Мінская вобласць, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Мінская вобласць

Мінская вобласць

Флагман айчыннага машынабудавання Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). Жодзіна
Флагман айчыннага машынабудавання Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ). Жодзіна

Мінская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны.

Рэгіён не мае граніц з іншымі дзяржавамі, затое мяжуе з усімі іншымі абласцямі рэспублікі.

Мінская вобласць – адзін з найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў краіны.

У Мінскай вобласці пражываюць 1 млн 460,2 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 г.).  

Гарады і пасёлкі Мінскай вобласці

Абласныя органы мясцовага кіравання знаходзяцца ў Мінску, хоць адміністрацыйна і тэрытарыяльна сталіца не ўваходзіць у яе склад. На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў.

Транспартныя зносіны Мінскай вобласці

Мінская вобласць размешчана на перакрыжаванні асноўных транспартных маршрутаў, якія звязваюць Заходнюю Еўропу і Усход, рэгіёны Чарнаморскага ўзбярэжжа і краіны Балтыі.

У вобласці створана разгалінаваная сетка аўтамабільных дарог.

Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.

Прамысловасць Мінскай вобласці

Прамысловасць Мінскай вобласці мае шматгаліновы характар і ўключае:

  • хімічную
  • лёгкую
  • машынабудаванне (грузавікі, станкі)
  • будаўнічыя матэрыялы (бетон)
  • электроніку
  • мэблю

Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах:

  • Салігорск
  • Барысаў
  • Жодзіна
  • Слуцк
  • Маладзечна

Прыродныя рэсурсы Мінскай вобласці

Мінская вобласць мае багатыя радовішчы карысных выкапняў, у т.л.:

  • калійная і каменная соль
  • будматэрыялы
  • торф
  • гаручыя сланцы
  • мел
  • жалезная руда

Сельская гаспадарка Мінскай вобласці

Мінская вобласць з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа, бульбаводства ў спалучэнні з ільнаводствам, а на паўднёвым захадзе – з буракаводствам. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы каля буйных гарадоў дадаткова спецыялізуюцца на вырошчванні агародніны і садавіны.

Культура і спорт у Мінскай вобласці

У Мінскай вобласці размешчаны 2638 спартыўных збудаванняў і некалькі спецыялізаваных спартыўных школ.

Выдаюцца 35 газет, працуюць 23 рэдакцыі мясцовага радыё і абласная FM-радыёстанцыя, а таксама 6 мясцовых тэлеканалаў.

Выдатныя мясціны Мінскай вобласці

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана звыш 650 аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці, у т.л.:

  • цэрквы ў Барысаве (XVIII ст.)
  • археалагічныя і архітэктурныя помнікі ў Лагойску (XIX ст.)
  • Заслаўскі замак (XVI–XVII стст.)
  • Цэрквы ў Вілейцы (XV і XIX стст.)
  • манастыр бернардзінцаў у Будславе (1783 г.)
  • Свірская царква (1909 г.)
  • Валожынскі палац  (XIX ст.)
  • францысканскі манастыр у Івянцы (1606 г.)
  • маёнтак  Ю.Радзівіла ў в. Красная Звязда, Клецк  (XVIII ст.)
  • Слуцкая царква (XVIII ст.)

Музей побыту XIX стагоддзя «Дудуткі» – адзін з самых папулярных турыстычных аб’ектаў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі