Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Май 2017
Беларуска Алёна Дубіцкая заваявала бронзу на этапе "Брыльянтавай лігі"
У сваёй лепшай спробе беларуска паказала рэзультат 18 м 90 см. Усяго дзевяць сантыметраў яна ўступіла венгерцы Аніце Мартан, якая штурхнула ядро на 18 м 99 см і паднялася на другі радок п'едэстала гонару. "Брыльянтавая ліга" з'яўляецца адным з самых прэстыжных турніраў...
5 Май 2017
Беларуска Марыя Мамашук заваявала сярэбраны медаль ЧЕ па барацьбе ў Сербіі
У вагавой катэгорыі да 69 кг сярэбраны прызёр Алімпіяды-2016 паспяхова дайшла да фіналу. На папярэдняй стадыі Марыя Мамашук была мацнейшая за Бусе Тосун з Турцыі (14:8), затым у чвэрцьфінале адолела нарвежку Сігне Марыю Сторэ (10:0). У паўфінале беларуска ва ўпартым паядынку перамагла ўкраінку Алу Чаркасаву (2:0), аднак у фінале ўступіла расіянцы Настассі Братчыкавай (3:6) і заняла другое месца...
5 Май 2017
Беларускія здраўніцы прапануюць фіш-СПА, спелеалячэнне і басейн з эфектам Мёртвага мора
"У здраўніцах карыстаюцца найбольшым попытам медыцынскія працэдуры з прымяненнем мінеральнай вады (на тэрыторыі санаторыяў функцыянуюць больш за 90 свідравін) і лячэбнай гразі з 4 радовішчаў рэспублікі, а ў якасці альтэрнатывы выкарыстоўваюцца сакская гразь і гразь Мёртвага мора"...
4 Май 2017
Беларуска Кацярына Ганчар-Янушкевіч стала сярэбраным прызёрам ЧЕ па барацьбе ў Сербіі
У вагавой катэгорыі да 55 кг яна паспяхова дайшла да фіналу. На папярэдняй стадыі беларуска была мацнейшай за Аляксандру Андрэеву з Расіі, потым у паўфінале адолела Мацільду Рывер (Францыя). У фінале Кацярына Ганчар-Янушкевіч уступіла Біляне Дубавай з Балгарыі і ўзнялася на другое месца п'едэстала...
4 Май 2017
Беларускія знатакі мастацтва маюць магчымасць убачыць гравюры Рэмбранта ў Мінску
Гледачы маюць рэдкую магчымасць убачыць столькі арыгіналаў вялікага Рэмбранта на адной пляцоўцы. У экспазіцыі прадстаўлены гравюры, прысвечаныя біблейскай тэматыцы, жанравыя сцэны і партрэты. Тут можна назіраць эвалюцыю майстра, паколькі прадстаўлены работы як ранняга, так і позняга перыяду яго творчасці...
4 Май 2017
Пасол Беларусі ў Расіі ўсклаў вянок да Магілы Невядомага Салдата ў Маскве
Пасля цырымоніі ў гутарцы з журналістамі Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што Дзень Перамогі - свяшчэннае для беларусаў і расіян свята. Ён адзначыў, што гэта ўрачыстая цырымонія з'яўляецца традыцыйнай і яе ўдзельнікі аддаюць даніну памяці тым, хто прынёс свабоду народам Еўропы...
4 Май 2017
Тэатры з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы прымуць удзел у "Славянскіх тэатральных сустрэчах"
У горад над Сожам прыедуць артысты Чарнігаўскага музычна-драматычнага тэатра, Наўгародскага акадэмічнага тэатра (Вялікі Ноўгарад, Расія), тэатра Nicoli (Кракаў, Польшча), тэатра горада Стэрлітамак (Рэспубліка Башкортастан, РФ) і Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача. У гэтым годзе форум пройдзе пад дэвізам "Тэатр - будучаму"...
4 Май 2017
Беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Бішкеку
Пасол Беларусі Андрэй Страчко і дыпламаты пасольства прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме на брацкіх могілках "Кызыл Аскер" каля мемарыяльнага комплексу воінам, якія памерлі ад ран у ваенным шпіталі Бішкека ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Андрэй Страчко, які выступіў на мітынгу, адзначыў уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу...
4 Май 2017
Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі" пройдзе 4-9 мая ў Беларусі
У дыялогу прымуць удзел ветэраны вайны і працы, моладзь, вядомыя беларусы, парламентарыі, прадстаўнікі навукі, палітыкі, бізнесу, спорту, культуры, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Праект прызначаны стаць камунікацыйнай пляцоўкай, якая дасць магчымасць маладым беларусам яшчэ лепш вывучыць вопыт старэйшага пакалення, дзякуючы размове з відавочцамі даведацца аб Вялікай Айчыннай вайне, франтавых лёсах...
4 Май 2017
Беларус Аляксандр Гуштын стаў бронзавым прызёрам ЧЕ па барацьбе
На турніры ў сербскім Нові-Садзе ў катэгорыі да 97 кг беларус у вырашальным паядынку за трэцяе месца быў мацнейшы за Міхаіла Пятрова Ганева з Балгарыі - 7:0. Для беларускай каманды медаль Аляксандра Гуштына стаў другім на чэмпіянаце Еўропы. Як паведамлялася, залатую ўзнагароду турніру заваявала ў вагавой катэгорыі да 53 кг Ванэса Каладзінская...
3 Май 2017
Пераможцаў XIII Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня" назавуць 12 мая
Конкурс праводзіцца па 25 намінацыях. Будуць выбраны лепшая грамадска-палітычная праграма і лепшы вядучы такой праграмы, лепшыя тэматычная праграма і вядучы. Журы вызначыць таксама лепшую штотыднёвую інфармацыйна-аналітычную праграму і адпаведна лепшага вядучага, лепшыя дакументальны фільм (цыкл), штодзённую інфармацыйную праграму, праграму для дзяцей і юнацтва, культурна-асветную, забаўляльную праграму...
3 Май 2017
Час бясплатнага выкарыстання Wi-Fi ў Нацыянальным аэрапорце Мінск павялічаны да 3 гадзін у суткі
Для доступу ў інтэрнэт укаранёна сістэма абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, прайсці якую можна з дапамогай СМС-запыту праз сетку любога мабільнага аператара, у тым ліку замежнага пры наяўнасці роўмінгу...
3 Май 2017
На канцэрты "Славянскага базару ў Віцебску" прададзена 23 тыс. білетаў
Ёсць праекты, на якія білеты былі раскуплены ўжо месяц таму. Дырэктар форуму адзначыў вялікую цікавасць гледачоў да мерапрыемстваў "Славянскага базару", у прыватнасці да канцэрта "Я люблю фестываль!". У ім прымуць удзел маладыя беларускія выканаўцы і калектывы, таксама запрошаны расійскія госці...
3 Май 2017
Кубак свету па баскетболе ў 2018 годзе сярод жаночых каманд (U-17) прыме Мінск
Турнір плануецца правесці з 30 чэрвеня па 8 ліпеня 2018 года. Беларускія баскетбалісткі згуляюць у фінальнай стадыі без адбору на правах гаспадароў спаборніцтваў. Кубак свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў праводзіцца з 2010 года...
2 Май 2017
Фінал "Млын моды-2017" адбудзецца ў Мінску 16-17 мая
Творчае спаборніцтва арганізавана для дызайнераў, мадэлей, фатографаў, стылістаў. Канкурсанты будуць спаборнічаць у некалькіх намінацыях, у тым ліку "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Майстар стылю". У фінале будзе прадстаўлена 100 калекцый беларускіх дызайнераў...
2 Май 2017
Вялікі тэатр Беларусі запрашае на "Балетнае лета" з 11 па 18 чэрвеня
Адкрые чацвёрты па ліку фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" легендарны балет Пятра Чайкоўскага "Лебядзінае возера". Партыі Адэты-Адыліі і Зігфрыда 11 чэрвеня выканаюць салісты балета Нацыянальнай оперы Украіны Настасся Шаўчэнка і Сяргей Крываконь, а 12 чэрвеня - Ніно Самадашвілі з Грузінскага тэатра оперы і балета і Ігар Колб з Марыінскага...
2 Май 2017
Арганізатары мінскага міжнароднага велакарнавалу "Viva, ровар" чакаюць да 15 тыс. удзельнікаў
Колькасць удзельнікаў пастаянна павялічваецца. Велакарнавалу "Viva, ровар" у 2017 годзе нададзены міжнародны статус. Удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя: арганізацыі, клубы, каманды, асобныя грамадзяне. Для гэтага трэба не пазней за 10 мая зарэгістравацца на інтэрнэт-старонцы спартыўнага мерапрыемства...
2 Май 2017
Зборная Беларусі па хакеі перамагла Францыю ў заключным матчы Еўравыкліку
У першым матчы ў Бардо з французамі ў ходзе падрыхтоўкі да сусветнага форуму беларусы ўступілі - 1:3. У паўторнай гульні камандзе Дэйва Льюіса ўдалося ўзяць пераканаўчы рэванш. На апошнім рубяжы абароны Міхаіла Карнавухава змяніў Кевін Лаланд, які, верагодна, стане асноўным варатаром беларускай каманды на чэмпіянаце свету...
30 Крс 2017
Каляндар падзей у Беларусі: май 2017
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
29 Крс 2017
Арыгінальныя гравюры Рэмбранта ўбачаць мінчане і госці сталіцы з 5 мая па 3 ліпеня
Калекцыя прывезена з Італіі і ўваходзіць у склад аднаго з буйнейшых прыватных збораў графікі ў Еўропе, што налічвае больш за 4 тыс. экзэмпляраў. Калекцыя з'яўляецца нацыянальным набыткам Італіі. У яе склад уключаны работы сакральнага зместу, на якіх адлюстраваны бытавыя сцэнкі, партрэты, гравюры паводле матываў яо жывапісных твораў..
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі