Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў
Бізнес

Поиск отеля

Вялікая бард-рыбалка
Каляндар падзей у Беларусі Чэрвень 2013
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-асяроддзе

Бізнес-асяроддзе Беларусі

Адпраўка мінскіх трактароў спажыўцам
Адпраўка мінскіх трактароў спажыўцам

Асноўныя галіны прамысловасці, свабодныя эканамічныя зоны, сувязь і транспартная інфраструктура, навука і тэхніка

Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі

У Беларусі высока развіта прамысловасць, на якую прыпадае амаль 31,7% ВУП краіны (2011). Асноўныя прамысловыя галіны:

  • вытворчасць трактароў і сельскагаспадарчага абсталявання (беларускія трактары высока цэняцца)
  • аўтамабілебудаванне (у т.л. самазвалы, бульдозеры)
  • вытворчасць матацыклаў (ММВЗ)
  • вытворчасць электраабсталявання і бытавой тэхнікі
  • радыёэлектроніка
  • хімічная прамысловасць
  • лёгкая прамысловасць
  • лясная прамысловасць і дрэваапрацоўка

Свабодныя эканамічныя зоны Беларусі

У кожнай вобласці Беларусі створана свабодная эканамічная зона. Прадпрыемствы, якія працуюць у гэтых зонах, карыстаюцца пэўнымі льготамі, у тым ліку:

  • нулявая стаўка экспартнай пошліны на працягу першых пяці гадоў  работы
  • вызваленне ад дарожнага збору і маёмаснага падатку
  • права адкрываць банкаўскія рахункі ў замежнай і мясцовай валютах
  • мытныя прэферэнцыі
  • поўнае вызваленне ад пошліны на ўвозімую сыравіну

У цяперашні час у Беларусі ствараецца адмысловая эканамічная зона - Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк. На яго тэрыторыі размесцяць вытворчыя і лагістычныя зоны, жылыя і офісныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Указам Прэзідэнта тут устаноўлены спецыяльны прававы рэжым: падатковыя і мытныя льготы, іншыя прэферэнцыі і спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу.

Інфраструктура сувязі ў Беларусі

Тэлефонная сетка: тэлефонная сувязь у Беларусі абслугоўваецца дзяржаўным прадпрыемствам "Белтэлекам".

Сеткавая сувязь: сеткавая сувязь забяспечваецца пры дапамозе трох оптавалаконных магістралей. Мабільныя сеткі хутка развіваюцца ў Беларусі.

Інтэрнэт: больш за трэць насельніцтва падключана да інтэрнэту. І гэты паказчык пастаянна павялічваецца. Колькасць беларускіх вэб-сайтаў за апошнія гады таксама значна павялічылася.

Транспартныя сувязі ў Беларусі

Стратэгічнае геаграфічнае становішча паміж Еўропай і Расіяй. У рэспубліцы добра развіты сеткі аўтамабільных дарог і чыгункі.

Сістэма грамадскага транспарту працуе вельмі добра. Паязды і аўтобусы па ўсёй краіне ходзяць часта і па раскладу.

Мінскае метро — гэта першая і адзіная падземная чыгуначная сетка ў краіне.

Важнасць навукі і тэхнікі

Нараўне з высокім узроўнем адукацыі ў Беларусі ўрад актыўна садзейнічае развіццю навукі і тэхнікі.

У 2005 годзе Прэзідэнт Беларусі адкрыў Парк высокіх тэхналогій у Мінску. Рэзідэнты ПВТ вызваляюцца ад падаткаў на працягу першага года.

У цяперашні час у Парку высокіх тэхналогій зарэгістравана больш за 100 кампаній-рэзідэнтаў.

Напрамкі іх дзейнасці шырокія:
- распрацоўка праграмных прадуктаў
- распрацоўка і ўкараненне праграмных рашэнняў
- ІТ-аўтсорсінг, ІТ-паслугі
- аўтсорсінг бізнес-працэсаў і інш.

Кампаніі-рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій працуюць у двух кірунках:
- на заказ (распрацоўка прадукта з патрэбнымі заказчыку параметрамі);
- стварэнне гатовага прадукту.

Уласныя праграмныя распрацоўкі рэзідэнтаў ПВТ арыентаваны на кампаніі (B2B) і прыватных спажыўцоў (B2C).

Для рынку B2B распрацоўваюцца:
ERP-сістэмы, інтэграваныя банкаўскія сістэмы, праграмнае забеспячэнне для комплекснай аўтаматызацыі банкаў, хмарныя карпаратыўныя платформы і інш.

Для рынку B2C ствараюцца: мабільныя прылажэнні для Android, iOS, камп’ютарныя гульні і інш. Сусветную вядомасць атрымала беларуская гульня "Свет танкаў".

Кампаніі з 50 краін свету з'яўляюцца заказчыкамі Парку высокіх тэхналогій.

У ПВТ дзейнічаюць адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій, Беларуска-Індыйскі навучальны цэнтр, дзе рыхтуюць кадры для ІТ-індустрыі.

Таксама ў Беларусі вядзецца работа па стварэнні шматфункцыянальнага навукова-тэхналагічнага парку ў галіне фармацэўтыкі, нана-і біятэхналогій "Белбіяград".

Статыстыка рынку Беларусі

ВУП: Br527385 млрд. (2012)
ВУП на душу насельніцтва: Br55724 тыс. (2012)
Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Фота Беларусі ў Instagram
Сувеніры з Беларусі
Чэмпіянат свету па хакею-2014 у Мінску
Беларускія санаторыі і курорты