Ружанскі замак – помнік архітэктуры Беларусі пачатку XVII стагоддзя | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Ружанскі замак

Ружанскі замак

Палац Сапегаў у Ружанах
Палац Сапегаў у Ружанах

Палацавы комплекс у Ружанах – адзін з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць беларускім Версалем, належаў магутнай дынастыі Сапегаў. 

Гісторыя Ружанскага замка

Ружаны. Малюнак Напалеона Орды, ХІХ ст.Мястэчка Ружаны (сёння Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у канцы XV стагоддзя. Вядома, што да 1552 года яно належала роду Тышкевічаў. У тыя ж часы Ружаны славіліся вытворчасцю сукна і дываноў, мастацкіх паясоў, керамікі. Тут жа праходзілі вялікія кірмашы.

У 1598 годзе маёнтак Ружаны купіў знакаміты магнат і палітычны дзеяч, канцлер, адзін з аўтараў унікальнага зводу законаў – Статута Вялікага Княства ЛітоўскагаЛеў Сапега. Менавіта па яго загаду ў пачатку XVII стагоддзя тут пачалося грандыёзнае будаўніцтва. У Ружанах з'явіўся замак з трыма вежамі, які спалучае ў сабе рысы абароннай крэпасці і параднага палаца.

Леў СапегаУ XVII стагоддзі Ружанскі замак быў значным цэнтрам палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага. Тут вырашаліся многія дзяржаўныя пытанні, праходзілі прыёмы паслоў і каралёў.

Адзін з роданачальнікаў дынастыі  Ян Сапега прымаў у Ружанах караля Рэчы Паспалітай Сігізмунда Старога. Бывалі тут кароль Жыгімонт III Ваза, каралевіч Уладзіслаў (Уладзіслаў IV Ваза).

У вялікіх двухпавярховых падвалах замка захоўваліся дзяржаўная казна Вялікага Княства Літоўскага, арсенал, дзяржаўныя дакументы і архіў роду Сапегаў, запасы прадуктаў і бочкі з віном.

У другой палавіне XVII стагоддзя палац перажыў не лепшыя часы, быў разрабаваны і паўразбураны. Прычынай сталі міжусобіцы сярод мясцовай шляхты і Паўночная вайна.

Макет рэзідэнцыі ў РужанахУ 1770-я гады ўладальнік Ружанаў канцлер Аляксандр Сапега зноў адбудаваў рэзідэнцыю. Дзякуючы саксонскаму архітэктару Яну Самуэлю Бекеру непрыступны замак ператварыўся ў вытанчаны палац з садамі, паркамі, аранжарэямі.

Спалучаючы адразу два архітэктурныя стылі – барока і класіцызм – па хараству ён не ўступаў знакамітаму Версалю. Аднаўленчыя работы завяршыліся ў 1786 годзе.

Ружанскі палац у пачатку ХХ стагоддзяГордасцю Ружанскага палаца былі найбагацейшыя бібліятэка і карцінная галерэя, адзін з лепшых у Еўропе тэатраў. У яго трупе ігралі 60 артыстаў і 40 музыкантаў, а многія спектаклі ставіліся на французскай мове. Гледачом тут не раз бываў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Пасля паўстання 1831 года Ружанскія ўладанні былі канфіскаваны, а Сапегі перабраліся ў іншы маёнтак. Купец-арандатар арганізаваў у пакоях палаца ткацкую фабрыку, якая працавала тут да пачатку ХХ стагоддзя.

У гады Першай сусветнай вайны комплекс зноў быў разбураны, але найбольшы ўрон палацу нанесла Другая сусветная вайна. Захаваліся галоўны і ўсходні карпусы, брама і флігелі.

Ружанскі палац сёння

Ружанскі палац сённяЛетам 2008 года ў старадаўняй рэзідэнцыі Сапегаў пачаліся рэстаўрацыйныя работы і гістарычныя раскопкі.

На гэты час абноўлены цэнтральныя ўязныя варотыБрама, адноўлены бакавыя флігелі. І сёння Ружанскі замак часткова адкрыты для турыстаў.

Ва ўсходнім флігелі працуе музей "Палацавы комплекс Сапегаў", дзе можна ўбачыць аўтэнтычныя прадметы і элементы інтэр'еру. Адна з залаў прысвечана дынастыі Сапегаў, у галерэі праходзяць выстаўкі беларускіх мастакоў.

Свята "Ружанская брама"Згодна з дзяржаўнай праграмай "Замкі Беларусі" ў 2013-2018 гадах будзе праведзена рэстаўрацыя Усходняга (Тэатральнага) корпуса. У будучым у комплексе плануюць адкрыць гасцінічныя нумары, рэстаран, конны манеж.

З 2011 года на тэрыторыі палаца Сапегаў праходзіць штогадовае свята "Ружанская брама". Яго госці могуць азнаёміцца з мінулым рэзідэнцыі, наведаць экскурсіі, убачыць гістарычныя рэканструкцыі і выступленні артыстаў, пабываць на кірмашы народных майстроў.

Як дабрацца і дзе спыніцца

РужаныЗ Мінска ў Ружаны можна дабрацца на аўтамабілі. Большая часть дарогі будзе праходзіць па аўтамагістралі М1 (частка еўрапейскага маршруту E30). У Івацэвічах неабходна павярнуць на трасу Р44, якая вядзе ў Ружаны.

Таксама можна прыехаць на аўтобусе (шлях ад Мінска да Ружан зойме амаль 4 гадзіны) або поездзе (да Івацэвіч).

У гарадскім пасёлку ёсць адна невялікая гасцініца, але, магчыма, зручней прыехаць у Ружаны на дзень.

Выдатныя мясціны паблізу Ружанскага палаца

Акрамя палаца, у Ружанах ёсць і іншыя мясціны, якія заслугоўваюць увагі турыстаў:

Свята-Троіцкі касцёл

            • Свята-Троіцкі касцёл – пабудаваны 400 гадоў таму як радавы храм Сапегаў
            • царква Пятра і Паўла – помнік архітэктуры XVII стагоддзя
            • манастыр базыльян 
            • барочная сінагога XVIII стагоддзя
            • карчма XVIII стагоддзя
            • капліца Святога Казіміра XVIII стагоддзя

Яшчэ адна знакамітасць гарадка – Ружанская мэблевая фабрыка, заснаваная ў 1944 г. Адзін з яе вядомых брэндаў – тэатральныя крэслы, якія ўстаноўлены ў многіх залах Беларусі, Расіі.

Недалёка ад Ружан знаходзіцца Музей-сядзіба Тадевуша Касцюшкі і Косаўскі замак. Легенда гаворыць, што ў даўнія часы існаваў падземны ход, па якім за гадзіну можна было дабрацца з Ружанскага палаца ў Косаўскі.

Пружанскі палацыкУ лясным масіве "Ружанская пушча" на беразе маляўнічага возера Паперня размешчана адна з беларускіх здраўніцсанаторый "Ружанскі".

У раённым цэнтры Пружаны працуе музей "Пружанскі палацык" – адзіная ў Беларусі адноўленая сядзіба ХIХ стагоддзя ў стылі мадэрн. Таксама ў горадзе адкрыты сучасныя Водны палац з аквапаркам і Лядовая арэна.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі