Чыжоўка-Арэна | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Архітэктура | Чыжоўка-Арэна

Чыжоўка-Арэна


"Чыжоўка-Арэна" – другая па велічыні пасля "Мінск-Арэны" лядовая пляцоўка Беларусі, пабудаваная да ЧС па хакеі-2014. Гэта не толькі адзін з буйнейшых спартыўных аб’ектаў краіны, але і ўніверсальны комплекс для актыўнага адпачынку і забаў.

У час чэмпіянату свету па хакеі "Чыжоўка-Арэна" прыняла 30 матчаў, у тым ліку два чвэрцьфіналы.

Праект комплексу

Праект комплексу "Чыжоўка-Арэна"Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс "Чыжоўка-Арэна" размешчаны на паўднёвым усходзе сталіцы ў маляўнічай мясціне на тэрыторыі парку імя 900-годдзя Мінска.

У аснове праекта архітэктара Марата Гроднікава – вобраз дзвюх кропель вады, якія нібы перацякаюць адна ў адну: сучасны будынак са шкла і металу гарманічна ўпісваецца ў прыродны ландшафт Чыжоўскага вадасховішча

Матч Беларусь-Францыя ў рамках Х Каляднага турніру"Чыжоўка-Арэна" афіцыйна адкрылася 25 снежня 2013 г., а ў студзені 2014-га ўпершыню прымала матчы вялікай падзеі – Х Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

Сёння гэта ўніверсальны комплекс для топавых спартыўных падзей і вялікіх забаўляльных шоу, трэніровак спартсменаў і актыўнага адпачынку аматараў, прыемнага адпачынку і шопінгу.

Акрамя таго, "Чыжоўка-Арэна" – дамашняя пляцоўка ХК "Юнацтва-Мінск".

План Чыжоўка-Арэны

У маштабны комплекс, пабудаваны з улікам сусветнага вопыту і стандартаў Міжнароднай федэрацыі хакея, уваходзяць:

  • Вялікая арэна (агульная плошча 39 073, 27 м²)
  • Малая арэна (19 452 м²)
  • Агульная зона (9 344 м²), дзе знаходзіцца цэнтр адпачынку і забаў 

Вялікая арэна

Вялікая арэнаВялікая арэна  выкарыстоўваецца для правядзення хакейных турніраў і вялікіх матчаў, спаборніцтваў па фігурным катанні і шорт-трэку, пры неабходнасці трансфармуецца ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, адзінаборстваў, цяжкай атлетыкі і гімнастыкі, а таксама выставак, канцэртаў і шоу.

Лядовая пляцоўка (30×60 м) з плаваючай бартавой сістэмай спраектавана па ўзоры большасці арэн клубаў НХЛ. Дзякуючы амартызуючым бортам сніжана рызыка траўміравання ігракоў.
 
Умяшчальнасць трыбун Вялікай арэны – 8 807 чалавек, акрамя таго, паміж партэрам і верхнім узроўнем знаходзяцца 43 VIP-ложы на 500 месц.

На кожным узроўні ёсць абходныя галерэі (балконы), якія выкарыстоўваюцца як аглядныя пляцоўкі.

У Вялікай арэне абсталяваны 2 раздзявалкі з выхадам на лёд, 5 турнірных раздзявалак з сумежнымі памяшканнямі, экіпіровачны цэнтр, станцыя антыдопінгавага кантролю і пункт першай дапамогі, спецыяльны кабінет для відэаарбітра ўзяцця варотаў з сістэмай "відэагол".

Малая арэна

Трэніроўка юных хакеістаў ХК "Юнацтва-Мінск"Малая арэна прызначана для прафесійных трэніровак і спаборніцтваў спартсменаў, а таксама масавага катання на каньках.

Акрамя лядовай пляцоўкі, тут ёсць 15 раздзявалак для юніёрскіх хакейных каманд, аднаўленча-аздараўленчы цэнтр (з 3 саўнамі), 2 спартыўныя залы і адміністрацыйныя памяшканні.

Дзякуючы блітчэрам (рассоўным трыбунам) глядзельная зала ўмяшчае да 1000 гасцей.

У Малой арэне адкрыты ўніверсальная спартыўная зала (30х72 м) для трэніровак і спаборніцтваў спартсменаў, а таксама трэніровачныя залы, залы фітнесу і аэробікі для аматараў актыўнага ладу жыцця.

Інфраструктура "Чыжоўка-Арэны"

У рэкрэацыйнай зоне комплексу размешчаны:

  • прэс-цэнтр (100 чалавек)
  • 2 канферэнц-залы (на 50 і 70 чалавек)
  • 2 залы відэапраглядаў
  • электронная бібліятэка
  • разлікова-касавы цэнтр
  • рэстараны з маляўнічым відам на Чыжоўскае вадасховішча
  • кафэ і міні-бары

Таксама тут знаходзіцца буйнейшы культурна-забаўляльны цэнтр для жыхароў і гасцей горада, які змяшчае саўны, залы з гульнявымі аўтаматамі, боўлінг і біяльрдны клуб.

На трэцім паверсе "Чыжоўка-Арэны" працуе вялікі гандлёвы цэнтр з магазінамі  беларускіх брэндаў, павільёнамі вялікіх універмагаў Мінска, моднымі буцікамі. Тут жа адкрыты кіёскі, дзе можна купіць сувеніры, у тым ліку з сімволікай чэмпіянату.

Каб трапіць у гандлёвы пасаж, аматарам шопінгу не трэба ісці праз увесь комплекс – прадугледжаны асобны ўваход праз вежы.

"Чыжоўка-Арэна" стваралася як максімальна камфортны аб’ект для спартсменаў і гасцей. Адна з архітэктурных навацый у тым, што гледачы могуць трапіць на верхні ўзровень, не праходзячы ніжні, а ўваход на трыбуны даступны з першага і чацвёртага паверхаў. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны спецыяльны ліфт.

У будынку прыменена ўнікальная сістэма кандыцыяніравання: свежае паветра падаецца пад рады на трыбунах, што дае магчымасць захаваць цяпло ў глядзельнай зале.

Як дабрацца? 

Адрас "Чыжоўка-Арэны" – вул. Ташкенцкая, 19. Дабрацца можна:

  • аўтобусамі №59 і 22 ад ст. м. Аўтазаводская
  • тралейбусамі №16, 17, 26, 92 ад ст.м. Аўтазаводская
  • маршрутнымі таксі  №1212 у напрамку раёна Чыжоўка

Для ўладальнікаў аўто абсталявана паркоўка на 2000 месцаў (215 – для VIP-гасцей). Таксама прадугледжана спецыяльная паркоўка пад дахам для разгрузкі сцэнічнага абсталявання.

Побач з комплексам пабудавана гасцініца "Арэна" (тры зоркі), гатовая прыняць каля 200 пастаяльцаў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі