Дзень беларускага пісьменства
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

Эмблема Дня беларускага пісьменства
Эмблема Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

У Беларусі 2012 год быў аб'яўлены Годам кнігі.

Гісторыя свята

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў.

У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Юбілейны, дваццаць пяты па ліку Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў стала тэма "Мая малая радзіма".

У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Слонім Гродзенскай вобласці адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.

У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Бялынічы Магілёўскай вобласці – месца з багатай гісторыяй і незвычайным сакральным лёсам.

У 2021 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў старажытны горад Капыль Мінскай вобласці. Гэта па-свойму ўнікальны літаратурны цэнтр краіны, бо больш за 50 вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – ураджэнцы Капыльскага краю.

У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыняў горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.

Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы

XXIX Дзень беларускага пісьменства прайшоў 3-4 верасня 2022 года ў горадзе Добрушы.

Добруш стане сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе

Выставы, фестывалі, літаратурныя падворкі разгорнуцца ў Дзень пісьменства ў Добрушы

"Беларусьфільм" выпусціць анімацыйны фільм пра Купалу і Коласа да Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства збярэ амаль 100 літаратараў з усёй краіны

Усе праекты Дня беларускага пісьменства ў Добрушы пройдуць пад знакам Года гістарычнай памяці

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі