Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Поиск отеля

| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

Эмблема Дня беларускага пісьменства
Эмблема Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

У Беларусі 2012 год аб'яўлены Годам кнігі.

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі.

XVIII Дзень беларускага пісьменства прайшоў 4 верасня 2011 года ў горадзе Ганцавічы (Брэсцкая вобласць). З гэтым краем непасрэдна звязана жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, драматурга і публіцыста Якуба Коласа.

Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Праграма XVIII Дня беларускага пісьменства

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: