Беларуская культура | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура

Беларуская культура

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета

Багатая культура Беларусі – самабытнасць, разнастайнасць стыляў, форм, напрамкаў...

Гісторыя беларускай культуры

Самабытная мастацкая культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Усе шэдэўры беларускага мастацтва, якія дайшлі да нашых дзён, знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Яны захоўваюцца ў калекцыях буйнейшых беларускіх музеяў, зборах бібліятэк. Класіка беларускай музыкі і драматургіі дэманструецца на тэатральных падмостках і ў канцэртных залах.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. У краіне праходзіць мноства мастацкіх выстаў, музычных, тэатральных і кінематаграфічных фестываляў.

Усё гэта цікава і даступна як для беларусаў, так і для гасцей краіны.

Выяўленчае мастацтва Беларусі

Выяўленчае мастацтва Беларусі разнастайнае па  стылях, напрамках і жанрах. Самыя цікавыя  творы беларускага жывапісу і скульптуры розных эпох можна ўбачыць у мастацкіх музеях краіны.

Буйнейшы збор твораў мастацтва мае Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Ён актыўна прапагандуе нацыянальнае мастацтва. Тут пастаянна праходзяць выставы твораў беларускіх мастакоў.

Цікавыя калекцыі твораў беларускага мастацтва ў Віцебскім абласным мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Полацкай мастацкай галерэі.

У многіх раённых цэнтрах Беларусі ёсць мастацкія галерэі, дзе можна ўбачыць работы мясцовых мастакоў.

Музыка ў Беларусі

Сучаснае музычнае мастацтва Беларусі імкнецца захаваць нацыянальныя традыцыі, адначасова развіваючы папулярныя ў свеце стылі і напрамкі. Творы беларускіх кампазітараў, сусветнай класічнай і эстраднай музыкі гучаць у выкананні як прафесійных, так і самадзейных музыкантаў.

Вялікую папулярнасць заваявалі вядучыя музычныя калектывы краіны:

  • Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь
  • Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М.Фінберга
  • Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр
  • Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы
  • Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.I.Цітовіча
  • вакальная група "Чысты голас"
  • вакальна-інструментальны ансамбль "Сябры"

У Беларусі штогод праходзяць фестывалі, якія прадстаўляюць розныя напрамкі і жанры музычнага мастацтва:

  • "Беларуская музычная восень"
  • "Мінская вясна"
  • "Залаты шлягер"
  • "Музы Нясвіжа"

Сімвалам фестывальнага руху Беларусі стаў Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", удзел у якім прымаюць папулярныя артысты з розных краін свету.

Тэатр у Беларусі

Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIX–XX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў, у т.л.:

  • лялечныя тэатры
  • драматычныя тэатры
  • музычныя тэатры

Самым праслаўленым тэатрам рэспублікі з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Яго пастаноўкі заваявалі грандыёзны поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача.

Тэатральнае жыццё Беларусі насычана яркімі фестывальнымі падзеямі. Пастаянную прапіску ў розных гарадах краіны атрымалі прэстыжныя тэатральныя фестывалі, на якія прыязджаюць калектывы з усяго свету. Сярод самых вядомых форумаў:

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (Брэст)
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" (Мінск)
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" (Мінск)
Міжнародны маладзежны тэатральны форум "M@art. кантакт" (Магілёў).
Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЕАРТ" (Мінск)
Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек (Мінск)

У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праходзіць праграма "Тэатральныя сустрэчы".

 

Кіно ў Беларусі

 

Мастацтва кіно ў Беларусі развіваецца з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У 1924 г. створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі - Белдзяржкіно. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя "Савецкая Беларусь", якая выпускала мастацкія, хранікальныя і навукова-папулярныя фільмы. У 1939-м студыя пераехала ў Мінск, а з 1946-га носіць назву "Беларусьфільм".

 

Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" ў 1926 г. стварыў рэжысёр Юрый Тарыч. У час Вялікай Айчыннай вайны беларускія дакументалісты аднымі з першых здымалі рэпартажы з фронту.

 

Тэма трагедыі народа стала адной з галоўных у пасляваеннай творчасці рэжысёраў Беларусі. Асаблівую нішу айчынныя кінематаграфісты занялі ў дзіцячым кіно. Сусветнае прызнанне заваявала беларускае дакументальнае кіно.

 

Сучаснае беларускае кіно працягвае традыцыі папярэдніх пакаленняў, шукае новыя шляхі развіцця. Айчынныя фільмы заваёўваюць ўзнагароды прэстыжных кінафестываляў свету. Драма "У тумане" (рэжысёр Сяргей Лазніца), знятая міжнароднай групай па аповесці Васіля Быкава, на 65-м Канскім кінафестывалі ў 2012 г. удастоена спецыяльнага прыза журы Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI.

 

У Беларусі ажыццяўляецца шмат сумесных праектаў з кінематаграфістамі краін свету. На "Беларусьфільме" здымалі фільмы Мікіта Міхалкоў, Пётр і Валерый Тадароўскія, Дзмітрый Астрахан, Аляксандр Сакураў.

 

У Беларусі праходзяць буйныя кінафестывалі:

  • Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" і конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" (Мінск)
  • Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў (Брэст)
  • Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" (Магілёў)
  • Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnificat" (Глыбокае)

Літаратура ў Беларусі

Літаратура стагоддзямі адыгрывала важную ролю ў  культуры Беларусі.

Сярод найбольш вядомых пісьменнікаў і паэтаў  Беларусі:

Трагічная гісторыя краіны паўплывала на тое, што тэма вайны доўгі час была вядучай у беларускай літаратуры.

Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь у Мінску мае самы вялікі збор друкаваных выданняў у краіне, а таксама права атрымання абавязковага  экзэмпляра. Тут сабраны самы вялікі за межамі Расіі збор кніг на рускай мове. У 2006 годзе адкрыты новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, які мае унікальнае архітэктурнае рашэнне ў форме брыльянта, – прадмет нацыянальнай гордасці беларусаў.

Штогод у Беларусі праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Канцэпцыя свята прадугледжвае  адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі, а таксама развіццё  беларускай літаратуры і культуры на сучасным этапе.

У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі.

Культурная сталіца Беларусі

З 2010 года ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года". У кожным з гарадоў, якія атрымалі гэты ганаровы статус, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі іх самабытнасці, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы жыхароў, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.

Першым званне культурнай сталіцы года атрымаў Полацк – самы старажытны горад краіны, які называюць "калыскай беларускай дзяржаўнасці". Прадоўжылі эстафету Гомель (2011), Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015), Маладзечна (2016), Бабруйск (2017), Наваполацк (2018), Пінск (2019).

У 2020 годзе "Культурнай сталіцай Беларусі" стала Ліда. Вялікі канцэрт у гонар пачатку праекта сабраў гасцей у лютым. Таксама да свята быў выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай "Ліда – культурная сталіца Беларусі-2020", на якім адлюстраваны славутасці горада, і адбылося памятнае гашэнне спецыяльным тэматычным штэмпелем.

Каляндар падзей у Лідзе ўключае больш за 3 тысячы мерапрыемстваў: канцэрты, выставы, майстар-класы, пленэры, творчыя конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы… Зразумела, эпідэміялагічная сітуацыя 2020-га ўнесла свае карэктывы, таму маштаб мерапрыемстваў і правілы іх наведвання будуць рэгламентаваны, каб забяспечыць бяспеку гасцям.

Па традыцыі эпіцэнтрам падзей будзе і Лідскі замак – знакавая выдатная мясціна і візітная картка старажытнага горада. На ўвесь летні сезон у выхадныя тут атрымае прапіску культурна-турыстычны праект "Замкавы гасцінец". Жыхары і госці Ліды змогуць прагуляцца па рамесным кірмашы, навучыцца азам старажытных тэхналогій, атрымаць асалоду ад канцэртаў, гульняў і тэатральных выступленняў. Таксама ў гэтым годзе для наведвальнікаў адкрыецца паўднёва-заходняя вежа, дзе з’явіцца новая музейная экспазіцыя.

Кульмінацыяй года абяцае стаць асенні сезон. Па традыцыі ў верасні Ліда будзе святкаваць Дзень горада.

Важна адзначыць, што з 2019 года Ліда ўваходзіць у бязвізавую зону "Гродна – Брэст", дзе дазваляецца 15-дзённае знаходжанне для грамадзян 73 дзяржаў. Акрамя таго, наведаць горад можна і ў рамках 30-дзённага бязвізавага рэжыму, які распаўсюджваецца на ўсю Беларусь і даступны ў выпадку прылёту праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс