СМІ ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | СМІ ў Беларусі

Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў замежных і беларускіх СМІ (люты  2023)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адказвае на пытанні журналістаў замежных і беларускіх СМІ (люты 2023)

У Беларусі сёння дзейнічаюць і развіваюцца друкаваныя і электронныя СМІ розных форм уласнасці і рознай тэматыкі. Таксама ў медыйнай прасторы краіны шырока прадстаўлены замежныя СМІ.

Друкаваныя СМІ ў Беларусі

Па стане на 1 студзеня 2023 года ў Беларусі выдаваліся 377 газет і 571 часопіс. Больш за дзве трэці з іх з'яўляюцца прыватнымі.

Друкаваныя СМІ ў Беларусі выдаюцца пераважна на беларускай і рускай мовах, хоць ёсць выданні на англійскай, польскай, украінскай і нямецкай.

Найбольш уплывовымі ў краіне з'яўляюцца газеты "СБ.Беларусь сегодня" і "Рэспубліка". Таксама ў Беларусі папулярныя мясцовыя выпускі буйных расійскіх газет "Комсомольская правда" і "Аргументы и факты."

Усяго ж у Беларусі распаўсюджваецца больш за 4 тысячы замежных друкаваных СМІ, у тым ліку з Расіі, Украіны, Казахстана, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў, Польшчы, Літвы, Латвіі.

Таксама на 1 студзеня 2023 года ў Беларусі зарэгістраваны 38 сеткавых выданняў, 8 з іх прыватныя.

Інфармацыйныя агенцтвы ў Беларусі

У Беларусі дзейнічае 7 інфармацыйных агенцтваў, 5 з іх прыватныя.

Буйнейшым інфармацыйным агенцтвам Беларусі з'яўляецца Беларускае тэлеграфнае агенцтва БелТА, якое мае карэспандэнцкую сетку ва ўсіх рэгіёнах краіны. У Мінску, нараўне з беларускімі інфармацыйнымі агенцтвамі, працуюць таксама прадстаўніцтвы расійскіх інфармагенцтваў ТАСС, Прайм, карэспандэнты вядучых сусветных агенцтваў "Рэйтэр", "Асашыэйтэд Прэс", "Сіньхуа".

Электронныя СМІ ў Беларусі

Па стане на 1 студзеня 2023 года ў Беларусі вяшчалі 98 радыёпраграм і 94 тэлепраграмы. З іх 26 радыёпраграм і 53 тэлепраграмы прыватныя.

Высокая доля грамадскіх радыёпраграм тлумачыцца тым, што большая іх частка гэта регіянальнае радыё, у якасці заснавальнікаў выступаюць мясцовыя органы ўлады.

Вяшчанне ў FM-дыяпазоне ў Беларусі ажыццяўляюць каля 30 радыёстанцый, у тым ліку "Радыус-FM", "Радыё "Юністар" (беларуска-германскі медыяпраект), "Еўропа плюс" і іншыя.

На замежную аўдыторыю, якая цікавіцца падзеямі ў нашай краіне, разлічаны перадачы радыёстанцыі "Беларусь", што вяшчае на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах.

У Беларусі дзейнічаюць агульнанацыянальныя тэлеканалы – "Беларусь 1", "Беларусь 2" (маладзёжны), "Беларусь 3" (сацыякультурны), "Беларусь 5" (спартыўны), "Агульнанацыянальнае тэлебачанне" (АНТ), "Сталічнае тэлебачанне" (СТБ).

З верасня 2015 года пачаў работу рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4", які выступае платформай для ўсіх абласцей краіны. У  кожнай з іх асноўная сетка вяшчання запаўняецца арыгінальным тэлепрадуктам і выходзіць на адной кнопцы з пазначэннем свайго рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў", "Беларусь 4. Гомель"…

Першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Беларусі"Беларусь 24" – які пачаў вяшчанне ў 2005 годзе ("Беларусь ТБ"), сёння працуе 24 гадзіны ў суткі для 270.000.000 гледачоў у 100 краінах. Аснову кантэнту складаюць навіны і аналітыка важнейшых падзей у краіне і свеце, цікавыя тэлепраекты і якасны кінапаказ. І, безумоўна, у сетцы вяшчання – мноства праграм пра Беларусь: унікальную гісторыю і культуру краіны, галоўныя выдатныя мясціны і турыстычныя напрамкі, беларускую кухню, вядомыя брэнды, выдатных людзей

Сігнал канала рэтрансліруецца з дапамогай трох спадарожнікаў – ABS-2, HotBird А13 і Galaxy 19. "Беларусь 24" могуць глядзець гледачы ў краінах Еўропы, Блізкага Усходу, Цэнтральнай Азіі, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Вяшчанне вядзецца кругласутачна на беларускай і рускай мовах. Для карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт арганізавана анлайн-трансляцыя.

На тэрыторыі Беларусі рэтрансліруецца каля 200 замежных тэлеканалаў.

Да чэрвеня 2015 года Беларусь ажыццявіла поўны пераход ад аналагавага да эфірнага лічбавага тэлевяшчання. Сёння лічбавае вяшчанне (першы мультыплекс з 8 тэле- і 1 радыёпраграмы) даступна практычна 100% насельніцтвы краіны.

Заканадаўства аб СМІ ў Беларусі

Прававую аснову дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі складаюць Канстытуцыя і Закон "Аб сродках масавай інфармацыі" (новы закон прыняты ў 2008 годзе, змяненні і дапаўненні ўнесены ў 2013, 2014, 2016, 2018, 2021, 2022, 2023 гг.).

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, забараняецца манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура.

Закон "Аб сродках масавай інфармацыі" замацоўвае асноўныя прынцыпы дзейнасці СМІ ў Беларусі: дакладнасць інфармацыі, роўнасць, паважанне правоў і свабод чалавека, разнастайнасць меркаванняў, абарону маральнасці, выкананне норм прафесійнай этыкі.

Закон стаў асновай для ўвядзення элементаў самарэгулявання ў медыйнай сферы Беларусі – з гэтай мэтай быў створаны Грамадскі каардынацыйны савет у сферы масавай інфармацыі, які ўключае прадстаўнікоў СМІ, журналісцкіх арганізацый, экспертнай супольнасці.

Медыйныя і выдавецкія форумы ў Беларусі

  • Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі"
  • Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні"
  • Форум маладых журналістаў
  • Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Асаблівае месца ў штогадовым календары падзей краіны займае Дзень беларускага пісьменства – свята, прысвечанае нацыянальнай культуры, літаратуры і друкаванаму слову.

Конкурсы для журналістаў у Беларусі

  • Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара"
  • Рэспубліканскі творчы конкурс "Залатое пяро"
  • Нацыянальны тэлевізійны конкурс  "Тэлевяршыня"

Конкурсы сярод рэдакцый СМІ і прафесійных журналістаў праводзяцца ў кожным рэгіёне краіны.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі