Беларускі цырк. Цырк у Беларусі. Цыркавое мастацтва Беларусі | Belarus.by
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Беларускі цырк

Беларускі цырк

Балет Беларускага дзяржаўнага цырка
Балет Беларускага дзяржаўнага цырка

Цыркавое мастацтва ў Беларусі развіваецца з канца XIX стагоддзя. Але яшчэ да з'яўлення цырка ў Мінску па беларускіх гарадах гастраліравалі балаганы з Еўропы.

Першае выступленне прафесійнага цырка ў Беларусі  - аўстрыйскай трупы Карла Гіне - адбылося летам 1853 года ў Траецкім прадмесці Мінска.

Першы ў Беларусі стацыянарны драўляны "Цырк братоў Нікіціных" на 800 месц адкрыўся 16 лістапада 1884 года ў Мінску. З-за няўдалага размяшчэння - будынак узвышаўся над храмамі Саборнай плошчы - яго неаднаразова перамяшчалі па горадзе.

На мінскім манежы выступалі сусветна вядомыя артысты: С.Чынізелі, Анатоль Дураў, Іван Паддубны, Іван Заікін, браты Нікіціны, Фероні, Хук, Труцы. У 1930 годзе ў Гарадскім садзе (цяпер парк імя Горкага) на базе цырка ўзвялі шапіто на 1200 месц.

У час Вялікай Айчыннай вайны мінскі цырк быў разбураны, а ў 1946 годзе адноўлены на ранейшым месцы.

Сёння ў Беларусі дзейнічаюць два цыркі:

  • Беларускі дзяржаўны цырк у Мінску
  • Гомельскі дзяржаўны цырк

Беларускі дзяржаўны цырк

Мінскі цыркКаменны будынак Мінскага цырка стаў першым стацыянарным зімовым цыркам у СССР. Рашэнне аб яго ўзвядзенні прынялі ў 1952 годзе ў знак прызнання ўкладу беларускага народа ў перамогу і аднаўленне краіны пасля вайны.

Будаўніцтва вялося з 1954 па 1958 год. Гэта быў самы вялікі і прыгожы цырк, прыстасаваны для паказу ўсіх жанраў - ад водных феерый да грандыёзных паветраных нумароў.

Першая прэм'ера адбылася 11 лютага 1959 года. Гэта дата лічыцца днём нараджэння сучаснага Беларускага цырка. Тады ж створаны першы цыркавы беларускі калектыў. Першы дырэктар Мінскага цырка Барыс Кабішчар кіраваў ім 20 гадоў.

З 1996 года болей за 15 гадоў Белдзяржцырк узначальвала дырэктар і мастацкі кіраўнік Таццяна Бандарчук - народная артыстка Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

У 2008-2010 гадах была праведзена грандыёзная рэканструкцыя Белдзяржцырка, пасля якой мінская арэна стала адной з лепшых у Еўропе і свеце. Тут ёсць асноўны і рэпетыцыйны манежы, балетная зала, зручныя памяшканні для жывёл, ветлячэбніца. Галоўны манеж цырка мае дадатковыя арэны: паркет для выступленняў танцавальных пар, арэну для светлавых шоу, рызінавую арэну для работы з жывёламі.

У 2013 годзе дырэктарам Белдзяржцырка стаў Уладзімір Шабан, а мастацкім кіраўніком - рэжысёр-пастаноўшчык, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў Вітаўтас Грыгалюнас.

Белдзяржцырк - адзіны цырк у свеце, размешчаны ў цэнтры сталіцы дзяржавы, на цэнтральным праспекце.

БелдзяржцыркСёння Беларускі дзяржаўны цырк:

 * cтварае ўласныя пастаноўкі і прадстаўляе першы нацыянальны калектыў "Зоркі Беларусі" ў розных краінах свету
* арганізоўвае гастролі міжнародных цыркавых праграм на мінскім манежы

Артысты Белдзяржцырка з'яўляюцца ўладальнікамі прэстыжных узнагарод прафесійных конкурсаў і фестываляў. Сярод іх:

  • Міжнародны цыркавы фестываль Saint-Paul-les-Dax у Францыі
  • Міжнародны цыркавы фестываль "Цырк Куба"
  • Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Іжэўску
  • Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Будапешце
  • Фестываль CHIGAY Asias Grandest Street & Floats Parade ў Сінгапуры

У 2011 г. дырэктар Белдзяржцырка Таццяна Бандарчук упершыню з прадстаўнікоў Беларусі ўвайшла ў склад журы сусветна вядомага Міжнароднага цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла.

Артысты Белдзяржцырка на фестывалі ў Монтэ-КарлаУ 2013 г. па запрашэнні княжацкай сям'і Манака - прынцэсы Стэфаніі, князя Альберта і княгіні Шарлін - Таццяна Бандарчук і рэжысёр-пастаноўшчык Белдзяржцырка Серж Бандарчук выступілі ў ролі пастаноўшчыкаў шоу фестывалю. Балет Беларускага цырка ўпрыгожваў усю праграму форуму: адкрыццё, конкурсныя шоу, закрыццё. Серж Бандарчук і артысты балета атрымалі спецыяльныя ўзнагароды ад прынцэсы Стэфаніі за прафесійную пастаноўку і лепшыя касцюмы.

Упершыню ў гісторыі Беларускага дзяржаўнага цырка з 15 лютага па 15 мая 2013 года мінскі манеж прапанаваў увазе сенсацыйнае шоу пераможцаў Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва ў Манака - "У гасцях у фестывалю ў Монтэ-Карла".

Гомельскі дзяржаўны цырк

Першы цырк у Гомелі быў адкрыты прадпрымальнікам Слабодавым у 1890 годзе і карыстаўся вялікай папулярнасцю. Тут выступалі славутыя артысты: К. Муміно, Л. Дэвінье, "Рускі калізей" Ф. Дурава, кітайска-японская трупа Далай-Ламы, цырк "Дэкаданс", А. Лапіяда.

У гісторыю сусветнага цырка ўвайшлі вядомыя артысты з Гомеля:

  • адна з першых савецкіх ілюзіяністак Клеа Дораці (Клаўдзія Георгіеўна Карасік)
  • выканаўца рэкордных скачкоў у сусветна вядомай групе акрабатаў "Акіянас" Павел Мар'янкаў
  • стваральнік унікальнага нумара "Паветраны палёт з амартызатарамі" Анатоль Вязаў
  • папулярная клаўнэса Ірыска (Ірына Асмус)

Гомельскі дзяржаўны цыркЦяперашні будынак цырка футурыстычнага сілуэта на 1544 месцы пабудаваны ў 1972 годзе. Перад цыркам устаноўлены помнік знакамітаму клоўну Карандашу (Міхаіл Мікалаевіч Румянцаў).

Генеральны дырэктар і мастацкі кіраўнік Гомельскага цырка - заслужаны дзеяч культуры Беларусі Якаў Лабовіч.

 

 

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі