Мінск-Арэна | Belarus.by
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Архітэктура | Мінск-Арэна

Мінск-Арэна

Мультыфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна"
Мультыфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна"

"Мінск-Арэна" – адзін з буйнейшых і высокатэхналагічных культурна-спартыўных комплексаў Еўропы, выдатны прыклад сучаснай архітэктуры Беларусі.

У маі 2014 года "Мінск-Арэна" стала галоўнай пляцоўкай першынства планеты па хакею. Сёння вялікі мультыфункцыянальны комплекс аб'ядноўвае:

  • Арэну (лядовы палац, які ўмяшчае не менш за 15 тысяч гледачоў)
  • Веладром (адзін з лепшых у Еўропе)
  • Канькабежны стадыён (першая ў Беларусі крытая канькабежная пляцоўка)шматузроўневую стаянку

Комплекс "Мінск-Арэна"

Будаўніцтва "Мінск-Арэны"Будаўніцтва "Мінск-Арэны" пачалося вясной 2006 года. Кожны дзень на будаўнічай пляцоўцы было задзейнічана каля 2000 чалавек.

Урачыстае адкрыццё "Мінск-Арэны" з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбылося 30 студзеня 2010 года ў рамках 2-га Матчу Зорак КХЛ. Новую пляцоўку ў беларускай сталіцы апрабавалі лепшыя хакеісты планеты, якія выйшлі на лёд у складзе каманд Яраміра Ягра і Аляксея Яшына.

На адкрыццё  прыехалі і легенды сусветнага хакея Вячаслаў Фяцісаў, Уладзіслаў Траццяк, Уэйн Грецкі, Марк Месье, прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель.

Аўтары праекта "Мінск-Арэны"Першы хакейны матч з тэставым запаўненнем трыбун на 15 000 чалавек прайшоў крыху раней – 26 сненжя 2009 г. А 4 сакавіка 2012 года ўстаноўлены рэкорд наведвальнасці "Мнск-Арэны": гала-канцэрт Чэмпіянату свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў  убачылі 17 100 гледачоў.

Аўтары праекта "Мінск-Арэны" – творчы калектыў архітэктараў Валерый Куцко, Уладзімір Будаеў, Аляксандр Ніціеўскі, Анатоль Шабалін. Стваральнікі буйнейшага спартыўна-культурнага комплексу краіны ўдастоены звання лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2012 года.

План "Мінск-Арэны"

Па сваіх маштабах і мультыфункцыянальнасці, архітэктуры і дызайну, тэхнічнай складанасці і аснашчэнню "Мінск-Арэна" – унікальны для нашай краіны комплекс, самы вялікі і высокатэхналагічны.

На пляцоўках мінскага комплексу могуць праводзіцца спаборніцтвы ў больш як 25 відах спорту.

Спартыўна-культурнае збудаванне "Арэна"

Лядовая АрэнаГалоўная пляцоўка комплексу – лядовая Арэна, дзе праходзяць хакейныя матчы і іншыя спаборніцтвы, канцэртныя шоу, форумы.

Схема глядацкіх месц зручная для гасцей. У комплексе 4 трыбуны – A, B, C, D – і 4 асобныя выхады. Акрамя таго, перамясціцца з адной трыбуны ў другую можна па прасторных калідорах.

На верхнім ярусе Арэны размешчаны каментатарскія кабіны, ніжэй – 42 зашклёныя VIP-ложы, якія могуць прыняць да 700 гасцей. Таксама на трыбуне А знаходзяцца 2 урадавыя і 1 прэзідэнцкая ложы.

Канструкцыя сцэнічнай пляцоўкі "Мінск-Арэны"У цэнтры лядовай арэны – хакейная каробка еўрапейскага стандарту 60 на 30 м.

Вантавы дах Арэны – здольны вытрымаць да 120 тон і пры гэтым надзвычай лёгкі для такіх маштабаў – зроблены па ўпершыню рэалізаванай у Беларусі сучаснай французскай тэхналогіі. Асаблівыя датчыкі 24 гадзіны ў суткі праводзяць маніторынг напружання тросаў, перадаючы інфармацыю спецыялістам комплексу і французскім партнёрам.

Пад купалам вісіць самы цяжкі ў Еўропе – 18 тон – восьмігранны "медыякуб" з плазменнымі экранамі.

Буйнейшая пляцоўка Еўропы "Мінск-Арэна"Для падрыхтоўкі пляцоўкі сусветнага ўзроўню выкарыстоўваецца высокатэхналагічнае лядовае абсталяванне. А дзякуючы сістэмам клімат-кантролю балельшчыкам не холадна нават на самых першых радах каля лёду.

Акрамя таго, у "Мінск-Арэне" рэалізаваны самыя перадавыя тэхналогіі, якія пашыраюць яе мультыфункцыянальныя магчымасці. Напрыклад, для ўстаноўкі сцэны або стварэння дадатковай прасторы (на канцэртах, спартыўных і эстрадных шоу) трыбуны ніжняга яруса з металічнымі прыступкамі (блітчары) трансфармуюцца і прыбіраюцца пад бетонныя прыступкі.

Спартыўнае збудаванне "Канькабежны стадыён"

Спартыўнае збудаванне "Канькабежны стадыён"Падземны пераход звязвае Арэну з Канькабежным стадыёнам. Гэта першая ў Беларусі крытая лядовая пляцоўка з 400-метровай бегавой дарожкай (шырыня – 9,5 м).

Тут жа знаходзяцца дзве трэніровачныя хакейныя каробкі еўрапейскага і канадскага стандартаў (60×30 і 60×28 м), дзве дарожкі для кёрлінга.

На стадыёне ўстаноўлена абсталяванне, якое дае магчымасць рэгуляваць тэмпературу лёду на розных участках для розных відаў спорту – фігурнага катання, кёрлінга, хакея, скораснага бегу на каньках.

Міжнародныя спаборніцтвы па хуткасным бегу на канькахЛядовы трэк "Мінск-Арэны" нярэдка становіцца месцам трэніровачных збораў для канькабежцаў з Галандыі, Расіі, Казахстана, Эстоніі, Украіны. Тут праходзілі афіцыйныя трэніроўкі Чэмпіянату свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў.

Трыбуны стадыёна могуць прыняць 3 000 гасцей.

Спартыўнае збудаванне "Веладром"

Спартыўнае збудаванне "Веладром"З удзелам нямецкіх спецыялістаў, якія распрацоўвалі такія праекты ў многіх краінах свету, у Мінску пабудаваны адзін з лепшых велатрэкаў Еўропы.

Акрамя таго, цэнтральнае ядро мінскага Веладрома прыстасавана для заняткаў іншымі відамі спорту (бадмінтон, настольны тэніс, міні-футбол, баскетбол, валейбол).

Трыбуны разлічаны на 2 000 гледачоў.

Інфраструктура "Мінск-Арэны"

Гледачы і госці комплекса "Мінск-Арэна""Мінск-Арэна" – не толькі маштабны, але і вельмі камфортны комплекс. Для спартсменаў тут абсталяваны зручныя раздзявалкі, спартыўныя і трэнажорныя залы, медыка-аднаўленчы цэнтр, памяшканні допінг-кантролю.
 
Гледачы і госці могуць наведаць кафэ і рэстараны, зоны адпачынку з канапамі і тэлевізарамі, масажныя і касметалагічныя кабінеты. У комплексе працуе лабараторыя электрафізічных вымярэнняў. Для маленькіх гасцей адкрыты дзіцячы пакой.

Для наведвальнікаў грандыёзнага спартыўна-культурнага збудавання праводзяцца групавыя экскурсіі. Тут вы даведаецеся пра ўнікальныя асаблівасці праекта і гісторыю ўзвядзення "Мінск-Арэны", пабываеце на Алеі спартыўнай славы, пачуеце эксклюзіўную інфармацыю аб маючых адбыцца падзеях, наведаеце сувенірныя кіёскі. 

Кошт экскурсіі:

  •  Br2 – для 1 чалавека 
  •  Br16 – мінімальны кошт для групы (1-8 чалавек)

Інфраструктура "Мінск-Арэны"У "Мінск-Арэне" адкрыты не маючыя аналагаў у Беларусі пакоі горнага паветра (сумяшчаюць трэнажорныя залы і зоны адпачынку). Іх паслугамі могуць скарыстацца не толькі спартсмены, але і ўсе жадаючыя. Тут жа ў хуткім часе з'явяцца штучныя саляныя пячоры.

Комплекс "Мінск-Арэна" з'яўляецца зонай, свабоднай ад курэння.

У вестыбюлях абсталяваны 54 гардэробы: пасля заканчэння мерапрыемства 15 000 гледачоў могуць пакінуць комплекс на працягу 40 мінут.

Купіць білеты на спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы можна ў касах "Мінск-Арэны" і білетных кіёсках горада.

"Мінск-Арэна" – месца правядзення буйных турніраў

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта БеларусіНа льду "Мінск-Арэны" – дамашняй пляцоўкі ХК "Дынама" і арэны КХЛ – праходзяць буйныя матчы і спаборніцтвы. Сярод іх і Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

З кожным годам МКСК "Мінск-Арэна" заваёўвае папулярнасць як пляцоўка топавых міжнародных турніраў па розных відах спорту: 

Шоу і канцэрты ў "Мінск-Арэне"

Міжнародны дзіцячы конкурс "Еўрабачанне" у МінскуБуйнейшая пляцоўка Еўропы, якая ўмяшчае 15 тысяч гледачоў, часта становіцца цэнтрам культурнага жыцця Беларусі. У афішы "Мінск-Арэны" – канцэрты і шоу,  буйныя выстаўкі і форумы. 

У лістападзе 2010 года "Мінск-Арэна" прымала міжнародны дзіцячы конкурс "Еўрабачанне".

На сцэне комплексу выступалі сусветныя зоркі: Rammstein, Scorpions, Limp Bizkit, Элтан Джон, Стынг, Джо Кокер, Хасэ Карэрас, Шакіра, Джэніфер Лопес, Depeche Mode.

У 2013 г. "Мінск-Арэна" ўпершыню стала пляцоўкай Міжнароднага аўтасалона "Мотаршоу".

Бяспека ў "Мінск-Арэне"

За бяспеку наведвальнікаў унутры "Мінск-Арэны" адказвае ўльтрасучасная сістэма, распрацаваная ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі і рэкамендацыямі.

Сістэма кантролю на ўваходзе ў "Мінск-Арэну" – электронная. Кожны глядач павінен прыкласці білет да сканіруючага ўстройства, дзе фіксуюцца час прыходу і месца на трыбуне. Далей усе госці комплексу праходзяць праз рамкі металашукальнікаў.

Як дабрацца да "Мінск-Арэны"

Комплекс "Мінск-Арэна"МКСК "Мінск-Арэна" знаходзіцца ў канцы адной з галоўных гарадскіх магістралей Мінска. Адрас – праспект Пераможцаў, 111.

Дабрацца зручна на аўтобусах №1 ("Вакзал – Вяснянка", з цэнтра горада) і 44, тралейбусах № 10 і 28, маршрутных таксі. Прыпынак – "Мінск-Арэна".

Для ўладальнікаў асабістых аўто вакол комплексу абсталяваны некалькі парковак: шматузроўневая (на 1080 машына-месц) размешчана за Веладромам, плоскасная (на 300 машына-месц) – насупраць трыбуны В Арэны. Пры правядзенні мерапрыемстваў разавы ўезд на паркінгі – Br3.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі