Руіны Крэўскага замка, Беларусь | Belarus.by | Забавы ў Беларусі | Belarus.by | Турызм, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Руіны Крэўскага замка

Руіны Крэўскага замка


Дзякуючы мноству легенд – ад расказаў пра сакрэтныя тунэлі да гісторый аб замураваных князёўнах  – руіны Крэўскага замка з'яўляюцца адной з найбольш прывабных турыстычных мясцін у Беларусі.

Гісторыя Крэўскага замка

Руіны Крэўскага замка знаходзяцца ў в.Крэва паблізу горада Смаргонь у Гродзенскай вобласці Беларусі.

Крэўскі замак – адзін з самых старадаўніх беларускіх замкаў, створаны ў пачатку XIV стагоддзя. Гэта быў першы ў Беларусі замак, поўнасцю пабудаваны з каменю. Таўшчыня сцен складала 2,5 метра, вышыня – 12–13 метраў. Замак меў дзве вартавыя вежы.

У сценах Крэўскага замка адбылося шмат важных гістарычных падзей:

  • у 1382 г. у замку быў забіты вялікі князь Кейстут
  • у 1385 годзе тут паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім была падпісана знакамітая Крэўская унія

У XVI стагоддзі замак неаднаразова вытрымліваў аблогі татарскага і маскоўскага войскаў.

Да пачатку XIX стагоддзя ён страціў сваё абарончае прызначэнне і быў занядбаны.

У час Першай сусветнай вайны замак быў моцна разбураны.

У 1929 годзе праведзена кансервацыя руін.

Руіны Крэўскага замка сёння

Цяпер ад замка засталіся толькі руіны: усё яшчэ відаць сцены, захаваліся некаторыя часткі вежаў.

З руінамі Крэўскага замка звязана шмат легенд, у тым ліку гісторыі пра падземны тунэль з замка да Вільні і аб прыгажуні, якую замуравалі жывой у сценах замка.

Цудоўны від на руіны замка адкрываецца з вяршыні высокага ўзгорка – Юр'евай гары.

На Юр'евай гары некалі размяшчалася старажытнае язычніцкае капішча. Тут знаходзіцца адзін з чатырох камянёў-засцерагальнікаў, якія стаялі некалі на ўездзе ў Крэва, каб засцерагчы горад ад напасцей і хвароб.

Як дабрацца да руін Крэўскага замка і дзе спыніцца

Руіны Крэўскага замка размешчаны прыкладна за 70 км на паўночны захад ад Мінска. Да іх лёгка даехаць па дарозе Мінск – Вільнюс. Замак знаходзіцца ўсяго за кіламетр ад трасы.

У г. Смаргонь размешчана чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна – Вільнюс.

Лепш за ўсё спыніцца ў гасцініцы ў Мінску і прыехаць на дзень у Крэва.

Славутыя турыстычныя мясціны Беларусі паблізу руін Крэўскага замка

Калі вы наведваеце руіны Крэўскага замка і вырашылі агледзець наваколле, варта паглядзець:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі