Плошча Перамогі ў Мінску, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Плошча Перамогі ў Мінску

Плошча Перамогі ў Мінску

Вячэрні Мінск. Плошча Перамогі
Вячэрні Мінск. Плошча Перамогі

Плошча Перамогі ў Мінску – памятнае месца ў гонар подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Гісторыя мінскай плошчы Перамогі

Плошча Перамогі знаходіцца на праспекце Незалежнасці.

У 1954 г. у цэнтры плошчы быў устаноўлены велічны помнік воінам Чырвонай Арміі і партызанам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны – манумент Перамогі – абліцаваны шэрым гранітам абеліск вышынёй амаль 40 метраў. Чатыры грані пастамента абеліска аформлены бронзавымі гарэльефамі, створанымі беларускімі скульптарамі:

  • 9 мая 1945 года (А.Бембель)
  • Партызаны Беларусі (А.Глебаў)
  • Слава загінуўшым героям (З.Азгур)
  • Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны (С.Селіханаў)

Абеліск вянчае выява ордэна Перамогі.

3 ліпеня 1961 года каля падножжа абеліска запалены Вечны агонь.

Плошча Перамогі сёння

Цяпер плошча Перамогі ў Мінску з'яўляецца месцам, куды прыходзяць ушанаваць памяць мільёнаў загінуўшых у час Другой сусветнай вайны. Многія пары маладых прыязджаюць да манумента Перамогі, каб ускласці кветкі да Вечнага агню.

Пад зямлёй манумент акружаны кальцавой абходнай галерэяй, якая пераходзіць у круглую мемарыяльную залу, прысвечаную памяці загінуўшых у гады вайны герояў. У цэнтры вянок з мастацкага шкла з  падсветам знутры – сімвал Вечнага агню памяці.

Плошчу акружаюць будынкі, узведзеныя ў 50-я гады XX ст.

На плошчы Перамогі знаходзіцца галоўны ўваход у Парк імя М.Горкага – папулярнае месца адпачынку.

Як дабрацца да плошчы Перамогі ў Мінску і дзе спыніцца

Плошчу Перамогі можна ўбачыць у час прагулкі ў цэнтры Мінска.

Прама на плошчы размешчана станцыя метро, якая так і называецца – «Плошча Перамогі».

Як праехаць на плошчу Перамогі ад месца вашага пражывання, можна ўдакладніць у персаналу гасцініцы.

У Мінску шмат гасцініц – ад раскошных пяцізоркавых атэляў новай пабудовы да бюджэтных, цэны ў якіх пачынаюцца ад 30 долараў ЗША.

Выдатныя мясціны паблізу плошчы Перамогі ў Мінску

У Мінску мноства мясцін, якія цікава наведаць:

  • Сабор Святога Пятра і Паўла
  • Востраў слёз – мемарыял у памяць аб беларусах, якія загінулі ў час вайны ў Афганістане ў 1979–1989 гадах
  • Парк Горкага – самы вялікі парк у Мінску, размешчаны на беразе ракі Свіслач.

Аднадзённыя экскурсіі з Мінска:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі