Нацыянальнасці, мова і традыцыі Беларусі, Беларусь Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Насельніцтва

Насельніцтва Беларусі


Насельніцтва Беларусі – нацыянальнасці, мовы, рамёствы і інш.

Насельніцтва Беларусі 

У Беларусі дружалюбныя і дабрадушныя людзі. Цярплівасць і міралюбнасць беларусаў у многім вызначаны гісторыяй, азмрочанай незлічонымі войнамі. Прычым самі беларусы ніколі іх не пачыналі. Беларусь заўсёды рада гасцям і зацікаўлена , каб яны бліжэй пазнаёміліся з культурай, традыцыямі краіны.

Беларусы складаюць больш за 80% насельніцтва. У выніку гістарычнага мінулага ў Беларусі пражываюць і многія іншыя народнасці, некаторыя з іх – ужо некалькі пакаленняў:

  • рускія (7,5%) заўсёды жылі на тэрыторыі Беларусі. Вялікі наплыў зарэгістраваны пасля Другой сусветнай вайны
  • палякі (3,1%) жылі ў заходняй частцы краіны на працягу стагоддзяў
  • украінцы (1,7%) – найбольшы наплыў зарэгістраваны ў XVIII–XIX стагоддзях 
  • яўрэі (0,1%): першыя яўрэі пасяліліся ў Беларусі ў XV стагоддзі. З пачатку 1980-х у сувязі з эміграцыяй у Ізраіль і іншыя краіны яўрэйскае насельніцтва Беларусі зменшылася і склала каля 30 тыс. чалавек

Таксама ў Беларусі пражываюць  татары, цыганы, літоўцы і латышы.

Мовы Беларусі

Беларуская і  руская з’яўляюцца дзяржаўнымі мовамі Беларусі.

Іншыя мовы, такія, як польская, украінская і іўрыт, выкарыстоўваюцца на ўзроўні мясцовых абшчын.

Традыцыйныя рамёствы ў Беларусі

У Беларусі даўняя багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер.

Сярод асноўных рамёстваў:

  • ткацтва
  • дрэваапрацоўка
  • ганчарная справа
  • саломапляценне

Папулярныя традыцыйныя народныя танцы, існуюць народныя тэатры.

Музыка і мастацтва адыгрываюць важную ролю ў культурным жыцці Беларусі. Нацыянальныя і міжнародныя фестывалі рэгулярна праводзяцца па ўсёй краіне. Самы вядомы з іх – "Славянскі базар у Віцебску".

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі