Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ІII Минскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў 2012 у Беларусі

Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў 2012 у Беларусі

Мінск-Арэна
Мінск-Арэна

Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў 2012 у Беларусі

Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў прайшоў у сталіцы Беларусі Мінску з 27 лютага па 4 сакавіка 2012 года.

Рашэнне аб правядзенні ў Беларусі сусветнага турніру было прынята 14 чэрвеня 2011 года Вышэйшым саветам Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU).

Беларусь не першы год стала арганізатарам буйных міжнародных спаборніцтваў пад эгідай ISU.

2007 - міжнародны турнір па фігурнаму катанню сярод юніёраў "Залатая рысь" у Гомелі

2008 - Гран-пры па фігурнаму катанню сярод юніёраў "Залатая рысь" у Гомелі

2009 - Гран-пры па фігурнаму катанню сярод юніёраў у Мінску

Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў Беларусь прымала ўпершыню.

Спаборніцтвы прайшлі ў "Мінск-Арэне" (сучасным шматфункцыянальным спартыўным комплексе, умяшчальнасцю 15 тысяч гледачоў).

Праграма турніру ўключала адзіночныя і парныя катанні, спаборніцтвы ў танцах.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбылася 29 лютага. Чэмпіянат завяршыўся гала-паказам 4 сакавіка.

Удзельнікі чэмпіянату свету па фігурнаму катанню сярод юніёраў у Беларусі

У спаборніцтвах прынялі удзел мацнейшыя маладыя фігурысты з 52 краін свету.

Беларусь на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Мінску прадстаўлялі: пара Марыя Палякова/Міхаіл Фамічоў у спартыўных танцах, дуэт Вікторыя Кавалёва/Юрый Бяляеў у танцах на лёдзе, Павел Ігнаценка ў адзіночным катанні сярод хлопцаў і Хрысціна Захаранка ў адзіночным катанні сярод дзяўчат.

Трансляцыя чэмпіянату свету па фігурнаму катанню

Мінскі чэмпіянат трансліраваўся ў 15 краінах.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі