Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | З любоўю да роднага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

З любоўю да роднага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве

З любоўю да роднага слова: XXV Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве
1 Sep 2018

Сустрэчы са знакамітымі пісьменнікамі, прэзентацыі кніжных навінак ад вядучых выдавецтваў, ушаноўванне лепшых празаікаў і паэтаў, дыскусіі і круглыя сталы з удзелам замежных літаратараў... Услед за Днём ведаў з пачаткам каляндарнай восені беларусы адзначылі 25-е, юбілейнае свята нацыянальнага слова – Дзень пісьменства, што 1-2 верасня сабрала гасцей у горадзе Іванаве на Брэстчыне.

Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы... Спіс сталіц свята нацыянальнага пісьменства ў Год малой радзімы папоўніў старажытны горад у самым сэрцы Заходняга Палесся – Іванава (у старажытнасці Янаў). І не выпадкова: з гісторыяй краю звязаны лёсы праслаўленых культурных дзеячаў, сярод якіх класік сусветнай літаратуры Фёдар Дастаеўскі, мастак-графік Напалеон Орда, пісьменнік-гуманіст Ян Пратасовіч

Праграма юбілейнага фестывалю стартавала 1 верасня са святочнай лінейкі ў абноўленай беларускамоўнай сярэдняй школе №4, дзе пабываў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Святочную эстафету падхапіў фестываль кнігі і прэсы: менавіта тут госці маглі азнаёміцца са свежымі навінкамі выдавецтваў, наведаць прэзентацыі кніг і перыядычных выданняў, сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і работнікамі друкаваных СМІ, нават паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара. У гэты ж дзень адбыліся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" і канферэнцыя "Іванаўскія чытанні", арганізаваная Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Галоўныя ўрачыстасці разгарнуліся 2 верасня і пачаліся з цырымоніі адкрыцця памятнага знака "Янава слова", прысвечанага 25-годдзю Дня беларускага пісьменства. Мінскія скульптары Алесь Шаціла, Аляксей Сарокін і архітэктар Ганна Багаткіна стварылі своеасаблівы вобраз-сімвал свята – замацаванае ў мармуровай чашы пяро (сімвал пісьменства), цень ад якога падае на сонечны гадзіннік, а на адсечках часу нанесены назвы гарадоў, якія прымалі ўжо свята роднага слова. Прадоўжыўся форум у гарадскім парку, дзе адбыліся мастацка-тэатралізаванае дзеянне "Малой радзіме пакланюся!" і ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Упершыню святочныя мерапрыемствы атрымалі прапіску і ў іншых значных месцах рэгіёна: так, на працягу двух дзён гасцей прымалі ў раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы і Мотальскім музеі народнай творчасці.

Яркія старонкі свята беларускага слова ў горадзе Іванаве – у рэпартажы!

ФОТА ПА ТЭМЕ: У чаканні XXV Дня беларускага пісьменства: Іванава рыхтуецца да юбілейнага літаратурнага форуму

Адкрыццё юбілейнага Дня беларускага пісьменства
Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева на адкрыцці свята
Адкрыццё юбілейнага Дня беларускага пісьменства
Адкрыццё юбілейнага Дня беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная