
У Беларусі фізічнай культуры і спорту ўдзяляецца вялікая ўвага. Гэта пацвярджаюць высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа
Палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб усім прадаставіць магчымасць займацца спортам. Дзякуючы такому падыходу беларускія школы, ВНУ, а таксама дзіцячыя дашкольныя ўстановы цудоўна аснашчаны для заняткаў спортам.
Сёння ў краіне функцыянуюць больш як 26 000 аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння, у тым ліку:
У Беларусі займаюцца многімі відамі спорту. Найбольш папулярныя:
Раўбічы – адзін з лепшых у свеце цэнтраў для біятлона.
У ліку яго збудаванняў:
Акрамя спартыўных збудаванняў цэнтр мае дзве 4-зоркавыя гасцініцы, рэстараны і бары.
У Беларусі шмат навучальных цэнтраў для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, у тым ліку:
280 ураджэнцаў Беларусі сталі чэмпіёнамі свету і Еўропы ў многіх відах спорту.
Беларусь можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях. 69 беларусаў сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.
Упершыню беларусы прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі ў складзе зборнай СССР.
Як незалежная дзяржава Беларусь удзельнічала ў зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры ў 1994 годзе і заваявала два сярэбраныя медалі.
На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў 2008 годзе Беларусь заваявала 19 медалёў, у тым ліку 4 залатыя і 5 сярэбраных. Найбольш паспяхова беларуская каманда выступіла ў лёгкай і цяжкай атлетыцы, веславанні на каноэ і заняла 16-е месца па колькасці заваяваных медалёў. Таксама беларусы ўвайшлі ў лік чэмпіёнаў і прызёраў зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў 2010 годзе, на якіх заваявалі 1 залаты медаль у фрыстайле, сярэбраны і бронзавы медалі ў біятлоне.
У Беларусі тры буйныя цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы.
Многія знакамітыя алімпійцы родам з Беларусі.
У Беларусі таксама моцная параалімпійская каманда. На Параалімпійскіх гульнях у Пекіне ў 2008 годзе Беларусь заваявала 13 медалёў, у тым ліку 5 залатых.
На Х зімовай Параалімпіядзе ў Канадзе ў 2010 годзе беларускія спартсмены заваявалі 9 медалёў (2 залатыя, 7 бронзавых). У медальным заліку Параалімпіяды Беларусь заняла 9-е месца, па агульнай колькасці прызавых месц паўтарыўшы рэкордны вынік Турына-2006 (1 залаты, 6 сярэбраных, 2 бронзавыя медалі).
2012 - Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў
Мінск, 27 лютага- 4 сакавіка падрабязней…
2012- Фінальны этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы
Мінск, 13-15 ліпеня
2013 - Чэмпіянат свету па велагонках на трэку
Мінск, 20-24 лютага падрабязней…
2013- Чэмпіянат Еўропы па боксу
Мінск падрабязней…
2014 - Чэмпіянат свету па хакею
Мінск, 9- 25 мая падрабязней…
2016 - Чэмпіянат свету па веславанню на байдарках і каноэ сярод моладзі і юніёраў
Заслаўе (Мінская вобласць)
2016 - Чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат (да 17 гадоў)