Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ІII Минскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Мінскі міжнародны кінафестваль ''Лістапад''

Мінскі міжнародны кінафестываль ''Лістапад''


Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" - найбуйнейшы кінафорум, на які кожны год у Беларусі збіраюцца вядомыя рэжысёры, акцёры, аматары мастацтва cinema.

Урачыстае адкрыццё "Лістапада"Праграма Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" - багатая і ўнікальная. Секцыі гульнявога і дакументальнага кіно прадстаўляюцца ў рамках асноўнага конкурсу і конкурсу маладога кіно, праходзіць конкурс дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік". Таксама ММКФ дорыць шырокую праграму пазаконкурсных і рэтраспектыўных паказаў, сустрэчы, майстар-класы, выставы і вернісажы.

На кінафестывалі ў Мінску можна ўбачыць толькі лепшае кіно! У асноўны конкурс ММКФ "Лістапад" запрашаюцца фільмы-ўдзельнікі і прызёры самых прэстыжных кінафестываляў свету. Конкурс маладога кіно прадстаўляе калекцыю дэбютных работ аўтараў, якія ўжо заваявалі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў.

Гісторыя фестывалю

Першы ганаровы старшыня фестывалю "Лістапад", народны артыст Беларусі і СССР Расціслаў ЯнкоўскіПершы кінафорум "Лістапад" прайшоў у Мінску ў 1994 годзе, і да 2002 года насіў назву Міжнародны кінафестываль краін СНД і краін Балтыі. Свой вердыкт выносілі тры журы: кінематаграфістаў, журналістаў і гледачоў. Самую высокую ацэнку на дэбютным фестывалі ў 1994 годзе атрымаў фільм "Ганна. З 6 да 18" Мікіты Міхалкова.

У 1996 годзе галоўнай узнагародай кінафестывалю стаў прыз глядацкіх сімпатый, але з 2010 года пераможцаў зноў вызначае прафесійнае журы.

У 2001 годзе ўпершыню ўрачыстае адкрыццё "Лістапада" прайшло на галоўнай канцэртнай пляцоўцы краіны - у Палацы Рэспублікі, што пасля стала добрай традыцыяй.

Чырвоная дарожка "Лістапада"У 2009 годзе ўпершыню на адкрыццё і закрыццё фестывалю прадаваліся квіткі.

У 2011 годзе ММКФ упершыню прайшоў у новым статусе. Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсераў FIAPF прадаставіла "Лістападу" часовую акрэдытацыю FIAPF.

У 2013 годзе пасля заканчэння выпрабавальнага тэрміну Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) у знак прызнання высокай якасці арганізацыі. Фестываль папоўніў спіс самых прэстыжных кінафорумаў свету, у ліку якіх – сусветна вядомыя Берлінскі, Венецыянскі, Канскі, Манрэальскі і Маскоўскі фестывалі.

Журы і прызы "Лістапада"

Узнагароджанне пераможцаў кінафестывалю "Лістапад"На ММКФ "Лістапад" працуе шэсць саставаў міжнароднага журы, кожны з якіх вызначае пераможцаў і ўручае прызы ў намінацыях. Самыя ганаровыя ўзнагароды фестывалю - гран-пры "Золата Лістапада" ("За лепшы фільм"), "Серабро Лiстапада" ("Фільм як з'ява мастацтва", прысуджае Міжнароднае журы кінапрэсы), "Бронза Лiстапада" (прыз глядацкіх сімпатый за лепшы гульнявы фільм ).

Прэстыжныя ўзнагароды ўручаюцца ў конкурсах дакументальнага кіно, конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік".

Заснаваны таксама Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка "За гуманізм і духоўнасць у кіно".

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016

ХХIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" прайшоў у беларускай сталіцы з 4 па 11 лістапада. Творчы дэвіз форуму-2016 – "Насустрач натхненню". Нагадаем, па даўняй традыцыі ММКФ яго слоган і візуальнае афармленне абнаўляюцца кожны год: напрыклад, у 2015 гледачы атрымлівалі "Задавальненне для вачэй", у 2014 – глядзелі "Такое рознае кіно", у 2013 – шукалі ісціну пад дэвізам "In kino veritas"... У цяперашнім варыянце слогана арганізатары ўвасобілі адну з галоўных задач кіно як мастацтва – візуальнае збліжэнне і стасункі аўтараў і гледачоў, якія ў пошуках натхнення рухаюцца насустрач адзін аднаму.

Канцэптуальная ідэя "Лістапада"-2016 атрымала і новае графічнае ўвасабленне. Дарэчы, аўтарам фестывальнага постара і эксклюзіўнага афармлення кінафоруму ўжо шэсць гадоў запар з'яўляецца беларускі мастак Аляксандр Камянец.

На гэты раз у цэнтры ўвагі – сілуэт чалавека на кінаэкране, створаны ў стылі сюррэалістычных палотнаў Рэнэ Магрыта. Интрыгуючы вобраз можна трактаваць і як аўтара ў пошуках натхнення, адказаў на вечныя пытанні, і як гледача, які ідзе насустрач кіно.

Праграма "Лістапада"-2016 уключаў больш як 160 карцін з 52 краін: сусветныя прэм'еры, ігравыя і дакументальныя стужкі, дэбютныя работы маладых фільммейкераў, нацыянальныя рэтраспектывы, пазаконкурсныя паказы... Адкрыла фестываль прэм'ера расійскага альманаха "Пецярбург. Толькі па любві", а фільмам закрыцця стала карціна польскага рэжысёра Анджэя Вайды "Астаткавыя выявы".

Галоўнай інтрыгай аднаго з вядучых еўрапейскіх форумаў стаў асноўны конкурс ігравога кіно, у якім прынялі ўдзел 11 карцін, адабраных з амаль 800 прэтэндэнтаў. Журы ўзначаліў вядомы грузінскі рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст Заза Урушадзэ, які ў 2012 годзе прадставіў на мінскім фестывалі карціну "Апякун", а ўжо ў 2015-м яго фільм "Мандарыны" намініраваўся на прэміі "Оскар" і "Залаты глобус".

Асаблівай увагі заслугоўваў пяты ў гісторыі фестывалю конкурс нацыянальных кінашкол, які прайшоў у фармаце майстар-класа і сабраў маладых рэжысёраў – студэнтаў і выпускнікоў вядучых кінаакадэмій свету, творчых майстэрань, а таксама вучняў мэтраў дакументальнага кіно з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Венгрыі, Бельгіі і Партугаліі.

Пазаконкурсная праграмма "Львы, мядзведзі, пальмавыя галіны" парадавала аматараў cinema актуальнымі навінкамі, у ліку якіх фільмы-прызёры Канскага, Берлінскага і Венецыянскага кінафестываляў: "Мора ў агні", "Я, Дэніел Блэйк" и "Жанчына, якая пайшла"… Сярод фаварытаў арганізатары называлі апошнія карціны майстроў аўтарскага кіно – Кена Лоўча, Джанфранка Розі і Лаўрэнція Дыяса.

Праект "Кіно перамен", які аб'яднаў дакументалістаў з розных краін у імкненні паказаць свет у пераломныя гістарычныя перыяды, упершыню адбыўся ў рамках пазаконкурснай праграмы фестывалю. Гледачоў чакалі фільмы сучасных рэжысёраў, сярод іх – Анджэй Вайда, Павел Лазіньскі, Барташ Канопка, Ірына Волах…  

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі