Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Першы круізны цеплаход "Белая Русь": плаванне па найпрыгажэйшых рэках Палесся і адпачынак з беларускім каларытам

Першы круізны цеплаход "Белая Русь"

Першы круізны цеплаход
18 Apr 2017

Круізны міні-лайнер "Белая Русь" – першы і пакуль адзіны ў краіне, прызначаны для працяглага плавання па рэках – спушчаны на ваду ў партовым Пінску. Ужо ў канцы красавіка судна прыме на борт першых пасажыраў і афіцыйна пачне сезон палескіх круізаў-2017. На працягу падарожжа госці змогуць праплыць практычна ўвесь поўдзень Беларусі – славутае старажытнае Палессе ад Брэста да Мазыра: круізны маршрут злучае Дняпроўска-Бугскі канал, рэкі Заходні Буг, Мухавец, Піну і, вядома, Прыпяць.

Рачны круіз "Белая Русь" разлічаны на 8 дзён і 7 начэй па сістэме "ўсё ўключана". Рухацца цеплаход будзе па начах, развіваючы максімальную скорасць да 17 км/гадз, а ў светлы час сутак пасажыраў чакаюць адпачынак у самых маляўнічых мясцінах Палесся і захапляючыя экскурсіі. Госці ўбачаць гарады і каларытныя палескія вёскі, наведаюць музеі і прадпрыемствы.

Працягласць круізу на "Белай Русі" – 523 кіламетры

Згодна с планам круізу, у дарозе будзе зроблена 10 прыпынкаў: у Брэсце, Кобрыне, Моталі, Дастоеве, Пінску, вёсцы Качановічы, у Тураве і Нацыянальным парку "Прыпяцкі". У праграме адпачынку – абеды на беразе, купанне, рыбалка, лазня, фальклорныя вечары з беларускімі песнямі і танцамі. Удзельнікі плавання наведаюць трыкатажную фабрыку ў Пінску і малочны камбінат у Тураве.

Цеплаход "Белая Русь"
Цырымонія спуску на ваду першага круізнага цеплахода "Белая Русь"
Цырымонія спуску на ваду першага круізнага цеплахода "Белая Русь"
Цырымонія спуску на ваду першага круізнага цеплахода "Белая Русь"
Першы круізны цеплаход "Белая Русь"
1 2 3 4      Наступная