Рэлігія ў Беларусі | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Рэлігія

Рэлігія ў Беларусі


Жыхары Беларусі свабодна вызнаюць мноства рэлігій

Рэлігіі ў Беларусі

Самай распаўсюджанай рэлігіяй у рэспубліцы з’яўляецца хрысціянства. Хрысціяне Беларусі вызнаюць:

  • праваслаўе
  • каталіцызм
  • пратэстантызм

Сярод іншых рэлігій найбольш распаўсюджаны:

  • іўдаізм
  • іслам

Усяго ў Беларусі налічваецца 25 рэлігійных канфесій, агульная колькасць рэлігійных абшчын на пачатак 2023 г. склала больш як 3,4 тыс.

Праваслаўе

Праваслаўнае веравызнанне самае распаўсюджанае ў Беларусі.

У краіне больш за тысячу праваслаўных храмаў і манастыроў, штогод іх колькасць павялічваецца.

Многія з самых вядомых помнікаў і архітэктурных славутасцей Беларусі адлюстроўваюць традыцыі праваслаўя.

Свабода рэлігій і верацярпімасць

У Беларусі свабода веравызнання гарантавана Канстытуцыяй краіны. У рэспубліцы з кожным годам павялічваецца колькасць вернікаў, расце колькасць храмаў. Пастаянна развіваецца сетка навучальных устаноў, у якіх прадстаўнікі розных канфесій могуць атрымаць рэлігійную адукацыю. У іх лік уваходзіць і Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла, што існуе пры Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце. І хоць інстытут працуе пад патранажам Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы і яго рэктарам з’яўляецца Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, багаслоўскую адукацыю тут атрымліваюць студэнты, якія вызнаюць праваслаўе, каталіцызм, іншыя канфесіі.

Дзяржава падтрымлівае канструктыўныя ініцыятывы прадстаўнікоў розных рэлігій. У той жа час вядзецца работа па прадухіленні дзейнасці дэструктыўных рэлігійных сектаў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі