Мірскі замак, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Мірскі замак

Мірскі замак

Мірскі замкавы комплекс
Мірскі замкавы комплекс

Мірскі замак – адна з важнейшых славутых турыстычных мясцін Беларусі, выдатнае абарончае збудаванне XVI стагоддзя, занесенае ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Паглядзець відэа пра Мірскі замак

Старадаўняя рэзідэнцыя з вышыні птушынага палёту

Гісторыя Мірскага замка

Мірскі замак, літаграфія Напалеона Орды, 1876Мірскі замкавы комплекс ірскі замак) – выдатны прыклад абарончага дойлідства XVI стагоддзя. Ён размешчаны ў пасёлку Мір у Гродзенскай вобласці Беларусі.

Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя. Гэты беларускі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Іллінічам.

У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ў стылі рэнесансу.

Мікалай Радзівіл СіроткаУздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні.

У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур’ёзна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе.

Мікалай Святаполк-Мірскі Усё яшчэ знаходзячыся ў руках багатай сям’і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ.

Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон.

Мірскі замак сёння

У  2000 годзе  ЮНЕСКА  ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Баль на цырымоніі адкрыцця Мірскага замкаУдалае спалучэнне архітэктурных стыляў готыкі, барока і рэнесансу робіць Мірскі замак адным з найбольш адметных замкаў у Еўропе.

У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў.

Аднак абнаўленне замкавага комплексу Мір прадаўжаецца і цяпер. Існуюць планы аднаўлення італьянскага рэнесанснага саду, англійскага парку і сажалкі, рэстаўрацыі палаца Святаполк-Мірскіх. Рэстаўрацыя помніка архітэктуры завяршылася ў 2013 годзе.

Як дабрацца ў Мірскі замак і дзе спыніцца

Мірскі замак размешчаны за 90 км на паўднёвы захад ад Мінска. Ад з’езду з аўтатрасы М1 Мінск — Брэст ехаць да Міра ўсяго 15 хвілін.

Мірскі замкавы комплексНа аўтобусе па маршруце Мінск – Навагрудак падарожжа займае каля дзвюх гадзін.

Зручна спыніцца ў гасцініцы ў Мінску і паехаць на дзень у Мір. Або вы можаце спыніцца ў адной з гасцініц Навагрудка за 40 км ад Міра.

Сёння ў Мірскім замку створаны ўмовы для правядзення міжнародных канферэнцый, прыёму гасцей і турыстаў: канферэнц-зала, гасцініца, рэстаран.

Выдатныя мясціны, якія варта паглядзець у Міры

Пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх Калі вы наведваеце Мірскі замак, у лік іншых выдатных мясцін горада ўваходзяць: 

            • Яўрэйскі помнік ахвярам вайны і пахаванне
            • Гарадская плошча Міра і рынак
            • Рымска-каталіцкая царква Святога Мікалая (XVI-XVII стагоддзі)
            • Праваслаўная царква Троіцы (XVI стагоддзе)
            • Пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх

 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі