Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Снж 2016
Работы мастакоў з 25 краін будуць прадстаўлены на выставе сучаснага мастацтва ў Мінску
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 21 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага з удзелам прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, дыпкорпуса, Міністэрства культуры. З ідэяй гэтага праекта ў Год культуры выступіла пасольства Беларусі ў Францыі...
20 Снж 2016
Вікторыя Азаранка нарадзіла сына
"Сёння быў мой самы цяжкі бой і мая лепшая перамога. Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым! Вельмі ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй!" - гаворыцца ў паведамленні...
19 Снж 2016
Музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей адкрыецца ў Мінску 24 снежня
Экспазіцыя музея архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей "Краіна міні" ўключае 15 макетаў. У музеі можна ўбачыць макеты вядомых замкаў - Нясвіжскага, Лідскага і Косаўскага, а таксама Жыровіцкага манастыра, Троіцкага прадмесця, палаца Румянцавых-Паскевічаў, ландшафтаў Белавежскай пушчы, дыярамы Брэсцкай крэпасці...
16 Снж 2016
Пасольства Беларусі адкрылася ў Іспаніі
У сувязі з пачаткам дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Іспаніі быў праведзены шэраг палітычных, эканамічных і культурных мерапрыемстваў. Так, 15-16 снежня з рабочым візітам у Іспаніі знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Яўгенам Шэстаковым...
16 Снж 2016
Біяметрычныя пашпарты пачнуць вырабляць у Беларусі з канца 2018 года
"Мяркуецца, што ў канцы 2018 года мы ўжо атрымаем біяметрычны пашпарт для выезду за мяжу і ID-картку", - сказаў Аляксей Бягун. Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з планам па асваенні біяметрычных тэхналогій у перыяд з 2014 па 2018 год у Беларусі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ўкараненні біяметрычных тэхналогій у нацыянальныя дакументы...
16 Снж 2016
Кніжная спадчына Францыска Скарыны папоўніць галоўныя бібліятэкі Рыма і Ватыкана
Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі...
16 Снж 2016
Выстава беларускіх ікон XVII-XVIII стагоддзяў адкрываецца ў Іспаніі
Гэта шэдэўры старажытнабеларускага мастацтва, якія раней не пакідалі Беларусь. Выстава пад назвай "Таінства часу і духу" ("Апосталы і прарокі. Беларускія іконы XVII-XVIII стагоддзяў") пачне работу ў Доме-музеі Эль Грэка ў Таледа сёння адначасова з адкрыццём там пасольства Беларусі...
15 Снж 2016
Агні на навагодніх ёлках Мінска ўключаць 15 снежня
Па 13 студзеня зялёныя прыгажуні будуць зіхацець з моманту ўключэння вулічнага асвятлення да 23.00 і з 6.00 да таго часу, пакуль не выключаць ліхтары. А ноччу з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня, з 6 на 7 студзеня навагоднія агні і зусім не патухнуць, да іх дабавіцца святочная ілюмінацыя. Радасны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца на вуліцах, так і новыя элементы, дэкаратыўна-светлавое афармленне дрэў...
14 Снж 2016
Стварэнне адзінага нацыянальнага турыстычнага брэнда плануецца пачаць у Беларусі ў 2017 годзе
"У наступным годзе нам трэба будзе правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку па пытанні стварэння і папулярызацыі адзінага нацыянальнага брэнда, каб можна было пазіцыянаваць краіну за мяжой, як гэта робіць тая ж Грузія"...
14 Снж 2016
Сядзіба Дзеда Мароза адкрываецца ў Брэсце
На тэрыторыі ўладанняў Дзеда Мароза знаходзіцца маляўнічая навагодняя ёлка і беласнежны дом, які нагадвае вялікую гурбу снегу. Жыхароў і гасцей абласнога цэнтра чакаюць у казачнай сядзібе да 8 студзеня. Сустракаць гасцей будзе гаспадыня - Матухна Зіма. Затым да наведвальнікаў далучацца Дзед Мароз і Снягурачка. Разам яны будуць запальваць агні на ёлцы, вадзіць вакол яе карагоды, паўдзельнічаюць у конкурсах, гульнях, флэшмобах...
13 Снж 2016
Пераможцы і прызёры Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўдастоены дзяржузнагарод Беларусі
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Ігар Бокій, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па скачках на батуце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па прыкладных відах спорту Уладзіслаў Ганчароў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені...
13 Снж 2016
Юная беларуска Ангеліна Васілеўская перамагла на вакальным конкурсе "Берлінская жамчужына"
Прадстаўніца Беларусі за 15-гадовую гісторыю правядзення еўрапейскага конкурсу Euro Pop Contest Grand Prix "Berliner Perle" ("Берлінская жамчужына") перамагла ўпершыню. У гэтым годзе ў конкурсе прымаў удзел 41 фіналіст з 15 краін свету...
12 Снж 2016
Праект "Сем таямніц Беларусі" прэтэндуе на статус візітнай карткі краіны
"Асаблівасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу 50 мінут гледачы могуць акунуцца ў гісторыю, культуру, традыцыі Беларусі. "Аўтары пастараліся паказаць, чым славіцца наша краіна, а менавіта: традыцыі, культуру, гісторыю, абрады і, вядома ж, нашых людзей"...
12 Снж 2016
Балет "Шчаўкунок" прадставілі для французскіх гледачоў юныя танцоўшчыкі з Беларусі
Выхаванцы Балетнай школы Марыны Вежнавец выступілі ў праграме I Беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі ў Клермон-Феране і Ліёне. Французскія гледачы ўбачылі балетны спектакль "Шчаўкунок" на музыку знакамітага рускага кампазітара Пятра Чайкоўскага. Больш за 40 артыстаў, сярод якіх дзеці ад 5 да 13 гадоў, на высокім творчым узроўні прадставілі беларускае харэаграфічнае мастацтва...
12 Снж 2016
Іміджавы ролік "Беларусь. Краіна для жыцця" перамог на фестывалі ў Казахстане
Відэаролік "Беларусь. Краіна для жыцця" заняў першае месца на гэтым міжнародным фестывалі сацыяльных відэаролікаў, які праходзіў у горадзе Талдыкарган. Мерапрыемства было прымеркавана да святкавання 25-годдзя незалежнасці Казахстана. На суд журы свае работы прыслалі 57 аўтараў, у фінале конкурс сабраў удзельнікаў з 11 краін...
12 Снж 2016
Вечар беларускага дакументальнага кіно прайшоў у Каіры
У вечары прынялі ўдзел прадстаўнікі егіпецкіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый і дыпламатычнага корпуса. На суд гледачоў былі прадстаўлены фільмы "Павел Сухой. Узлётная паласа" і "Гарады Беларусі. Гродна", якія з непадробленай цікавасцю і шчырым захапленнем успрыняты публікай...
12 Снж 2016
Пераможцаў конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча назавуць у Полацку 17 снежня
Адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Тарыча "Я здымаю кіно" праходзіць у Полацку трэці раз. У гэтыя дні будуць арганізаваны майстар-класы спецыялістаў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, інстытута журналістыкі БДУ...
11 Снж 2016
Беларускія плыўцы занялі трэцяе месца ў камбінаванай эстафеце на ЧС у Канадзе
Беларускія плыўцы Павел Санковіч, Ілья Шымановіч, Яўген Цуркін і Антон Латкін занялі трэцяе месца ў камбінаванай эстафеце 4х50 м на чэмпіянаце свету ў канадскім Віндзары ў 25-метровым басейне. Квартэт пераадолеў дыстанцыю з рэзультатам 1 мін 32,49 сек, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі, які раней складаў 1 мін 33,21 сек...
9 Снж 2016
Мітынг "Паклонімся Максіму" адбыўся каля помніка Багдановічу ў Мінску
Удзельнікі мітынгу запалілі лампады ў памяць пра беларускага паэта і ўсклалі кветкі да яго помніка. Першай да манумента была ўскладзена карзіна з кветкамі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі...
9 Снж 2016
Беларуская цяжкаатлетка Настасся Міхаленка заваявала сярэбраную ўзнагароду маладзёжнага ЧЕ
У вагавой катэгорыі да 69 кг Настасся Міхаленка змагла паказаць рэзультат у дваябор'і 222 кг (97+125 кг), выканаўшы паспяхова ўсе шэсць спроб (па тры ў рыўку і тры ў штуршку). Перасягнуць дасягненне беларускі ўдалося толькі саперніцы з Расіі Надзеі Ліхачовай - 235 кг (105+130 кг)...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі