Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Jun 2016
Дні культуры Беларусі пройдуць у Расіі з 19 па 22 чэрвеня
У праграме Дзён культуры запланавана выступленне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з балетам "Вітаўт", а таксама экспанаванне фотавыстаўкі Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Правядзенне Дзён культуры будзе садзейнічаць развіццю культурнага ўзаемадзення паміж краінамі...
14 Jun 2016
Дзесяцігоддзе новай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адзначаць квестам
Як адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, за 10 гадоў у новым будынку прайшло мноства маштабных праектаў, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў, больш за 200 мастацкіх і амаль 2 тыс. кніжных выставак...
14 Jun 2016
Нацыянальны аэрапорт Мінск увайшоў у дваццатку самых пунктуальных аэрапортаў Еўропы
Паводле даных рэсурсу, у 2015 годзе Нацыянальны аэрапорт Мінск выканаў 88,89 працэнта рэйсаў своечасова. Сярэдняя затрымка склала крыху больш за 38 мінут...
11 Jun 2016
Лукашэнка павіншаваў Палада Бюльбюль аглы з прэм'ерай яго балета "Каханне і Смерць" у Мінску
"Асаблівую значнасць гэтай падзеі надае тое, што такая маштабная пастаноўка рэалізавана дзякуючы сумесным намаганням беларуска-азербайджанскага творчага калектыву", - гаворыцца ў віншаванні...
11 Jun 2016
Аляксандр Саванец перамог у конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні
Другое месца дасталося Ніне Жукоўскай (Мінск) і Марыне Бараноўскай (Віцебская вобласць). Уладальнікі трэцяга месца - Аляксандр Ласоўскі (Гомельская вобласць), Ксенія Бучылка (Гродзенская вобласць), Аляксандра Вітушкіна (Віцебская вобласць)...
10 Jun 2016
Маладзечна прымае Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Лейтматывам свята будзе 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, заснавальніка і кіраўніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна і Год культуры ў Беларусі...
9 Jun 2016
Выстаўка Брэсцкага краязнаўчага музея запрашае ў парыжскую кватэру другой палавіны ХХ стагоддзя
Французскі каларыт створаць з дапамогай вінтажнай мэблі, карцін, кніг, аксесуараў. Усяго ж у экспазіцыі прадставяць больш за 130 прадметаў, сярод якіх эксклюзіўныя творы мастацтва, зброя, грошы. Самы старадаўні прадмет выстаўкі - наканечнік кап'я XVII стагоддзя...
8 Jun 2016
Пуціну на выстаўцы "Белагра-2016" падарылі кашулю, вышытую нацыянальным беларускім арнаментам
На заканчэнне наведвання міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2016" Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі экспазіцыю канцэрна "Беллегпрам". Прэзідэнтам расказалі аб асартыменце прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі канцэрна...
8 Jun 2016
Лукашэнка: Пры стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы важна захаваць Тэлерадыёвяшчальную арганізацыю СД
У ліку прынцыпова важных тэм гэтага форуму кіраўнік беларускай дзяржавы назваў стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы. Што датычыцца Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "яе трэба не загубіць, а неабходна развіваць"...
8 Jun 2016
Лукашэнка заклікае развіваць саюзны студатрадаўскі рух
"Сёння ва ўсім свеце запатрабаваны моцныя, самастойныя, мэтанакіраваныя людзі. Яны патрэбны ўсюды - на вытворчасці і ў палітыцы, у бізнесе і навуцы, у адукацыі і дзяржкіраванні. У многіх галінах менавіта моладзь аказваецца ў авангардзе, як у эканамічнай, так і ў культурнай сферы"...
7 Jun 2016
Пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны паміж установамі культуры Беларусі і Расіі ў Нясвіжы
У ліку закранутых тэм - роля музеяў у развіцці культурнай прасторы Беларусі і Расіі, аб'яднанне намаганняў у захаванні памяці і процідзеянні скажэнням гісторыі Другой сусветнай вайны, аб шляхах актывізацыі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне фільмавытворчасці...
7 Jun 2016
Больш як 500 кампаній стануць удзельнікамі "Белагра-2016"
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2016" праходзіць у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня з 7 па 11 чэрвеня. Экспазіцыя выстаўкі размяшчаецца на пляцоўцы аэрапорта "Мінск-1". Свой удзел у выстаўцы пацвердзілі 23 афіцыйныя замежныя дэлегацыі...
7 Jun 2016
Маскоўска-беларускі форум дзелавога супрацоўніцтва адбудзецца з удзелам мэраў Масквы і Мінска
Мерапрыемства арганізуецца ў культурна-дзелавым цэнтры "Дом Масквы" ў Мінску ў час Дзён Масквы ў беларускай сталіцы. У адкрыцці прымуць удзел мэры дзвюх сталіц: Масквы - Сяргей Сабянін і Мінска - Андрэй Шорац...
6 Jun 2016
Фінал "Міс Беларусь-2016" адбудзецца 19 чэрвеня
За галоўны тытул пазмагаюцца 26 прыгажунь. 7 чэрвеня ўсе дзяўчаты збяруцца ў Мінску і пачнуць падрыхтоўку да фінальнага шоу. За ўсімі этапамі падрыхтоўкі можна будзе сачыць у дзённіках конкурсу ў праграме "Наша раніца" і на сайце АНТ з 9 чэрвеня...
6 Jun 2016
Дні Масквы адкрываюцца ў Мінску
Лепш даведацца пра Маскву дадуць магчымасць мінчанам кніжная выстаўка ў Маскве, сфарміраваная з лепшых узораў выдавецкіх праграм урада Масквы, і фотавыстаўка "Мая Масква". У праграме таксама таварыскія сустрэчы па хакеі паміж юнацкімі зборнымі камандамі Масквы і Мінска, культурныя мерапрыемствы...
3 Jun 2016
Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены ў Маскве на кніжным фестывалі "Красная плошча"
Беларускую экспазіцыю аб'ядноўваюць некалькі галоўных тэм. Гэта 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, 30-годдзе чарнобыльскай трагедыі, а таксама тэма Вялікай Айчыннай вайны...
3 Jun 2016
Беларускія артысты спяюць на мовах свету на фестывалі нацыянальных культур
Акрамя ўдзельнікаў нацыянальных аб'яднанняў у Гродна прыедуць амаль 40 вядомых беларускіх выканаўцаў. Госці свята выступяць у гала-канцэрце "Кветкі Радзімы". З фестывальнай сцэны будуць гучаць песні, папулярныя ў розных краінах, - нацыянальныя хіты на сербскай, украінскай, эстонскай і іншых мовах...
3 Jun 2016
Больш за 600 майстроў з чатырох краін прадставяць свае вырабы на свяце "Купалле" ў Александрыі
Работа майстравога горада будзе арганізавана па прынцыпе кірмашовага дзеяння: гасцей будуць сустракаць латочнікі, скамарохі, мабільныя групы аніматараў і музыкантаў. Госці адразу трапяць у свет дэкаратыўна-прыкладной і сучасных відаў творчасці, выкананых у самых розных тэхніках...
3 Jun 2016
"Кола часу 2016" збярэ ў Заслаўі байкераў з 11 краін
Плануецца, што можна будзе ўбачыць 200 рэтра-матацыклаў, якія аднаўлялі калекцыянеры і рэстаўратары. Сярод іх будуць транспартныя сродкі з трох прыватных музеяў тэхнікі, а таксама з прыватных калекцый. Упершыню адбудзецца выстаўка матацыклаў, пабудаваных сваімі рукамі ў рэтра-стылі...
2 Jun 2016
Першым зарэгістраваным удзельнікам Мінскага паўмарафону стаў міністр спорту
Мінскі паўмарафон адбудзецца 4 верасня, пачатак у 11.00. Усе жадаючыя змогуць пасля рэгістрацыі выйсці на дыстанцыю 5 км, 10 км і 21 км. Першым зарэгістраваным удзельнікам Мінскага паўмарафону - 2016 стаў міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко, ён плануе прыняць удзел у забегу на 5 км...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі