У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | З любоўю да роднага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

З любоўю да роднага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

З любоўю да роднага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве
1 Врс 2018

Сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, прэзентацыі кніжных навінак ад вядучых выдавецтваў, ушаноўванне лепшых празаікаў і паэтаў, дыскусіі і круглыя сталы з удзелам замежных літаратараў... Услед за Днём ведаў з пачаткам каляндарнай восені беларусы адзначылі 25-е, юбілейнае свята нацыянальнага слова – Дзень пісьменства, што 1-2 верасня сабрала гасцей у горадзе Іванаве на Брэстчыне.

Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы... Спіс сталіц свята нацыянальнага пісьменства ў Год малой радзімы папоўніў старажытны горад у самым сэрцы Заходняга Палесся – Іванава (у старажытнасці Янаў). І не выпадкова: з гісторыяй краю звязаны лёсы праслаўленых культурных дзеячаў, сярод якіх класік сусветнай літаратуры Фёдар Дастаеўскі, мастак-графік Напалеон Орда, пісьменнік-гуманіст Ян Пратасовіч

Праграма юбілейнага фестывалю стартавала 1 верасня са святочнай лінейкі ў абноўленай беларускамоўнай сярэдняй школе №4, дзе пабываў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Святочную эстафету падхапіў фестываль кнігі і прэсы: менавіта тут госці маглі азнаёміцца са свежымі навінкамі выдавецтваў, наведаць прэзентацыі кніг і перыядычных выданняў, сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і работнікамі друкаваных СМІ, нават паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара. У гэты ж дзень адбыліся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" і канферэнцыя "Іванаўскія чытанні", арганізаваная Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Галоўныя ўрачыстасці разгарнуліся 2 верасня і пачаліся з цырымоніі адкрыцця памятнага знака "Янава слова", прысвечанага 25-годдзю Дня беларускага пісьменства. Мінскія скульптары Алесь Шаціла, Аляксей Сарокін і архітэктар Ганна Багаткіна стварылі своеасаблівы вобраз-сімвал свята – замацаванае ў мармуровай чашы пяро (сімвал пісьменства), цень ад якога падае на сонечны гадзіннік, а на адсечках часу нанесены назвы гарадоў, якія прымалі ўжо свята роднага слова. Прадоўжыўся форум у гарадскім парку, дзе адбыліся мастацка-тэатралізаванае дзеянне "Малой радзіме пакланюся!" і ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Упершыню святочныя мерапрыемствы атрымалі прапіску і ў іншых значных месцах рэгіёна: так, на працягу двух дзён гасцей прымалі ў раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы і Мотальскім музеі народнай творчасці.

Яркія старонкі свята беларускага слова ў горадзе Іванаве – у рэпартажы!

Фотавыстаўка БЕЛТА "Імгненні стагоддзя" разгарнулася на святкаванні Дня беларускага пісьменства
Памятнае гашэнне спецыяльнага канверта да Дня беларускага пісьменства
Адкрыццё памятнага знака "Янава слова" ў Іванаве
Юбілейнае свята роднага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве
Свята нацыянальнага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная