Прэзідэнт, Беларусь | Belarus.by | Улада, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Прэзідэнт

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Роля і абавязкі Аляксандра Лукашэнкі – кіраўніка беларускай дзяржавы з 1994 года

Прэзідэнт Беларусі з’яўляецца кіраўніком беларускай дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Яго паўнамоцтвы рэгламентуюцца Канстытуцыяй Беларусі і законам "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь".

Цяпер Прэзідэнтам Беларусі з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Ён выбраны на гэту пасаду ў 1994 годзе і знаходзіцца на ёй шосты тэрмін.

Як выбіраецца Прэзідэнт?

Беларускі Прэзідэнт непасрэдна выбіраецца народам Беларусі на пяць гадоў.

Права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў.

Кандыдат у прэзідэнты павінен:

  • быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь па нараджэнні
  • быць старэйшы за 40 гадоў
  • пражываць у Беларусі не менш 20 гадоў

Паўнамоцтвы Прэзідэнта

Прэзідэнт адказвае за:

  • суверэнітэт Рэспублікі Беларусь
  • нацыянальную бяспеку
  • тэрытарыяльную цэласнасць
  • палітычную і эканамічную стабільнасць


Акрамя кіраўніка дзяржавы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца:

  • галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Беларусі
  • кіраўніком Савета Бяспекі

Што ўваходзіць у кампетэнцыю Прэзідэнта?

У кампетэнцыю Прэзідэнта Беларусі ўваходзіць:

  • рэалізацыя асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі
  • прадстаўленне беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне
  • назначэнне чарговых і пазачарговых выбараў парламента
  • назначэнне прэм’ер-міністра і старшынь важнейшых судоў Беларусі
  • падпісанне  законаў
  • памілаванне асуджанных
  • узнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысуджэнне званняў і чыноў

Прывілеі Прэзідэнта

Згодна з Канстытуцыяй асобе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нададзена прававая недатыкальнасць, яго гонар і годнасць ахоўваюцца законам.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі