Пуслоўскіх у Косаве, помнік архітэктуры Беларусі XIX стагоддзя | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Палац Пуслоўскіх у Косаве

Палац Пуслоўскіх у Косаве


Унікальны помнік неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя знаходзіцца ў беларускім гарадку Косаве. За казачны вобраз і раскошу палац графаў Пуслоўскіх (Косаўскі замак) называлі "рыцарскай мрояй".

Гісторыя палаца Пуслоўскіх

Палац Пуслоўскіх у XIX стагоддзіМястэчка Косава (сёння Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) вядома з 1494 года, калі вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык падарыў гэтыя землі маршалку Яну Храптовічу.

На працягу некалькіх стагоддзяў уладальнікамі Косава былі вядомыя дынастыі: Храптовічы, Сангушкі, Флемінгі, Чартарыйскія, Сапегі. А ў 1821 годзе маёнтак купіў Войцех Пуслоўскі. Ён заснаваў у Косаве дывановую фабрыку, у гэтай мясцовасці пабудаваў або адрэстаўрыраваў каля 60 храмаў.

Пуслоўскія ганарыліся суседствам свайго маёнтка з сядзібай ва ўрочышчы Мерачоўшчына, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшканацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.

Войцах ПуслоўскіПасля Войцаха маёнтак атрымаў у спадчыну яго сын Вандалін Пуслоўскі – вядомы прамысловец і аматар мастацтваў. Менавіта ён у 1838 годзе пачаў у Косаве будаўніцтва раскошнага палаца.

Аўтарам праекта стаў выдатны архітэктар Францішак Яшчалд, а ў другой палавіне XIX стагоддзя над рэканструкцыяй працаваў Уладзіслаў Марконі.

Косаўскі палац па-свойму ўнікальны. Будынак складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса і двух бакавых крылаў, а дзякуючы гранёным зубчастым вежам яго часта называюць мініяцюрным замкам.

Кожная вежа сімвалізавала месяц года, пры гэтым 4 цэнтральныя – у гонар ураджайных мая, чэрвеня, ліпеня і жніўня – самыя высокія.

Памяшканні палаца ПуслоўскіхУ палацы больш за 100 памяшканняў, і ніводнага прахаднога. Дзякуючы сістэме калідораў і асабліваму размяшчэнню вокнаў, на працягу двух з палавінай дзён за год сонечнае святло поўнасцю залівала адзін з пакояў. У гэты час гаспадары святкавалі Дзень пакоя, асабліва ўпрыгожваючы яго і праводзячы там шмат часу.

Косаўскі палац славіўся раскошнымі заламі: у Белай – госці танцавалі на шумных балях, у Чорнай – гулялі ў карты, у Ружовай – музіцыравалі.

Кажуць, што была і зусім дзіўная для таго часу Парадная зала, дзе непасрэдна пад шкляной подлогай сярод водарасцей плавалі рыбкі. Сучасныя рэстаўратары гэты факт яшчэ не пацвердзілі, але ўпэўнены: падлогі з падагрэвам дакладна былі.

Сядзіба Тадэвуша КасцюшкіПалац быў акружаны цудоўным паркам, дзе раслі больш за 150 відаў экзатычных раслін, а для асабліва рэдкіх экзэмпляраў уладкавана аранжарэя. Парк маляўніча спускаўся да трох штучных азёр і сядзібы Касцюшкі.

Пасля Леанарда Пуслоўскага, які прайграў маёнтак у карты, Косава не раз пераходзіла да новых гаспадароў. У гады Першай сусветнай вайны палац разрабавалі, многія каштоўнасці вывезлі за мяжу. З 1921 г. тут размяшчаліся кіраўніцтва акругай і школа пчаляроў.

Найбольшыя разбурэнні палац перажыў у часы Другой сусветнай вайны. Шматдзённы пажар у 1944 г. канчаткова знішчыў убранне залаў, пакінуўшы толькі велічныя сцены.

З палацам у Косаве звязана шмат паданняў. Мясцовыя жыхары расказвалі, што для аховы гаспадары трымалі льва, якога ноччу выпускалі блукаць па калідорах.

Падземны ход у Косаўскім палацыУспамінаюць і "музычную" асаблівасць палаца. Калі на другім паверсе ўсходняга боку, стаўшы на падаконнік, нехта гучна ляпаў у далоні, скляпенні будынка пачыналі выдаваць меладычныя гукі.

А адна з самых прыгожых легенд гаворыць, што паміж Косаўскім палацам і рэзідэнцыяй Сапегаў у Ружанах існуе падземны ход "шырынёй у карэту і тройку" і даўжынёй 25 кіламетраў.

Палац Пуслоўскіх сёння

Нягледзячы на разбурэнні, застылае ў камені хараство Косаўкага замка па-ранейшаму ўражвае і прыцягвае падарожнікаў. З 2008 г. тут ведзецца рэстаўрацыя, якая, паводле планаў, завершыцца да 2018 года.

палаца ПуслоўскіхКосаўскі палац ператворыцца ў грамадска-культурны і турыстычны цэнтр, тут адкрыюцца музей, міні-атэль, рэстаран. Таксама плануецца адрадзіць былое хараство буйнейшага тэраснага парку Беларусі.

Ужо сёння турыстаў з усяго свету прымае дом-музей Тадэвуша Касцюшкі, які быў адноўлены і адкрыты ў 2004 г. Цікава, што ў 1857 годзе менавіта Пуслоўскія ўпершыню адрэстаўрыравалі закінутую сядзібу Касцюшкаў.

Косаўскі замак уключаны ў шэраг экскурсійных маршрутаў Беларусі.

Як дабрацца і дзе спыніцца

З Мінска ў Косава можна дабрацца на аўтамабілі. Значная частка шляху пройдзе па аўтамагістралі М1/Е30. У Івацэвічах неабходна павярнуць на трасу Р44, якая вядзе ў Косава. Для зручнасці папярэдне зверцеся з картай.

Таксама можна прыехаць на аўтобусе (шлях ад Мінска да Косава зойме каля 4 гадзін) або поездзе (да Івацэвіч).

Спыніцца можна ў гасцініцы горада Івацэвічы.

Выдатныя мясціны Косава і яго наваколля

У Косаве вы можаце наведаць:Музей-сядзіба Тадэвуша Косцюшкі

            • Музей-сядзібу Тадэвуша Косцюшкі – дом адноўлены на фундаменце XVIII стагоддзя
            • Троіцкі Касцёл (1877 г.) – у гэтым храме хрысцілі Тадэвуша Касцюшку
            • Царква св. Антонія (1868 г.)
            • Успенскую царкву (1871 г.)
            • каталіцкую капліцу (1859 г.)

Недалёка ва Косава размешчаны найпрыгажэйшы помнік архітэктуры Беларусі – Ружанскі замак.

За 1 км ад Івацэвіч па дарозе ў Косава знаходзіцца пункт геадэзічнай Дугі Струвэ – самага вялікага інструменту для вымярэння Зямлі (2820 км).

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі