Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Sep 2013

Лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2012 года сталі 16 чалавек

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2012 года сталі 16 чалавек. Указ нумар 401 "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2012 года" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам прысуджаны тры прэміі ў галіне навукі і тэхнікі і тры прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за работы, якія характарызуюцца навуковай навізной і маюць значную эканамічную эфектыўнасць або сацыяльную значнасць для Беларусі, а таксама атрымалі шырокае прызнанне беларускай і міжнароднай грамадскасці.

Міхаіл Арцем'еў, Анатоль Лесніковіч і Алег Івашкевіч Дзяржаўнай прэміяй у галіне навукі і тэхнікі адзначаны цыкл работ "Новыя неарганічныя злучэнні і матэрыялы на аснове мікра- і нанаразмерных часціц: атрыманне, уласцівасці, прымяненне". Ён мае высокую навуковую каштоўнасць і змяшчае вынікі сусветнага ўзроўню навізны, атрыманыя за 35-гадовы перыяд даследаванняў. Аўтарамі Міхаілам Арцем'евым, Анатолем Лесніковічам і Алегам Івашкевічам упершыню сінтэзаваны больш як 100 новых злучэнняў, якія знайшлі прымяненне ў розных галінах і ў розных краінах свету.

Леанід Танін, Пётр Майсеенка і Мікалай МакарэвічГэтай прэміі таксама ўдастоена работа "Распрацоўка і шырокамаштабнае ўкараненне нацыянальных сродкаў абароны дакументаў, каштоўных папер і асабліва каштоўных аб'ектаў на аснове галаграфічных метадаў". Аўтарамі Леанідам Таніным, Пятром Майсеенкам і Мікалаем Макарэвічам распрацаваны і ўкаранёны нацыянальныя надзейныя сродкі абароны ад падробкі каштоўных папер, яны маюць сусветны прыярытэт. Навуковая каштоўнасць гэтай работы заключаецца ў развіцці фізічных прынцыпаў і распрацоўцы ўнікальных галаграфічных тэхналогій, якія з'яўляюцца бясспрэчным дасягненнем беларускіх вучоных і інжынераў.

Акрамя таго, дзяржаўнай прэміяй у галіне навукі і тэхнікі заахвочана работа "Распрацоўка і асваенне вытворчасці спецыяльных колавых шасі і цягачоў чацвёртага пакалення ваенна-тэхнічнага і двайнога прызначэння". Аўтары работы Андрэй Галавач, Юрый Нікалаеў і Яўген Гарко стварылі аснову для арганізацыі ў Беларусі ўласнай вытворчасці спецыяльных колавых шасі і цягачоў, якія істотна пераўзыходзяць па сваіх характарыстыках машыны папярэдняга пакалення.

Cпектакль "Пінская шляхта"Дзяржпрэміяй ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры адзначаны спектакль "Пінская шляхта" па п'есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Творчы калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стварыў спектакль, які стаў выдатнай з'явай у тэатральным жыцці краіны, якая стала яркім ўвасабленнем класікі сучаснымі сцэнічнымі сродкамі. Гэтая пастаноўка атрымала высокую ацэнку і прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Прэмія прысуджана народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву, мастаку-пастаноўшчыку Вользе Мацкевіч і кампазітару Андрэю Зубрычу.

Ніна ШарубінаЗа выдатныя дасягненні вакальнага і выканаўчага майстэрства дзяржаўнай прэміі ўдастоена артыст-вакаліст - вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Ніна Шарубіна. Артыстка, якая валодае голасам рэдкага тэмбру, за кароткі час стала вядучай салісткай тэатра оперы і балета, дэманструючы цудоўны вакал, віртуозную пеўчую тэхніку і талент драматычнай актрысы. Яе творчасць з'яўляецца вышэйшым дасягненнем беларускага мастацтва апошняга часу.

Валерый Куцко, Уладзімір Будаеў і Анатоль ШабалінДзяржаўнай прэміяй за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск- Арэна" адзначаны аўтарскі калектыў у складзе Валерыя Куцко, Уладзіміра Будаева і Анатоля Шабаліна, які стварыў найбуйнейшы спартыўна-культурны аб'ект на тэрыторыі краіны, па свайму маштабу, інжынернаму і мастацкаму вырашэнню параўнальны з лепшымі ўзорамі сучаснай сусветнай архітэктуры.

Прыняцце ўказа сведчыць аб высокай ацэнцы і прызнанні дзяржавай заслуг выдатных людзей Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай навукі, культуры і мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі