Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Вядомыя беларусы | Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў
Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў

Васіль Уладзіміравіч Быкаў, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.

У аснове творчай манеры Быкава – суровая праўда ў адлюстраванні вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры.

Вядомасць Васілю Быкаву прынесла аповесць «Трэцяя ракета», напісаная ў 1962 годзе. У 1960-я публікуе аповесці «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», у 1970-я – «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца».

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін рад з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы ХХ стагоддзя.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесць «Дажыць да світання», 1973), у 1980 годзе атрымаў званне  Народнага пісьменніка Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1984), у 1986 годзе – быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй за аповесць «Знак бяды».

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі