Беларуская адукацыя высока цэніцца ва ўсім свеце, таму навучанне ў Беларусі прываблівае мноства замежных студэнтаў.
У Беларусі добра развіта сістэма дашкольнай адукацыі. І хоць яна не з’яўляецца абавязковай, большасць малышоў, перш чым пайсці ў школу, наведваюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы.
Школьная адукацыя ў Беларусі пачынаецца з 6 гадоў і прадугледжвае два ўзроўні: агульная базавая і агульная сярэдняя. Курс базавай школы разлічаны на 9 гадоў, сярэдняй – на 11 гадоў. Паспяхова скончыўшы базавую школу, маладыя людзі маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў каледжах, ліцэях і прафесійна-тэхнічных вучылішчах, дзе адначасова атрымліваюць сярэднюю адукацыю і прафесійную падрыхтоўку. Жадаючыя могуць атрымаць агульную сярэднюю адукацыю, прадоўжыўшы навучанне ў школе. Атэстат аб агульнай сярэдняй або сярэдняй спецыяльнай адукацыі – асноўны дакумент, які дае права на паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову.
У сістэме адукацыі Беларусі выкарыстоўваюцца дзве афіцыйныя мовы – руская і беларуская.
У Беларусі суадносіны студэнтаў і агульнай колькасці насельніцтва адны з самых высокіх у Еўропе. Вышэйшая адукацыя ў рэспубліцы з’яўляецца прэстыжнай і даступнай. Прафесійную і навуковую падрыхтоўку студэнтаў ажыццяўляюць як дзяржаўныя, так і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы розных тыпаў:
Паступаючы ў вышэйшую навучальную ўстанову, будучы студэнт выбірае форму навучання, якая можа быць дзённай, вячэрняй, завочнай, дыстанцыйнай.
Праграма падрыхтоўкі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі разлічана на 4-6 гадоў. Студэнты дзённай формы навучання, якія займаюцца паспяхова, атрымліваюць стыпендыю. Усе выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў розных форм уласнасці атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору.
У Беларусі ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі, як дзяржаўныя, так і прыватныя, падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі.
У маі 2015 года Беларусь афіцыйна стала ўдзельнікам Балонскага працэсу – Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
Шмат замежных студэнтаў навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах Беларусі. Навучанне для грамадзян іншых дзяржаў, як правіла, платнае. Яго кошт залежыць ад выбранай спецыяльнасці, формы навучання і навучальнай установы.
Пасля таго, як абітурыент выбраў спецыяльнасць і вышэйшую навучальную ўстанову, яму трэба звярнуцца ў ВНУ для атрымання запрашэння на вучобу. Для гэтага ў навучальную ўстанову адпраўляюцца наступныя дакументы:
Потым неабходна аформіць візу, якая дазваляе ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Пасля прыбыцця ў Беларусь на разгляд прыёмнай камісіі ВНУ прадастаўляецца наступны пакет дакументаў:
Нацыянальны пашпарт з візай на ўезд у Рэспубліку Беларусь прад’яўляецца замежным грамадзянінам асабіста.
Дакументы можна прадастаўляць як на беларускай або рускай мовах, так і на англійскай, французскай, іспанскай, нямецкай. У такім выпадку неабходна прыкласці іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна.
Мова навучання ў ВНУ рэспублікі – руская ці беларуская. Большасці замежных студэнтаў да пачатку навучання трэба прайсці ў Беларусі гадавы моўны курс на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі навучальнай установы.
Усе вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі маюць аддзелы па забеспячэнні жыллём, якія аказваюць дапамогу ў атрыманні дазволу на часовае пражыванне, дапамагаюць знайсці месца жыхарства. Большасць студэнтаў пражываюць у студэнцкіх інтэрнатах. Гэта камфортна і даволі танна.
У Беларусі 51 установа вышэйшай адукацыі.