовая і пасцельная бялізна, ручнікі, пакрывалы, пледы, шторы): "Блакіт" ("Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне"), "Беларускі лён" ("Аршанскі льнокамбінат"), "Магатэкс", "Стужка", "Рэчыцкі тэкстыль"
  • дываны: "Віцебскія дываны", "Дываны Брэста"
  • посуд: "Фарфор Белай Русі" (Добрушскі фарфоравы завод)
  • хрусталь і шкло: Барысаўскі хрустальны завод, шклозавод "Нёман"
  • кераміка: "Белмастацкераміка" (Радашковічы)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс